Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта У Варшаве Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вілюсам Шадаўскасам. У сустрэчы таксама браў удзел старшыня кіроўнай рады ўніверсітэта Мантас Адоменас. Беларуская лідарка падкрэсліла, што ЕГУ — вялікі набытак і каштоўнасць для беларускага грамадства, і яго неабходна захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы і зберагчы яго беларускую місію і фокус. Абмеркавалі развіццё беларускіх праграмаў у межах універсітэта, выкладанне беларускай мовы, большае ўключэнне беларусаў у працэс прыняцця рашэнняў, а таксама правядзенне ў найбліжэйшы час кансультацый пра будучыню універсітэта з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці. Раней Ціханоўская накіравала ліст кіраўніцтву ўніверсітэта з прапановамі ад беларускай супольнасці па яго развіцці. Паводле Ціханоўскай, цяпер важна падтрымаць беларускіх студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ЕГУ, якія ўжо сутыкнуліся з рэпрэсіямі, а многія пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй» не могуць вярнуцца дадому. Разам з рэктарам абмеркавалі пытанні бяспекі студэнтаў і абітурыентаў, а таксама праблемы легалізацыі для студэнтаў і супрацоўнікаў у Літве. Святлана Ціханоўская: «У маёй камандзе працуюць і выпускнікі, і выкладчыкі ЕГУ. Я ведаю, як шмат гэты ўніверсітэт даў беларусам, і хачу, каб такую магчымасць мелі наступныя пакаленні студэнтаў. Каб таленавітыя студэнты маглі вучыцца незалежна ад даходаў сям’і, а беларускія выкладчыкі — працягваць сваю працу. І, вядома, нам важна, каб універсітэт захоўваў сваю беларускую місію і фокус. Мы працягнем кансультацыі з кіраўніцтвам універсітэта, і, спадзяюся, будзем больш камунікаваць і супрацоўнічаць».

Views over time

01K2K3K21 Oct 08:0811 Nov 17:042.6K21 Oct 08:08: 0 views11 Nov 17:04: 2,650 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 08:080
11 Nov 2026, 17:042.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.