Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏
viral · 4.5× typical edited

Ноч расстраляных паэтаў — 2026: дзе далучыцца да мерапрыемстваў памяці? У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтая падзея стала адным з сімвалаў сталінскіх рэпрэсіяў супраць беларускай культуры і ўвайшла ў гісторыю як Ноч расстраляных паэтаў. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых. Сёлета ў розных гарадах пройдуць паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і акцыі памяці. Сабралі мерапрыемствы, да якіх можна далучыцца: 🇵🇱 Варшава: 📎 29 кастрычніка, 19:00 Тэатральная пастаноўка паводле апавядання Васіля Быкава «Жоўты пясочак» 📍 ul. Puławska 114 🔗 Падрабязнасці 📎 29 кастрычніка, 19:00 Вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору 📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1) 🔗 Падрабязнасці 📎 30 кастрычніка, 16:00 Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 📍 X павільён Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25) 🔗 Падрабязнасці 🇱🇹 Вільня, 29 кастрычніка Ноч [не]расстраляных паэтаў 📍 Час і месца ўдакладняюцца 🔗 Падрабязнасці 🇺🇦 Кіеў, 29 кастрычніка, 19:00 Імпрэза да Ночы паэтаў з адкрытым мікрафонам 📍 Бар «Характерники» (вул. Чикаленка 1/3) 🔗 Падрабязнасці 🇮🇱 Кір’ят-Бялік, 23 кастрычніка, 08:00 Ноч расстраляных паэтаў 📍 Запаведнік Эйн Афэк 🔗 Падрабязнасці 🇵🇱 Беласток: 📎 25 кастрычніка, 14:00 Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў» 📍 Хаб «Новая Зямля» (Św. Rocha 5, lokal 32) 🔗 Падрабязнасці 📎 29 кастрычніка, 18:00 Спектакль «Чырвоны крыж» і чытанне вершаў 📍 Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6) 🔗 Падрабязнасці 🇵🇱 Кракаў, 29 кастрычніка, 18:30 Імпрэза да Ночы паэтаў 📍 ul. Beera Meiselsa 18 🔗 Падрабязнасці 🇵🇱 Гданьск, 30 кастрычніка, 19:00 Музычна-літаратурны вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака» 📍 Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (ul. Elżbetańska 9) 🔗 Падрабязнасці 🇩🇰 Капенгаген, 29 кастрычніка Малітва, запальванне свечак і чытанне вершаў 📎 17:45 — збор, 18:00 — малітва 📍 Jesu Hjerte Kirke (Stenosgade 4A) 🔗 Падрабязнасці Пералік мерапрыемстваў будзе дапаўняцца. Калі вы арганізуеце акцыю памяці і хочаце, каб мы дадалі яе ў спіс, — напішыце нам. Поўны спіс мерапрыемстваў — на сайце і на віртуальнай мапе.

Views over time

05K10K23 Oct 06:3511 Nov 17:0410.9K23 Oct 06:35: 0 views11 Nov 17:04: 10,900 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Oct 2026, 06:350
11 Nov 2026, 17:0410.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)