Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

Дэмакратычныя сілы Беларусі і Венесуэлы пашыраюць супрацоўніцтва У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні адбылася сустрэча дарадцы па дыпламатычных пытаннях Дзяніса Кучынскага з Педра Уручурту, кіраўніком міжнародных сувязяў каманды венесуэльскай дэмакратычнай лідаркі Марыі Карыны Мачада. Галоўнай тэмай сустрэчы стала пашырэнне супрацоўніцтва з Венесуэлай і іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі. Бакі дамовіліся развіваць кантакты з палітыкамі, парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці рэгіёну пры падтрымцы венесуэльскіх партнёраў, а таксама рыхтаваць сумесныя мерапрыемствы з удзелам Марыі Карыны Мачада. Сярод ініцыятываў, над якімі плануецца працаваць: – Правядзенне ў 2027 годзе сумеснай парламенцкай канферэнцыі «Два шляхі да свабоды: Венесуэла і Беларусь супраць дыктатуры». – Арганізацыя экспертных сустрэч з прадстаўнікамі Лацінскай Амерыкі, прысвечаных дэмакратычнаму пераходу, пераадоленню наступстваў дыктатуры і прыцягненню вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці. – Пашырэнне сувязяў з парламентамі, праваабарончымі арганізацыямі, універсітэтамі і незалежнымі медыя рэгіёну, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў у краінах Лацінскай Амерыкі. Асобную ўвагу надалі магчымасцям узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках. Для беларускіх дэмакратычных сілаў важна вывучаць досвед краін Лацінскай Амерыкі, якія прайшлі праз дыктатуры, і дзяліцца ўласнымі напрацоўкамі па падрыхтоўцы дэмакратычных рэформаў. «Беларусаў і венесуэльцаў аб’ядноўвае барацьба за свабоду і дэмакратыю. Мы дамовіліся пашыраць кантакты ў Лацінскай Амерыцы, праводзіць сумесныя мерапрыемствы і шукаць новых партнёраў», — адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Views over time

01K2K3K20 Oct 14:5311 Nov 17:042.7K20 Oct 14:53: 0 views11 Nov 17:04: 2,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Oct 2026, 14:530
11 Nov 2026, 17:042.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.