Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.2%2.9K avg views
Posting 3.0/day last 20 hours ago
Reactions per 1K views 51.6 ❤ 👍 👏

🤍❤️🤍 Культура, якая дапамагае нам заставацца беларусамі Беларуская культура яднае людзей па абодва бакі мяжы і дапамагае захоўваць сваю ідэнтычнасць ва ўмовах рэпрэсій і русіфікацыі. Святлана Ціханоўская заклікае падтрымліваць яе і ў размовах з беларусамі, і на міжнародных сустрэчах. Сабралі яе выказванні пра тое, як культура падтрымлівае сувязь паміж беларусамі і чаму важна зберагчы нашу спадчыну. Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошні час: «Нашую культуру нельга проста адмяніць, бо яна жыве ў кожным з нас. Мы заўсёды захоўваем яе ў нашым сэрцы. Беларускасць можа быць рознай: ціхай і гучнай, традыцыйнай і вельмі сучаснай, у вышыванцы і ў худзі, у народным спеве і ў новай песне. Гэта тое, кім мы ёсць. І ніякія забароны не змогуць гэта змяніць». «Мы зразумелі, што культура і ідэнтычнасць — гэта тое, што найлепш аб’ядноўвае людзей. Я бачу ў гэтым яшчэ адну задачу для нас у выгнанні: пакуль рэжым знішчае ўсё нацыянальнае, мы павінны захаваць іх за мяжой, каб аднойчы яны маглі вярнуцца дадому». «Культура служыць мостам паміж беларусамі па абодва бакі мяжы. Калі сотні тысячаў апынуліся ў выгнанні, праз мову, літаратуру, музыку, тэатр, супольную памяць мы захоўваем сувязь адно з адным. Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву «рускаму свету». Нездарма Расія праводзіць гвалтоўную русіфікацыю, як у Беларусі, так і на акупаваных тэрыторыях Украіны». «Культура — гэта элемент бяспекі. Моцная нацыянальная ідэнтычнасць робіць грамадства больш устойлівым да прапаганды і спробаў знешняга кантролю. І культура — гэта тое, што яднае нас з Еўропай. Беларусь гістарычна была часткай еўрапейскай культурнай прасторы і агульнаеўрапейскай спадчыны. І падтрымліваючы культуру, мы ўзмацняем еўрапейскасць беларускага грамадства». «Нашая культура, нашая мова — гэта наша зброя. Наш шчыт ад так званага «рускага свету». І нашая інтэлігенцыя — ахоўнікі нашай спадчыны. І калі мы паглядзім, колькі таленавітых, адукаваных людзей вымушана пакінулі Беларусь за апошнія пяць з паловай гадоў, мы зразумеем, што лукашэнкаўскаму рэжыму абыякавая будучыня краіны».

Views over time

02K4K16 Oct 13:0711 Nov 17:043.8K16 Oct 13:07: 0 views11 Nov 17:04: 3,780 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Oct 2026, 13:070
11 Nov 2026, 17:043.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.