Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Беларусь у цэнтры размовы на «Гульнях свабоды» ў Лодзі 25 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Igrzyska Wolności — «Гульнях свабоды» ў Лодзі. Гэты фестываль ідэй арганізуе польскі фонд Liberté! Ён збірае палітыкаў, журналістаў, даследчыкаў і дзеячаў культуры для дыскусій пра дэмакратыю і будучыню грамадства. У размове з журналісткай Агнешкай Ліхнеровіч і гасцямі фестывалю Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў, падтрымку беларусаў і адносіны з Польшчай. Яна падкрэсліла, што вызваленне людзей павінна суправаджацца спыненнем рэпрэсій: новыя арышты не могуць станавіцца спосабам дамагацца чарговых саступак. Гаварылі таксама пра незалежнасць Беларусі і яе значэнне для бяспекі рэгіёна. Асобна закранулі штодзённыя цяжкасці беларусаў у Польшчы — праблемы з дакументамі і банкаўскімі рахункамі, а таксама захаванне беларускай культуры. Размова была і асабістае — Святлана расказала, чаму навучылася за шэсць гадоў у палітыцы, і ўзгадала адну са сваіх першых міжнародных сустрэч: «Безумоўна, для мяне гэтыя шэсць гадоў былі як універсітэт, і мне давялося з нуля вывучаць палітыку. Магчыма, мне пашанцавала, таму што ў мяне былі найлепшыя настаўнікі ў свеце. Маімі настаўнікамі былі прэзідэнты, прэм’ер-міністры, міністры замежных спраў, найлепшыя дыпламаты. І, ведаеце, я ўсвядоміла, што ўсе палітыкі — таксама звычайныя людзі. Я памятаю, як першы раз сустрэлася з прэм’ер-міністрам Тускам — на той момант ён не быў прэм’ер-міністрам. Я сустрэла яго ў офісе Еўрапейскай народнай партыі, і ён быў такім чалавечным! Я тады так напалохалася, не ведала, як паводзіць сябе… Гэта быў абсалютна невядомы свет палітыкі. Мяне проста кінулі ў гэты акіян і сказалі: “Плыві”. І я памятаю дабрыню Дональда Туска, і гэта натхніла мяне быць больш упэўненай у сабе».

Views over time

01K2K3K25 Oct 12:2011 Nov 17:042.9K25 Oct 12:20: 0 views11 Nov 17:04: 2,910 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Oct 2026, 12:200
11 Nov 2026, 17:042.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.