Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 20 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

«Вызваленне — гэта толькі першы крок да сапраўднай свабоды» — Святлана Ціханоўская сустрэлася з былымі палітвязнямі ў Літве Святлана Ціханоўская і дырэктар віленскага Офіса Дзяніс Кучынскі сустрэліся з беларусамі, якіх вызвалілі 16 верасня і прымусова вывезлі з Беларусі, а таксама з валанцёрамі і ментарамі, якія дапамагаюць ім адаптавацца ў Літве. Сустрэча адбылася ў партнёрстве з «Вольнымі». Удзельнікі абмеркавалі асноўныя складанасці пасля зняволення, доступ да медыцынскай, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі, а таксама магчымасці ўзаемападтрымкі. Былыя палітвязні ўжо атрымалі неабходную дапамогу, у тым ліку ўсе яны легалізаваны і маюць дакументы. Пытанні медыцынскай і стаматалагічнай дапамогі таксама паступова вырашаюцца. Святлана Ціханоўская: «Я разумею, як вам цяпер няпроста: пасля ўсяго, што вы перажылі, трэба нанова будаваць жыццё, вырашаць мноства штодзённых пытанняў і прывыкаць да новай рэальнасці. Я вельмі рада бачыць, як вы паступова аднаўляецеся, знаходзіце падтрымку і робіце першыя крокі да новага жыцця. Вызваленне пад прымусам, калі чалавека вывозяць з краіны без права застацца, а сваякоў пакідаюць пад ціскам, мы не лічым сапраўднай свабодай. Гэта працяг рэпрэсій у іншай форме. Мы не маем права лічыць, што ўсё скончылася, калі дзверы турмы адчыніліся. Гэта толькі першы крок. Сапраўдная свабода наступіць тады, калі чалавек зможа жыць дома разам з сям’ёй і нікога не будуць караць за яго біяграфію».

Views over time

01K2K3K15 Oct 15:1711 Nov 17:043.1K15 Oct 15:17: 0 views11 Nov 17:04: 3,090 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 15:170
11 Nov 2026, 17:043.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.