Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏
  1. Далучайцеся да мерапрыемстваў да Ночы расстраляных паэтаў у сваім горадзе! Напрыканцы кастрычніка ў розных краінах праходзяць акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Сёлета беларусы зноў збяруцца на паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і сустрэчы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. Каб было прасцей знайсці мерапрыемства побач, Офіс Святланы Ціханоўскай стварыў інтэрактыўную мапу беларускіх акцый і падзей. Як гэта працуе? – Знайдзіце свой горад на мапе і даведайцеся, дзе і калі адбудуцца мерапрыемствы. – Арганізуеце ўласную імпрэзу? Дадайце яе праз спецыяльную кнопку на мапе! На платформе таксама можна знайсці акцыі да іншых важных беларускіх дат: Дня Волі, Чарнобыльскага шляху, Дня салідарнасці з палітвязнямі і іншых. Шукайце свой горад на мапе і далучайцеся!

  2. Швейцарскі суд прызнаў былога байца СОБРа Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пракаментаваў: «Гэта важны дзень для сем’яў зніклых і для ўсіх беларусаў, якія чакаюць справядлівасці. Праз 27 гадоў суд прызнаў былога байца СОБРа вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага. Гэта першы абвінаваўчы прысуд па злачынствах рэжыму Лукашэнкі, вынесены за мяжой на аснове ўніверсальнай юрысдыкцыі. Таксама гэта першы крок да таго, каб былі названыя не толькі выканаўцы, але і арганізатары і замоўнікі гэтых злачынстваў. Гэты прысуд паказвае: час не сцірае адказнасці за цяжкія злачынствы, а адсутнасць правасуддзя ў Беларусі не азначае, што беспакаранасць вечная. Хто аддаваў загады і дзе знаходзяцца зніклыя, яшчэ трэба ўстанавіць, і мы працягнем гэтага дамагацца».

  3. «Калі ўзнікне спакуса вярнуцца да «звычайных адносін», варта задумацца пра наступствы» У інтэрв’ю Polskie Radio 24 Святлана Ціханоўская распавяла пра ўмовы для зняцця санкцый з рэжыму Лукашэнкі, ацаніла сустрэчу кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага з прадстаўніком рэжыму і патлумачыла, чаму Еўропа мусіць выпрацаваць эфектыўныя механізмы супрацьдзеяння транснацыянальным рэпрэсіям. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра ўмовы для зняцця санкцый з рэжыму «Рэжым выдатна ведае, што ён мусіць зрабіць для зняцця санкцый: вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі і вывесці Беларусь з вайны. Вось і ўсё. Пакуль вайна працягваецца, Лукашэнка падтрымлівае Пуціна і дазваляе выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для гібрыдных атак на Еўрапейскі Саюз, няма падстаў вяртацца да звычайных адносін з рэжымам. Мы заклікаем Еўропу захоўваць цвёрды і прынцыповы падыход — палітыку непрызнання, ізаляцыі і санкцый». Пра транснацыянальныя рэпрэсіі «Рэжымы вучацца адзін у аднаго — дыктатары абменьваюцца вопытам у галіне падаўлення нязгоды нават людзей, якія знаходзяцца за межамі краіны. Мы мусім як мага хутчэй выпрацаваць інструменты, якія дазволяць процістаяць гэтым транснацыянальным рэпрэсіям, бо на дадзены момант гэты феномен набірае моц. Як дэмакратычныя сілы, мы прапануем канкрэтныя рашэнні: як прыцягваць рэжымы да адказнасці, як абараняць людзей, як дамагчыся таго, каб Інтэрпол не супрацоўнічаў з рэжымам у палітычна матываваных справах. Рэжымы змяняюць свае падыходы да барацьбы з апанентамі, таму Еўрапейскі Саюз мусіць рэагаваць на гэтую пагрозу дастаткова хутка».

  4. Беларусь у цэнтры размовы на «Гульнях свабоды» ў Лодзі 25 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Igrzyska Wolności — «Гульнях свабоды» ў Лодзі. Гэты фестываль ідэй арганізуе польскі фонд Liberté! Ён збірае палітыкаў, журналістаў, даследчыкаў і дзеячаў культуры для дыскусій пра дэмакратыю і будучыню грамадства. У размове з журналісткай Агнешкай Ліхнеровіч і гасцямі фестывалю Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў, падтрымку беларусаў і адносіны з Польшчай. Яна падкрэсліла, што вызваленне людзей павінна суправаджацца спыненнем рэпрэсій: новыя арышты не могуць станавіцца спосабам дамагацца чарговых саступак. Гаварылі таксама пра незалежнасць Беларусі і яе значэнне для бяспекі рэгіёна. Асобна закранулі штодзённыя цяжкасці беларусаў у Польшчы — праблемы з дакументамі і банкаўскімі рахункамі, а таксама захаванне беларускай культуры. Размова была і асабістае — Святлана расказала, чаму навучылася за шэсць гадоў у палітыцы, і ўзгадала адну са сваіх першых міжнародных сустрэч: «Безумоўна, для мяне гэтыя шэсць гадоў былі як універсітэт, і мне давялося з нуля вывучаць палітыку. Магчыма, мне пашанцавала, таму што ў мяне былі найлепшыя настаўнікі ў свеце. Маімі настаўнікамі былі прэзідэнты, прэм’ер-міністры, міністры замежных спраў, найлепшыя дыпламаты. І, ведаеце, я ўсвядоміла, што ўсе палітыкі — таксама звычайныя людзі. Я памятаю, як першы раз сустрэлася з прэм’ер-міністрам Тускам — на той момант ён не быў прэм’ер-міністрам. Я сустрэла яго ў офісе Еўрапейскай народнай партыі, і ён быў такім чалавечным! Я тады так напалохалася, не ведала, як паводзіць сябе… Гэта быў абсалютна невядомы свет палітыкі. Мяне проста кінулі ў гэты акіян і сказалі: “Плыві”. І я памятаю дабрыню Дональда Туска, і гэта натхніла мяне быць больш упэўненай у сабе».

  5. edited

    Сёння да 19:00 па Мінскім часе — апошняя магчымасць зарэгістравацца на канферэнцыю ў Дубліне з удзелам Святланы Ціханоўскай Беларусы і ірландцы ведаюць, чаго каштуе барацьба за незалежнасць і права гаварыць на сваёй мове. 27 кастрычніка ў Дубліне пагаворым пра гэты досвед і пра тое, што можа дапамагчы беларускай культуры сёння — ва ўмовах русіфікацыі, рэпрэсій і вымушанага выгнання. Сярод выступоўцаў — Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі; Томас Бірн, дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне; Дойран Ні Глахайн, ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца; Донаха О’Біхан, прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта. Таксама ўдзел у канферэнцыі возьмуць пісьменнікі, даследчыкі і дзеячы культуры абедзвюх краін. На мерапрыемстве абмяркуюць: • Барацьбу за незалежнасць Беларусі і Ірландыі; • Захаванне і адраджэнне нацыянальных моваў і культуры; • Ролю літаратуры, мастацтва і адукацыі ў нацыянальнай свядомасці; • Уплыў рэпрэсій, падзей 2020 года і вайны на беларускую ідэнтычнасць; • Падтрымку беларускай культуры дыяспарай і еўрапейскімі партнёрамі. Канферэнцыю «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць» ладзяць МЗС Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрапейскага саюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі. 📅 27 кастрычніка, 9:00–16:30 📍 Peacock Stage, Abbey Theatre, Дублін 🔗 Паспейце зарэгістравацца — да 17:00 у Ірландыі / 19:00 у Беларусі.

  6. edited viral

    Ноч расстраляных паэтаў — 2026: дзе далучыцца да мерапрыемстваў памяці? У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтая падзея стала адным з сімвалаў сталінскіх рэпрэсіяў супраць беларускай культуры і ўвайшла ў гісторыю як Ноч расстраляных паэтаў. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых. Сёлета ў розных гарадах пройдуць паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і акцыі памяці. Сабралі мерапрыемствы, да якіх можна далучыцца: 🇵🇱 Варшава: 📎 29 кастрычніка, 19:00 Тэатральная пастаноўка паводле апавядання Васіля Быкава «Жоўты пясочак» 📍 ul. Puławska 114 🔗 Падрабязнасці 📎 29 кастрычніка, 19:00 Вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору 📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1) 🔗 Падрабязнасці 📎 30 кастрычніка, 16:00 Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 📍 X павільён Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25) 🔗 Падрабязнасці 🇱🇹 Вільня, 29 кастрычніка Ноч [не]расстраляных паэтаў 📍 Час і месца ўдакладняюцца 🔗 Падрабязнасці 🇺🇦 Кіеў, 29 кастрычніка, 19:00 Імпрэза да Ночы паэтаў з адкрытым мікрафонам 📍 Бар «Характерники» (вул. Чикаленка 1/3) 🔗 Падрабязнасці 🇮🇱 Кір’ят-Бялік, 23 кастрычніка, 08:00 Ноч расстраляных паэтаў 📍 Запаведнік Эйн Афэк 🔗 Падрабязнасці 🇵🇱 Беласток: 📎 25 кастрычніка, 14:00 Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў» 📍 Хаб «Новая Зямля» (Św. Rocha 5, lokal 32) 🔗 Падрабязнасці 📎 29 кастрычніка, 18:00 Спектакль «Чырвоны крыж» і чытанне вершаў 📍 Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6) 🔗 Падрабязнасці 🇵🇱 Кракаў, 29 кастрычніка, 18:30 Імпрэза да Ночы паэтаў 📍 ul. Beera Meiselsa 18 🔗 Падрабязнасці 🇵🇱 Гданьск, 30 кастрычніка, 19:00 Музычна-літаратурны вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака» 📍 Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (ul. Elżbetańska 9) 🔗 Падрабязнасці 🇩🇰 Капенгаген, 29 кастрычніка Малітва, запальванне свечак і чытанне вершаў 📎 17:45 — збор, 18:00 — малітва 📍 Jesu Hjerte Kirke (Stenosgade 4A) 🔗 Падрабязнасці Пералік мерапрыемстваў будзе дапаўняцца. Калі вы арганізуеце акцыю памяці і хочаце, каб мы дадалі яе ў спіс, — напішыце нам. Поўны спіс мерапрыемстваў — на сайце і на віртуальнай мапе.

  7. +3

    Святлана Ціханоўская наведала Люксембург 22 кастрычніка беларуская лідарка выступіла ў Палаце дэпутатаў Люксембурга на сумеснай сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах. У ёй удзельнічалі віцэ-спікер Андрэ Баулер, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Поль Галес і дэпутаты розных палітычных партый. Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у кінафестывалі CinEast. На сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах абмеркавалі: • вызваленне палітвязняў і дапамогу рэпрэсаваным; • дакументы, легалізацыю і адукацыю для беларусаў за мяжой; • падтрымку беларускай мовы і культуры; • еўрапейскую будучыню Беларусі і дапамогу Украіне. Таксама Ціханоўская прапанавала правесці ў Люксембургу ў 2027 годзе парламенцкі круглы стол па рэалізацыі «Люксембургскіх рашэнняў» і разгледзець магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у парламенце краіны. На CinEast Ціханоўская далучылася да паказу фільма Волі Чайкоўскай «Not Made for Politics» і дыскусіі «Беларусь на раздарожжы» з дэпутатам Полем Галесам. Гаварылі пра падзеі 2020 года, ролю жанчын у пратэстах, жыццё ў выгнанні і міжнародную падтрымку Беларусі. «Дзякуй Люксембургу за паслядоўную падтрымку беларусаў. Мы цэнім дапамогу рэпрэсаваным, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці, увагу да беларускай культуры і гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва».

  8. Дарадца Ціханоўскай з Еўрапарламента: тры прыярытэты ў працы з Беларуссю Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі двух дзён працы ў Еўрапейскім парламенце і вылучыў тры галоўныя прыярытэты апошніх дзён: — Падрыхтоўка канферэнцыі высокага ўзроўню ў снежні, якая дапаможа вызначыць стратэгію Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год. — Праца па рэстытуцыі маёмасці, канфіскаванай у беларусаў па палітычна матываваных справах, і пераход ад міжнародных заяваў да практычных дзеянняў. — Інтэграцыя беларусаў за мяжой і рэалізацыя рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы на нацыянальным узроўні. Пра тое, як Еўрапейскі парламент можа паўплываць на гэтыя працэсы — глядзіце ў відэа.

  9. edited

    Пытанне пераследу беларусаў за мяжой узнімуць у Супольнасці Дэмакратыяў — міжурадавай арганізацыі з 31 краіны У Варшаве беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Супольнасці Дэмакратыяў (Community of Democracies) Мантасам Адоменасам. Год таму Аб’яднаны Пераходны Кабінет падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй. Святлана Ціханоўская падзякавала Адоменасу за падтрымку беларусаў, кампанію па вызваленні рэжысёра Андрэя Гнёта, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі. Падчас сустрэчы абмеркавалі: – прасоўванне праблемы транснацыянальных рэпрэсіяў у міжнародных арганізацыях і форумах, у тым ліку ў Берліне ў лістападзе. Ціханоўская перадала даклады, падрыхтаваныя Офісам Святланы Ціханоўскай і праваабаронцамі з рэкамендацыямі да ўрадаў, – правядзенне адукацыйнай праграмы пры ўдзеле Супольнасці Дэмакратыяў для маладых беларусаў, а таксама развіццё акадэміі жаночага палітычнага лідарства, – супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, якія ўваходзяць у Супольнасць Дэмакратыяў, у тым ліку з Панамай, якая цяпер старшынюе ў Супольнасці Дэмакратыяў, Коста-Рыкай, Сальвадорам, Мексікай, Чылі, Уругваем, – падтрымка беларускіх медыя і незалежных журналістаў, а таксама праекты па барацьбе з прапагандай і праекты на ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці, папулярызацыю беларускай культуры і спадчыны ў ЕС. Ціханоўская распавяла пра актуальную палітычную сітуацыю, працэс вызвалення палітвязняў. Падчас сустрэчы Ціханоўская і Адоменас вызначылі прыярытэты супрацы на бліжэйшыя месяцы. Святлана Ціханоўская: «Беларусь пакуль не з’яўляецца сябрам Супольнасці Дэмакратыяў, але гэта пытанне часу. Мы як дэмакратычныя сілы ўжо цяпер фармалізавалі адносіны з гэтай арганізацыяй і будзем удзельнічаць у яе працы, каб прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларусаў, як унутры краіны, так і за мяжой. Я ўдзячная Мантасу Адоменасу за тое, што ён паслядоўна падтрымлівае беларусаў і дапамагае знаходзіць новых партнёраў».

  10. Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчы ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў шэраг сустрэчаў у Варшаве — з кіраўніком палітычнага кабінета прэм’ер-міністра Паўлам Грасем і намеснікам дырэктара Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта, амбасадарам Себасцьянам Клецікам. • У Канцылярыі прэм’ер-міністра абмеркавалі пытанні атрымання ВНЖ, праязных дакументаў і міжнароднай абароны. Дзяніс Кучынскі падкрэсліў: рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца, таму важна, каб беларусы і надалей мелі магчымасць знаходзіць у Польшчы бяспечны прытулак і легальна працаваць. Бакі закранулі тэму супрацоўніцтва з Украінай, узаемадзеянне беларускіх дэмсілаў з украінскім кіраўніцтвам і перспектывы працы ў Люблінскім фармаце. • Падчас сустрэчы ў Канцылярыі прэзідэнта польскі бок пацвердзіў намер працягнуць традыцыю Каляднага прыёму ў гонар беларусаў у рэзідэнцыі Бельведэр і правесці яго на бліжэйшыя Каляды. Абмеркавалі супольныя праекты — у тым ліку пераклады твораў Сяргея Пясецкага, спартыўныя імпрэзы і мерапрыемствы, прысвечаныя агульнай гістарычнай спадчыне Рэчы Паспалітай. Дзяніс Кучынскі: «Польшча была і застаецца адным з найбольш надзейных і паслядоўных саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі. Для нас важна забяспечыць сістэмную падтрымку беларусаў, якія з-за рэпрэсій былі вымушаныя пакінуць радзіму і знайсці прытулак у Польшчы. Разам з АПК Офіс працягвае працаваць над тым, каб кожны беларус меў магчымасць атрымліваць неабходныя дакументы, легальна працаваць і адчуваць сябе ў бяспецы. Акрамя прававых і дыпламатычных пытанняў, важна захаваць і супольны культурны і гістарычны дыялог. Нашы народы аб’ядноўвае багатая спадчына і агульныя героі, і мы ўдзячныя польскаму боку за захаванне добрых традыцый салідарнасці ды гатоўнасць далей развіваць узаемадзеянне на ўсіх узроўнях». Па выніках сустрэчаў беларускі бок адзначыў важнасць захавання цеснага супрацоўніцтва як з урадам, так і з прэзідэнтам Польшчы, а таксама паслядоўнай падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларускага народа.

  11. Святлана Ціханоўская з нагоды Дня бацькі звярнулася з віншаваннем да беларускіх татаў: «Быць татам — гэта не толькі вучыць і падтрымліваць. Гэта абдымаць, калі сумна, верыць у сваіх дзяцей, нават калі яны самі ў сябе не вераць, быць побач у важныя моманты і радавацца іх маленькім і вялікім перамогам. На жаль, сёння не ўсе беларускія таты могуць быць побач са сваімі дзецьмі. Хтосьці знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, хтосьці быў вымушаны з’ехаць з краіны, а хтосьці з’ехаў на заробкі, каб забяспечыць сям’ю, і цяпер прапускае, як растуць яго дзеці. У кожнага свая гісторыя, але ўсіх аб’ядноўвае адно — жаданне быць побач са сваімі роднымі. Хочацца, каб кожны тата мог абняць сваіх дзяцей, пачуць, як прайшоў іх дзень, разам пасмяяцца і не прапускаць важныя моманты іх жыцця. Дарагія таты, жадаю вам здароўя, сіл і як мага больш часу са сваімі дзецьмі. Каб яны часцей тэлефанавалі проста так, дзяліліся самым патаемным і ведалі, што ваша любоў і падтрымка заўсёды з імі. З Днём бацькі! Абдымаю ўсіх, хто сёння святкуе, і асабліва тых, хто вельмі чакае сустрэчы са сваімі дзецьмі».

  12. edited

    Святлана Ціханоўская, Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі і журналіст Анджэй Пачобут на на цырымоніі «Залатыя лаўры» ў Варшаве Анджэй Пачобут атрымаў узнагароду «Асоба года-2026» на цырымоніі ў Варшаве.

  13. Святлана Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта У Варшаве Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вілюсам Шадаўскасам. У сустрэчы таксама браў удзел старшыня кіроўнай рады ўніверсітэта Мантас Адоменас. Беларуская лідарка падкрэсліла, што ЕГУ — вялікі набытак і каштоўнасць для беларускага грамадства, і яго неабходна захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы і зберагчы яго беларускую місію і фокус. Абмеркавалі развіццё беларускіх праграмаў у межах універсітэта, выкладанне беларускай мовы, большае ўключэнне беларусаў у працэс прыняцця рашэнняў, а таксама правядзенне ў найбліжэйшы час кансультацый пра будучыню універсітэта з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці. Раней Ціханоўская накіравала ліст кіраўніцтву ўніверсітэта з прапановамі ад беларускай супольнасці па яго развіцці. Паводле Ціханоўскай, цяпер важна падтрымаць беларускіх студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ЕГУ, якія ўжо сутыкнуліся з рэпрэсіямі, а многія пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй» не могуць вярнуцца дадому. Разам з рэктарам абмеркавалі пытанні бяспекі студэнтаў і абітурыентаў, а таксама праблемы легалізацыі для студэнтаў і супрацоўнікаў у Літве. Святлана Ціханоўская: «У маёй камандзе працуюць і выпускнікі, і выкладчыкі ЕГУ. Я ведаю, як шмат гэты ўніверсітэт даў беларусам, і хачу, каб такую магчымасць мелі наступныя пакаленні студэнтаў. Каб таленавітыя студэнты маглі вучыцца незалежна ад даходаў сям’і, а беларускія выкладчыкі — працягваць сваю працу. І, вядома, нам важна, каб універсітэт захоўваў сваю беларускую місію і фокус. Мы працягнем кансультацыі з кіраўніцтвам універсітэта, і, спадзяюся, будзем больш камунікаваць і супрацоўнічаць».

  14. Дэмакратычныя сілы Беларусі і Венесуэлы пашыраюць супрацоўніцтва У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні адбылася сустрэча дарадцы па дыпламатычных пытаннях Дзяніса Кучынскага з Педра Уручурту, кіраўніком міжнародных сувязяў каманды венесуэльскай дэмакратычнай лідаркі Марыі Карыны Мачада. Галоўнай тэмай сустрэчы стала пашырэнне супрацоўніцтва з Венесуэлай і іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі. Бакі дамовіліся развіваць кантакты з палітыкамі, парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці рэгіёну пры падтрымцы венесуэльскіх партнёраў, а таксама рыхтаваць сумесныя мерапрыемствы з удзелам Марыі Карыны Мачада. Сярод ініцыятываў, над якімі плануецца працаваць: – Правядзенне ў 2027 годзе сумеснай парламенцкай канферэнцыі «Два шляхі да свабоды: Венесуэла і Беларусь супраць дыктатуры». – Арганізацыя экспертных сустрэч з прадстаўнікамі Лацінскай Амерыкі, прысвечаных дэмакратычнаму пераходу, пераадоленню наступстваў дыктатуры і прыцягненню вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці. – Пашырэнне сувязяў з парламентамі, праваабарончымі арганізацыямі, універсітэтамі і незалежнымі медыя рэгіёну, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў у краінах Лацінскай Амерыкі. Асобную ўвагу надалі магчымасцям узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках. Для беларускіх дэмакратычных сілаў важна вывучаць досвед краін Лацінскай Амерыкі, якія прайшлі праз дыктатуры, і дзяліцца ўласнымі напрацоўкамі па падрыхтоўцы дэмакратычных рэформаў. «Беларусаў і венесуэльцаў аб’ядноўвае барацьба за свабоду і дэмакратыю. Мы дамовіліся пашыраць кантакты ў Лацінскай Амерыцы, праводзіць сумесныя мерапрыемствы і шукаць новых партнёраў», — адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

  15. «Усе ацэнкі і пазіцыі сфармуляваныя, гісторыкі мусяць іх прытрымлівацца» Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч у размове з «Салідарнасцю» распавёў пра тое, як беларускія ўлады фармуюць афіцыйную версію гісторыі, чаму беларускія ўніверсітэты губляюць міжнародныя сувязі і дзе Беларусь шукае партнёраў у сферы адукацыі і навукі. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра афіцыйную палітыку ў галіне гістарычнай памяці «Беларуская дзяржава не абыходзіць нязручныя тэмы — практычна па ўсіх з іх ужо сфармуляваныя афіцыйныя пазіцыі, якіх павінны прытрымлівацца гісторыкі. Гэта выразна бачна ў рэкамендацыях Міністэрства адукацыі па выкладанні гісторыі. У іх вельмі негатыўна ацэньваецца перыяд, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, і, наадварот, станоўча — знаходжанне ў складзе Расійскай імперыі. Фактычна атрымліваецца, што паланізацыя падаецца як зло, а русіфікацыя — як нешта станоўчае, хоць у Расійскай імперыі ўціскаліся беларуская мова, культура і адукацыя». Пра міжнародную ізаляцыю беларускіх універсітэтаў «Пасля 2020 года практычна спыніліся кантакты беларускіх універсітэтаў з большасцю краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Сёння сярод краін Балонскага працэсу Беларусь супрацоўнічае толькі з Казахстанам і Азербайджанам. Асноўная арыентацыя цяпер — на ўсход і паўднёвы ўсход, у тым ліку на Расію і Кітай. Беларусь таксама шукае кантакты з такімі краінамі, як Паўночная Карэя і М’янма, а нядаўна беларуская дэлегацыя наведала ўрад Талібана для перамоваў аб супрацоўніцтве ў адукацыйнай сферы». Пра адкрыццё спецыяльнасці «лічбавая гісторыя» на гістарычным факультэце БДУ «Лічбавая гуманістыка — гэта трэнд, які развіваецца ўжо дзесяцігоддзі. Таму добра, што гістарычны факультэт БДУ далучыўся да гэтага кірунку, бо лічбавыя тэхналогіі дазваляюць зрабіць гістарычныя веды даступнымі для значна большай колькасці людзей. Аднак жаданне далучыцца да сусветнай навуковай супольнасці выглядае супярэчліва на фоне абмежаванняў міжнароднага супрацоўніцтва. Вярнуцца ў сусветную адукацыйную прастору можна толькі тады, калі ўніверсітэты маюць што прапанаваць і здольныя падтрымліваць высокі ўзровень адукацыі і навукі».

  16. Да 10 000 еўра на навучанне для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад рэпрэсій Асвоіць новую прафесію, вывучыць мову для працы ці пацвердзіць свой дыплом за мяжой — з гэтымі выдаткамі можа дапамагчы праграма Еўрапейскага саюза EU4Belarus — SALT. Падтрымка прызначаная для беларусаў і беларусак, якія праз палітычны пераслед страцілі магчымасць працаваць або працягваць адукацыю. Праграма можа аплаціць да 10 000 еўра на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, моўныя курсы і іспыты, а таксама прызнанне дакументаў аб адукацыі. Для ўдзелу трэба пацвердзіць факт рэпрэсій і скласці план навучання з тлумачэннем, як яно дапаможа ў прафесійным развіцці. Адукацыйныя паслугі павінны аказвацца пастаўшчыкамі з ЕС 🔗 Умовы ўдзелу і форма заяўкі

  17. Як дыпламатычныя брыфінгі дапамагаюць беларусам? Рэгулярныя сустрэчы са спецпасланнікамі і пасламі розных краін — важны элемент працы Офіса Святланы Ціханоўскай. Але ў чым іх каштоўнасць і як гэтыя фарматы дапамагаюць беларусам? Распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. У верасні Святлана Ціханоўская праводзіла брыфінгі для паслоў Лацінскай Амерыкі. Чаму гэта важна? «Брыфінгі з пасламі Лацінскай Амерыкі ў такім фармаце праводзяцца ўсяго другі раз. Першы адбыўся ў Вашынгтоне, і тады нам таксама дапамагала іспанскае пасольства. Перш за ўсё, гэта важна для пашырэння кантактаў за межы Еўропы. Гэта дапамагае забяспечыць падтрымку свабоднай Беларусі на розных кантынентах, што крытычна важна для галасаванняў у ААН і глабальных ініцыятыў. Такія сустрэчы асабліва актуальныя напярэдадні маштабных міжнародных падзей, як Генасамблея ААН. У Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі ёсць шмат агульнага досведу ў пытаннях выхаду з дыктатур і дэмакратычных пераўтварэнняў. Абмен досведам дапамагае лепш разумець, якія крокі і памылкі былі зробленыя ў іншых краінах, што можа быць карысным для будучага рэфармавання Беларусі». А што наконт паслоў Еўрасаюза? «Такія брыфінгі праводзяцца рэгулярна — прыкладна раз на паўгода. Мы выкарыстоўваем розныя фарматы. Адзін з іх — сустрэчы са спецпрадстаўнікамі і энвоямі, якія займаюцца менавіта дэмакратычнай Беларуссю. Для нас гэта вельмі важныя партнёры. Сам факт таго, што многія краіны прызначылі спецыяльных прадстаўнікоў па Беларусі, гаворыць пра інстытуцыяналізацыю гэтых адносін: іх асноўная штодзённая праца звязана з дэмакратычнай Беларуссю. Такія брыфінгі неабходныя для лепшага інфармавання і дэталёвага разумення сітуацыі ў Беларусі. Гэта датычыцца палітвязняў, дзеянняў Лукашэнкі, рэпрэсій, сітуацыі вакол беларуска-ўкраінскіх адносінаў. Мы бачым, што абставіны ўвесь час змяняюцца, і таму важна рэгулярна ладзіць такія сустрэчы. Акрамя таго, такія брыфінгі — гэта прэстыжны фарма, які паслы звычайна праводзяць з міністрамі або кіраўнікамі дзяржаў. Тое, што яны адбываюцца са Святланай Ціханоўскай, падкрэслівае яе статус і важнасць пытання Беларусі для міжнароднай супольнасці».

  18. 🤍❤️🤍 Культура, якая дапамагае нам заставацца беларусамі Беларуская культура яднае людзей па абодва бакі мяжы і дапамагае захоўваць сваю ідэнтычнасць ва ўмовах рэпрэсій і русіфікацыі. Святлана Ціханоўская заклікае падтрымліваць яе і ў размовах з беларусамі, і на міжнародных сустрэчах. Сабралі яе выказванні пра тое, як культура падтрымлівае сувязь паміж беларусамі і чаму важна зберагчы нашу спадчыну. Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошні час: «Нашую культуру нельга проста адмяніць, бо яна жыве ў кожным з нас. Мы заўсёды захоўваем яе ў нашым сэрцы. Беларускасць можа быць рознай: ціхай і гучнай, традыцыйнай і вельмі сучаснай, у вышыванцы і ў худзі, у народным спеве і ў новай песне. Гэта тое, кім мы ёсць. І ніякія забароны не змогуць гэта змяніць». «Мы зразумелі, што культура і ідэнтычнасць — гэта тое, што найлепш аб’ядноўвае людзей. Я бачу ў гэтым яшчэ адну задачу для нас у выгнанні: пакуль рэжым знішчае ўсё нацыянальнае, мы павінны захаваць іх за мяжой, каб аднойчы яны маглі вярнуцца дадому». «Культура служыць мостам паміж беларусамі па абодва бакі мяжы. Калі сотні тысячаў апынуліся ў выгнанні, праз мову, літаратуру, музыку, тэатр, супольную памяць мы захоўваем сувязь адно з адным. Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву «рускаму свету». Нездарма Расія праводзіць гвалтоўную русіфікацыю, як у Беларусі, так і на акупаваных тэрыторыях Украіны». «Культура — гэта элемент бяспекі. Моцная нацыянальная ідэнтычнасць робіць грамадства больш устойлівым да прапаганды і спробаў знешняга кантролю. І культура — гэта тое, што яднае нас з Еўропай. Беларусь гістарычна была часткай еўрапейскай культурнай прасторы і агульнаеўрапейскай спадчыны. І падтрымліваючы культуру, мы ўзмацняем еўрапейскасць беларускага грамадства». «Нашая культура, нашая мова — гэта наша зброя. Наш шчыт ад так званага «рускага свету». І нашая інтэлігенцыя — ахоўнікі нашай спадчыны. І калі мы паглядзім, колькі таленавітых, адукаваных людзей вымушана пакінулі Беларусь за апошнія пяць з паловай гадоў, мы зразумеем, што лукашэнкаўскаму рэжыму абыякавая будучыня краіны».

  19. «Дэмакратычная Беларусь немагчымая без роўных правоў і бяспекі для кожнай жанчыны» Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў даклад аб парушэннях правоў жанчын у Беларусі. У дакладзе адзначаецца, што дыскрымінацыя жанчын у Беларусі носіць сістэмны і структурны характар, а выкарыстанне заканадаўства ў рэпрэсіўных мэтах становіцца інструментам палітычнага пераследу і парушэння асноўных правоў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя Юлія Міцкевіч пракаментавала даклад: «Ад пачатку рэпрэсій 2020 года, якія працягваюцца і нават узмацняюцца, гэта набыло яшчэ і характар татальнага палітычнага пераследу жанчын розных поглядаў, прафесіяў, узростаў і ўразлівасцяў. Толькі ў 2025 годзе па крымінальных справах асудзілі не менш за 355 жанчын, а сярод амаль 7 тысяч чалавек у так званых «спісах экстрэмістаў» кожная чацвёртая — жанчына. Жанчын звальняюць за палітычную пазіцыю, пагражаюць забраць дзяцей, пераследуюць адвакатак і сваякоў, а вызваленыя палітвязніцы не атрымліваюць рэабілітацыі і вымушаныя пакідаць краіну. У калоніях палітвязніцы ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах: ім адмаўляюць у бялізне і сродках менструальнай гігіены, абмяжоўваюць доступ да душу, праводзяць зневажальныя надгляды і вядуць відэаназіранне нават за прыбіральнямі. Іх прымушаюць за мізэрныя грошы шыць форму для сілавікоў, адмаўляюць у медыцынскай дапамозе нават цяжка хворым, і вядомыя ўжо выпадкі смерці ў зняволенні. Мы ўдзячныя Нілсу Муйжніексу за тое, што голас беларускіх жанчын, у тым ліку тых, хто прайшоў праз турмы, пачуты на ўзроўні ААН. Адмова ўладаў прызнаць мандат дакладчыка і спробы назваць рэкамендацыі ААН «цкаваннем» толькі пацвярджаюць, што рэжым не збіраецца нічога змяняць добраахвотна. З нашага боку мы працягнем дакументаваць парушэнні і ўжо сёння распрацоўваць палітыкі інклюзіўнасці і роўнасці для Новай Беларусі. Бо дэмакратычная Беларусь немагчымая без роўных правоў і бяспекі для кожнай жанчыны».

  20. «Вызваленне — гэта толькі першы крок да сапраўднай свабоды» — Святлана Ціханоўская сустрэлася з былымі палітвязнямі ў Літве Святлана Ціханоўская і дырэктар віленскага Офіса Дзяніс Кучынскі сустрэліся з беларусамі, якіх вызвалілі 16 верасня і прымусова вывезлі з Беларусі, а таксама з валанцёрамі і ментарамі, якія дапамагаюць ім адаптавацца ў Літве. Сустрэча адбылася ў партнёрстве з «Вольнымі». Удзельнікі абмеркавалі асноўныя складанасці пасля зняволення, доступ да медыцынскай, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі, а таксама магчымасці ўзаемападтрымкі. Былыя палітвязні ўжо атрымалі неабходную дапамогу, у тым ліку ўсе яны легалізаваны і маюць дакументы. Пытанні медыцынскай і стаматалагічнай дапамогі таксама паступова вырашаюцца. Святлана Ціханоўская: «Я разумею, як вам цяпер няпроста: пасля ўсяго, што вы перажылі, трэба нанова будаваць жыццё, вырашаць мноства штодзённых пытанняў і прывыкаць да новай рэальнасці. Я вельмі рада бачыць, як вы паступова аднаўляецеся, знаходзіце падтрымку і робіце першыя крокі да новага жыцця. Вызваленне пад прымусам, калі чалавека вывозяць з краіны без права застацца, а сваякоў пакідаюць пад ціскам, мы не лічым сапраўднай свабодай. Гэта працяг рэпрэсій у іншай форме. Мы не маем права лічыць, што ўсё скончылася, калі дзверы турмы адчыніліся. Гэта толькі першы крок. Сапраўдная свабода наступіць тады, калі чалавек зможа жыць дома разам з сям’ёй і нікога не будуць караць за яго біяграфію».

  21. Older posts