Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская з нагоды Дня бацькі звярнулася з віншаваннем да беларускіх татаў: «Быць татам — гэта не толькі вучыць і падтрымліваць. Гэта абдымаць, калі сумна, верыць у сваіх дзяцей, нават калі яны самі ў сябе не вераць, быць побач у важныя моманты і радавацца іх маленькім і вялікім перамогам. На жаль, сёння не ўсе беларускія таты могуць быць побач са сваімі дзецьмі. Хтосьці знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, хтосьці быў вымушаны з’ехаць з краіны, а хтосьці з’ехаў на заробкі, каб забяспечыць сям’ю, і цяпер прапускае, як растуць яго дзеці. У кожнага свая гісторыя, але ўсіх аб’ядноўвае адно — жаданне быць побач са сваімі роднымі. Хочацца, каб кожны тата мог абняць сваіх дзяцей, пачуць, як прайшоў іх дзень, разам пасмяяцца і не прапускаць важныя моманты іх жыцця. Дарагія таты, жадаю вам здароўя, сіл і як мага больш часу са сваімі дзецьмі. Каб яны часцей тэлефанавалі проста так, дзяліліся самым патаемным і ведалі, што ваша любоў і падтрымка заўсёды з імі. З Днём бацькі! Абдымаю ўсіх, хто сёння святкуе, і асабліва тых, хто вельмі чакае сустрэчы са сваімі дзецьмі».

Views over time

01K2K3K21 Oct 10:5911 Nov 17:042.5K21 Oct 10:59: 0 views11 Nov 17:04: 2,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 10:590
11 Nov 2026, 17:042.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.