Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

«Дэмакратычная Беларусь немагчымая без роўных правоў і бяспекі для кожнай жанчыны» Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў даклад аб парушэннях правоў жанчын у Беларусі. У дакладзе адзначаецца, што дыскрымінацыя жанчын у Беларусі носіць сістэмны і структурны характар, а выкарыстанне заканадаўства ў рэпрэсіўных мэтах становіцца інструментам палітычнага пераследу і парушэння асноўных правоў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя Юлія Міцкевіч пракаментавала даклад: «Ад пачатку рэпрэсій 2020 года, якія працягваюцца і нават узмацняюцца, гэта набыло яшчэ і характар татальнага палітычнага пераследу жанчын розных поглядаў, прафесіяў, узростаў і ўразлівасцяў. Толькі ў 2025 годзе па крымінальных справах асудзілі не менш за 355 жанчын, а сярод амаль 7 тысяч чалавек у так званых «спісах экстрэмістаў» кожная чацвёртая — жанчына. Жанчын звальняюць за палітычную пазіцыю, пагражаюць забраць дзяцей, пераследуюць адвакатак і сваякоў, а вызваленыя палітвязніцы не атрымліваюць рэабілітацыі і вымушаныя пакідаць краіну. У калоніях палітвязніцы ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах: ім адмаўляюць у бялізне і сродках менструальнай гігіены, абмяжоўваюць доступ да душу, праводзяць зневажальныя надгляды і вядуць відэаназіранне нават за прыбіральнямі. Іх прымушаюць за мізэрныя грошы шыць форму для сілавікоў, адмаўляюць у медыцынскай дапамозе нават цяжка хворым, і вядомыя ўжо выпадкі смерці ў зняволенні. Мы ўдзячныя Нілсу Муйжніексу за тое, што голас беларускіх жанчын, у тым ліку тых, хто прайшоў праз турмы, пачуты на ўзроўні ААН. Адмова ўладаў прызнаць мандат дакладчыка і спробы назваць рэкамендацыі ААН «цкаваннем» толькі пацвярджаюць, што рэжым не збіраецца нічога змяняць добраахвотна. З нашага боку мы працягнем дакументаваць парушэнні і ўжо сёння распрацоўваць палітыкі інклюзіўнасці і роўнасці для Новай Беларусі. Бо дэмакратычная Беларусь немагчымая без роўных правоў і бяспекі для кожнай жанчыны».

Views over time

01K2K3K16 Oct 07:0611 Nov 17:043.1K16 Oct 07:06: 0 views11 Nov 17:04: 3,140 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Oct 2026, 07:060
11 Nov 2026, 17:043.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.