Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.2%2.9K avg views
Posting 3.0/day last 20 hours ago
Reactions per 1K views 51.6 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская наведала Люксембург 22 кастрычніка беларуская лідарка выступіла ў Палаце дэпутатаў Люксембурга на сумеснай сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах. У ёй удзельнічалі віцэ-спікер Андрэ Баулер, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Поль Галес і дэпутаты розных палітычных партый. Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у кінафестывалі CinEast. На сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах абмеркавалі: • вызваленне палітвязняў і дапамогу рэпрэсаваным; • дакументы, легалізацыю і адукацыю для беларусаў за мяжой; • падтрымку беларускай мовы і культуры; • еўрапейскую будучыню Беларусі і дапамогу Украіне. Таксама Ціханоўская прапанавала правесці ў Люксембургу ў 2027 годзе парламенцкі круглы стол па рэалізацыі «Люксембургскіх рашэнняў» і разгледзець магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у парламенце краіны. На CinEast Ціханоўская далучылася да паказу фільма Волі Чайкоўскай «Not Made for Politics» і дыскусіі «Беларусь на раздарожжы» з дэпутатам Полем Галесам. Гаварылі пра падзеі 2020 года, ролю жанчын у пратэстах, жыццё ў выгнанні і міжнародную падтрымку Беларусі. «Дзякуй Люксембургу за паслядоўную падтрымку беларусаў. Мы цэнім дапамогу рэпрэсаваным, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці, увагу да беларускай культуры і гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва».

Views over time

01K2K3K4K22 Oct 14:5511 Nov 17:043.3K22 Oct 14:55: 0 views11 Nov 17:04: 3,300 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Oct 2026, 14:550
11 Nov 2026, 17:043.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.