Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 52.5 ❤ 👍 👏
edited

Сёння да 19:00 па Мінскім часе — апошняя магчымасць зарэгістравацца на канферэнцыю ў Дубліне з удзелам Святланы Ціханоўскай Беларусы і ірландцы ведаюць, чаго каштуе барацьба за незалежнасць і права гаварыць на сваёй мове. 27 кастрычніка ў Дубліне пагаворым пра гэты досвед і пра тое, што можа дапамагчы беларускай культуры сёння — ва ўмовах русіфікацыі, рэпрэсій і вымушанага выгнання. Сярод выступоўцаў — Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі; Томас Бірн, дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне; Дойран Ні Глахайн, ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца; Донаха О’Біхан, прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта. Таксама ўдзел у канферэнцыі возьмуць пісьменнікі, даследчыкі і дзеячы культуры абедзвюх краін. На мерапрыемстве абмяркуюць: • Барацьбу за незалежнасць Беларусі і Ірландыі; • Захаванне і адраджэнне нацыянальных моваў і культуры; • Ролю літаратуры, мастацтва і адукацыі ў нацыянальнай свядомасці; • Уплыў рэпрэсій, падзей 2020 года і вайны на беларускую ідэнтычнасць; • Падтрымку беларускай культуры дыяспарай і еўрапейскімі партнёрамі. Канферэнцыю «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць» ладзяць МЗС Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрапейскага саюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі. 📅 27 кастрычніка, 9:00–16:30 📍 Peacock Stage, Abbey Theatre, Дублін 🔗 Паспейце зарэгістравацца — да 17:00 у Ірландыі / 19:00 у Беларусі.

Views over time

01K2K3K4K23 Oct 14:0111 Nov 17:043.6K23 Oct 14:01: 0 views11 Nov 17:04: 3,630 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Oct 2026, 14:010
11 Nov 2026, 17:043.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.