Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏
  1. Святлана Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды 15 кастрычніка ў Вільні беларуская лідарка выступіла з асноўнай прамовай на Vilnius Freedom Summit, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Літвы і Freedom House. Саміт аб’ядноўвае прадстаўнікоў дэмакратычных урадаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў і грамадзянскай супольнасці з Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Сярод удзельнікаў — міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, украінскі журналіст і былы вязень данецкай турмы «Ізаляцыя» Станіслаў Асееў, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа. Задача саміту — выпрацаваць практычныя рэкамендацыі для ўрадаў і міжнародных арганізацыяў па падтрымцы дэмакратычных рухаў і абароне людзей ад рэпрэсіяў. У цэнтры праграмы — дзве тэмы: • Падтрымка палітвязняў і праваабаронцаў. Як дамагацца вызвалення людзей і забяспечваць іх рэабілітацыю, прававы статус і доўгатэрміновую дапамогу тым, хто выйшаў на волю. • Супрацьдзеянне супрацоўніцтву аўтарытарных рэжымаў. Як Еўропа і ЗША могуць разам рэагаваць на абмен тэхналогіямі сачэння і метадамі рэпрэсіяў, абыход санкцый, дэзынфармацыю і пераслед людзей за мяжой. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала дэмакратычныя краіны захоўваць адзінства і рашуча адказваць на дзеянні дыктатараў: «Дыктатары спрабуюць нас падзяліць. Яны правяраюць нашыя краіны на адзінства. Выпрабоўваюць нашу салідарнасць. Яны шукаюць нашыя слабыя месцы, каб выкарыстаць іх супраць нас. І найлепшы адказ дэмакратыяў — паказаць зубы. Паказаць сваю сілу. Падтрымліваць адно аднаго. Для нас, беларусаў, як і для многіх іншых народаў, Еўропа — гэта наша мэта. Еўропа — гэта наша сям’я».

  2. У вас ёсць пытанні, якія б вы хацелі задаць Святлане Ціханоўскай? Прыходзьце на асабістыя размовы 21 кастрычніка! Сустрэча са Святланай Ціханоўскай адбудзецца 21 кастрычніка, у сераду, з 15:00 да 16:00 па Мінску ў анлайн-фармаце. На размовах будзе таксама прысутнічаць дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. Асабістыя размовы — гэта магчымасць для беларусаў задаць свае пытанні, падзяліцца меркаваннямі, прапановамі ці распавесці пра праблемы, якія вас хвалююць. Для беларусаў і беларусак унутры краіны ўдзел застаецца бяспечным. Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы. Усё, што трэба ведаць пра асабістыя размовы, у тым ліку правілы ўдзелу і бяспекі, можна прачытаць тут.

  3. Шэсць інструментаў, якімі рэжым пераследуе беларусаў за мяжой 14 кастрычніка ў Варшаве Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Транснацыянальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі: неабходны скаардынаваны міжнародны адказ» у межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. У мерапрыемстве прымаў удзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. На мерапрыемстве прадставілі дзве новыя справаздачы: даследаванне iSANS пра эвалюцыю транснацыянальных рэпрэсіяў і «Wanted by Dictator: Red Notice State», падрыхтаваную Офісам Святланы Ціханоўскай разам з BELPOL пры падтрымцы Кіберпартызанаў. У сваёй прамове беларуская лідарка назвала шэсць інструментаў, якія рэжым выкарыстоўвае супраць людзей па-за межамі краіны. 1. «Экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» спісы Рэжым уключае ў іх журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў, каб ствараць праблемы пры перасячэнні межаў, атрыманні візаў і адкрыцці банкаўскіх рахункаў. 2. Шантаж праз родных у Беларусі Сілавікі могуць затрымаць блізкіх, каб ціснуць на чалавека за мяжой, вярбаваць яго або прымушаць да дзеянняў супраць яго волі. 3. Завочныя суды Людзей судзяць без іх прысутнасці. Сотні беларусаў у выгнанні ўжо атрымалі прысуды, а іх маёмасць была канфіскаваная. 4. Пазбаўленне дакументаў Забарона абнаўляць дакументы пакінула тысячы людзей без дзейных дакументаў. Гэта ўскладняе легалізацыю і стварае дадатковую нагрузку на міграцыйныя службы. 5. Інтэрпол і міжнародны вышук Рэжым маскіруе палітычны пераслед пад звычайныя крымінальныя справы і выкарыстоўвае міжнародныя механізмы для экстрадыцыі беларусаў. 6. Лічбавыя пагрозы Боты, тролі і агенты рэжыму дзейнічаюць у інтэрнэце, каб пранікаць у супольнасці, пагражаць людзям і перашкаджаць іх працы. Святлана Ціханоўская: «Я прашу вас уключыць гэтую тэму ў парадак дня. Умацаваць супрацоўніцтва з беларускім дэмакратычным рухам. Наладзіць нашыя сувязі з вашымі ўстановамі, праваахоўнымі органамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям патрабуе поўнай каардынацыі».

  4. «Пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць» Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве БДІПЧ АБСЕ, прысвечаным захаванню нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарызму і ролі моладзі ў беларусізацыі. Мерапрыемства арганізавалі каля 30 краін — удзельніц АБСЕ, якія ўваходзяць у нефармальную Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» Аляксандра Дойніч і дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сцяпан Стурэйка. Мадэратарам сустрэчы выступіў новы спецыяльны пасланнік Францыі па Беларусі Міхаэль Ру. Пра што казала Святлана Ціханоўская: – Пра ціск на беларускую культуру і гістарычную памяць. Беларускія ўлады сістэмна абмяжоўваюць нацыянальную культуру і выкарыстоўваюць адукацыю як інструмент ідэалагічнага кантролю. – Пра ўзмацненне расійскага ўплыву. Расія праз прапаганду, адукацыйныя праграмы, школы і культурныя праекты імкнецца пашырыць свой уплыў на беларускую моладзь. – Пра невыкананне міжнародных рэкамендацыяў. Рэкамендацыі па захаванні беларускай мовы і культуры, выкладзеныя ў дакладзе Маскоўскага механізму АБСЕ ў 2023 годзе, дагэтуль застаюцца невыкананымі. – Пра важнасць падтрымкі беларускай культуры і адукацыі за мяжой. Лідарка адзначыла ролю незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і культурных ініцыятыў. Яна падзякавала краінам-партнёрам за дапамогу беларусам у выгнанні, падтрымку моладзевых арганізацый і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Святлана Ціханоўская: «Расія сістэматычна праводзіць палітыку русіфікацыі, асіміляцыі і знішчэння ўсяго нацыянальнага, усяго беларускага. З дапамогай Лукашэнкі яны спрабуюць ператварыць беларусаў у паслухмяных, лаяльных людзей, а ўрэшце — у расіян. Але я ганаруся, калі бачу, як маладыя людзі ў Беларусі запісваюць TikTok-відэа па-беларуску, ствараюць відэа для YouTube, адкрываюць для сябе беларускую мову і культуру. Гэта дае мне вялікую надзею. Я глыбока перакананая: пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць».

  5. Святлана Ціханоўская — да дня маці: «Быць маці — адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску. Вы аддаяце сваім дзецям сябе цалкам: разам з імі адкрываеце гэты свет, вучыце іх адрозніваць добрае ад дрэннага, падтрымліваеце, калі ім страшна, і радуецеся кожнай іх маленькай перамозе. Пра добрае і дрэннае лёгка гаварыць, калі гэта казкі і мультфільмы. Але калі гаворка заходзіць пра рэальнае жыццё, не заўсёды знаходзяцца словы. Цяпер у беларускіх месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 113 палітычных зняволеных жанчын. Прынамсі 14 з іх — матулі непаўналетніх дзяцей. Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай. Падчас дэкрэта выплата па доглядзе за першым дзіцем складае 35% сярэдняй зарплаты — а калі жанчына вырашае вяртацца да працы, то часта сутыкаецца з прапановамі звольніцца, пераносамі працоўных месцаў ці складанасцямі з пошукам працы. На жаль, матчыну працу вельмі часта ўспрымаюць як нешта само сабой зразумелае. Маці можа адкладаць свае планы, кар’еру, сон, адпачынак і ўласныя жаданні дзеля свайго дзіцяці і нічога не патрабаваць наўзамен. Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі. Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай. З Днём маці!»

  6. Сацыяльная прыёмная для беларусаў ва Украіне: як атрымаць дапамогу? 15 кастрычніка Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне правядзе дзень сацыяльнай прыёмнай для беларусаў, якія жывуць ва Украіне. Падчас асабістага прыёму і тэлефонных кансультацый можна будзе абмеркаваць пытанні легалізацыі, ваеннай службы, правоў вайскоўцаў і ветэранаў, сацыяльнай і медыцынскай дапамогі, а таксама дакументаў і выплат для сем’яў вайскоўцаў і загінулых. Звароты будуць прымаць кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Вольга Зазулінская і яе намесніца па пытаннях беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў Анастасія Махамет. Калі? 📍 Асабісты прыём — 10:00–15:00 📞 Тэлефонныя звароты — 16:00–18:00 Каб запісацца на прыём, неабходна загадзя запоўніць форму рэгістрацыі. Гэта дапаможа падрыхтавацца да вашага звароту і даць максімальна дакладныя адказы. Сацыяльная прыёмная не замяняе дзяржаўныя органы, адвакатаў ці іншыя кампетэнтныя ўстановы і не можа прымаць рашэнні замест іх. Аднак місія дапаможа разабрацца ў сітуацыі, патлумачыць, куды звяртацца і якія дакументы спатрэбяцца, а таксама вызначыць наступныя крокі для вырашэння праблемы.

  7. Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Украіны Сібігам: што абмеркавалі? На палях Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Андрэем Сібігам, міністрам замежных справаў Украіны. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. Беларуская лідарка выказала салідарнасць з украінскім народам і падзякавала за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку новага падраздзялення БПЛА «Воля». Галоўныя тэмы сустрэчы: – Бяспека. Расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі і выкарыстанне беларускай інфраструктуры для агрэсіі супраць Украіны. Дэлегацыя прадставіла матэрыялы BELPOL і распавяла пра кампанію супраць вярбоўкі беларусаў у расійскую армію. – Дапамога беларусам ва Украіне. Заканадаўчыя прапановы для ўрэгулявання знаходжання людзей з пратэрмінаванымі дакументамі, умацаванне статусу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве і яе супрацоўніцтва з дзяржаўнымі інстытутамі. – Міжнароднае супрацоўніцтва. Супольныя беларуска-ўкраінскія мерапрыемствы на міжнародных пляцоўках. Святлана Ціханоўская: «Мы хочам, каб супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю было пастаянным і сістэмным. Бо свабодная, незалежная ад Расіі Беларусь — гэта не толькі наша мэта, але і стратэгічны інтарэс Украіны». Поўны рэліз — на сайце.

  8. Святлана Ціханоўская — пра супрацьстаянне расійскаму аўтарытарызму на Варшаўскім форуме па бяспецы 13 кастрычніка беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Сярод удзельнікаў — былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес, пятая прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. Падчас дыскусіі Святлана Ціханоўская гаварыла пра еўрапейскую будучыню Беларусі, значэнне перамогі Украіны для рэгіёна і неабходнасць вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з Беларусі. Яна таксама заклікала дэмакратычных партнёраў быць гатовымі да пераменаў у нашай краіне. Пра вызваленні палітвязняў і працяг рэпрэсіяў «Так, за апошні год каля 500 чалавек былі вызваленыя дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і прынцыповай пазіцыі Еўрапейскага саюза. Але, нягледзячы на гэта, рэпрэсіі працягваюцца, і ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма». Пра значэнне перамогі Украіны «Надзвычай важна, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне. І я заклікаю ўсе краіны інвеставаць ва Украіну, таму што ўкраінцы абараняюць усіх нас. Калі Украіна пераможа, гэта дасць беларускаму народу імпульс, каб пазбавіцца залежнасці ад Расіі». Пра вывад расійскіх войскаў і ядзернай зброі «Мы павінны патрабаваць, каб уся ядзерная зброя, расійскія войскі, аб’екты для Расіі таксама былі выведзеныя з Беларусі. Бо праз нейкі час наша краіна можа зноў быць выкарыстаная для правакацый супраць Украіны ці, магчыма, еўрапейскіх краін». Пра гатоўнасць да пераменаў «Наша задача — быць гатовымі да пераходнага перыяду, таму што дыктатуры звычайна выглядаюць непераможнымі, пакуль раптам не абрынуцца. Але нашы партнёры таксама павінны быць гатовымі да зменаў у Беларусі і быць з намі менавіта ў гэты момант».

  9. edited

    ❤️ 🇺🇦 Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам.

  10. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркушам Перэштрэлу Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА, віцэ-спікерам парламента Партугаліі Маркушам Перэштрэлу. У сустрэчы таксама ўзяла ўдзел генеральная сакратарка Парламенцкай асамблеі НАТА Бенедэта Берці. Галоўныя тэмы сустрэчы: — Бяспекавая сітуацыя ў Беларусі і рэгіёне, мілітарызацыя краіны і пагрозы з тэрыторыі Беларусі. — Вызваленне беларускіх палітвязняў. — Пашырэнне супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з Парламенцкай асамблеяй НАТА. — Ціск на беларускі ваенна-прамысловы комплекс і прадпрыемствы, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны. Ціханоўская распавяла пра ўжо наладжанае супрацоўніцтва з парламенцкімі асамблеямі АБСЕ і Рады Еўропы, а таксама з Паўночнай Радай. Яна адзначыла зацікаўленасць у далейшай супрацы з ПА НАТА, перад якой раней ужо двойчы выступала. Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская перадала Маркушу Перэштрэлу даклад BELPOL пра мілітарызацыю Беларусі. Святлана Ціханоўская: «Для доўгатэрміновай бяспекі ў рэгіёне неабходныя сістэмныя дэмакратычныя змены ў Беларусі. Наша краіна павінна перастаць быць крыніцай пагрозы для Украіны, нашых суседзяў і краінаў НАТА. Важна працягваць і ўзмацняць санкцыі супраць беларускага ваенна-прамысловага комплексу і прадпрыемстваў, якія дапамагаюць Расіі весці вайну супраць Украіны. Пры гэтым трэба памятаць, што многія беларусы выступаюць супраць вайны, падтрымліваюць Украіну і зазнаюць за гэта рэпрэсіі. Вельмі важна адрозніваць беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь».

  11. +4

    «У каждого парламента должно быть своё домашнее задание по Беларуси» Советник Светланы Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько ответил на вопросы о своей работе в Офисе и рассказал о международном Альянсе, политических заключённых и о том, каким должен быть настоящий парламент.

  12. «Беларусь — яскравы прыклад таго, наколькі цесна звязаныя дэмакратыя і бяспека» Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя» ў межах Варшаўскага форуму па бяспецы. Дыскусію арганізавалі ў партнёрстве з Германскім фондам Маршала (GMF) і BELPOL. У мерапрыемстве бяруць удзел каля 40 гасцей, сярод якіх эксперты ў сферы міжнароднай і еўрапейскай бяспекі. Лідарка адзначыла, што мілітарызацыя Беларусі і паглыбленне яе інтэграцыі ў расійскую вайсковую сістэму ствараюць пагрозу для ўсёй Еўропы: «Пры любым сцэнарыі Беларусь будзе ў цэнтры ўвагі. Менавіта таму я звяртаюся да ўсіх экспертаў і партнёраў, якія сёння знаходзяцца ў гэтай зале, з просьбай дапамагчы нам вярнуць Беларусь у парадак дня еўрапейскай бяспекі». Таксама яна заклікала захоўваць санкцыі супраць рэжыму і яго ваенна-прамысловага сектара, закрываць магчымасці абыходу абмежаванняў, забяспечваць адказнасць вінаватых і падтрымліваць беларускае грамадства. Падчас выступу Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на новую справаздачу BELPOL, якая раскрывае маштабы вайсковага супрацоўніцтва Мінска і Масквы, і падзякавала камандзе за збор доказаў. Справаздача ахоплівае чатыры асноўныя кірункі: 1. Мілітарызацыя грамадства — уцягванне грамадзян, у тым ліку дзяцей і моладзі, у ваенна-патрыятычнае выхаванне, фармаванне мабілізацыйнага рэзерву і распаўсюджванне расійскай вайсковай прапаганды. 2. Вайсковая інфраструктура і лагістыка — развіццё вайсковых аб’ектаў, прыстасаванне беларускай чыгуначнай сістэмы да вайсковых перавозак і выкарыстанне грамадзянскай інфраструктуры ў вайсковых мэтах. 3. Мілітарызацыя эканомікі і навукі — пашырэнне абароннай вытворчасці, пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу і ўдзел навуковых устаноў у вайсковых распрацоўках. 4. Заканадаўства і вайсковы суверэнітэт — змены ў прававой сістэме і паглыбленне вайскова-палітычнай інтэграцыі з Расіяй. Прамова цалкам. Справаздача BELPOL па мілітарызацыі Беларусі.

  13. edited

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Forum 2000 у Празе 11 кастрычніка беларуская лідарка ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Forum 2000, якая штогод збірае ў Празе палітыкаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з розных краін. Сярод удзельнікаў сёлетняга форуму — лідарка дэмакратычных сілаў Венесуэлы, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Нікарагуа, Тыбету, М’янмы і Турцыі. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаў старшыня Сената Чэхіі Мілаш Выстрчыл. Падчас выступу Святлана Ціханоўская гаварыла пра сілу салідарнасці, важнасць перамогі Украіны, падтрымкі палітвязняў і ўсіх, хто супрацьстаіць дыктатурам, а таксама пра неабходнасць адзінства дэмакратычнага свету перад агульнымі пагрозамі: «Я ведаю, як цяжка захоўваць надзею, калі навокал столькі дрэнных навін. Але дыктатары хочуць, каб мы адчувалі сябе бяссільнымі. Давайце не будзем даваць ім такой радасці. Еўропа моцная дзякуючы сваім каштоўнасцям. Ніколі не адмаўляйцеся ад іх. І ніколі не недаацэньвайце ўласную сілу. Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх. Заставайцеся адзінымі. Заставайцеся ўпэўненымі. Не губляйце аптымізму. Бо найвялікшы падарунак, які мы можам зрабіць дыктатарам, — гэта наш страх. А самая вялікая пагроза для іх — наша мужнасць». Forum 2000 заснавалі ў 1996 годзе прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, японскі філантроп Ёхэй Сасакава і нобелеўскі лаўрэат Элі Візель. Ён працягвае спадчыну Гавела: падтрымлівае дэмакратыю, правы чалавека і грамадзянскую супольнасць, дае магчымасць абменьвацца досведам і дамаўляцца пра супрацоўніцтва. Сёлета форум адзначае 30-годдзе. У розныя гады ўдзельнікамі канферэнцыі былі Далай-лама, Біл Клінтан, Мадлен Олбрайт, Лех Валенса, Алесь Бяляцкі і Аляксандр Мілінкевіч.

  14. «Наказать виновного и лишить его жизни – не одно и то же». 10 октября – Всемирный день против смертной казни. Беларусь по-прежнему остается единственной страной Европы, где людей приговаривают к смерти. При этом в последние годы беларусские власти не только не отказались от смертной казни, но и расширили возможности ее применения. В 2022 году ее ввели за покушение на совершение акта терроризма, а в 2023 – за государственную измену для отдельных категорий должностных лиц и военнослужащих. Советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов о том, почему необходимо отменить смертную казнь в Беларуси: «Самое страшное в смертной казни — после её исполнения у человека больше нет шанса доказать свою невиновность. Ошибку суда можно исправить, пока человек жив. Смертный приговор превращает судебную ошибку в убийство, которое уже невозможно исправить. Я сам присутствовал в суде в Беларуси, когда людям выносили смертный приговор. И, наверное, каждому, кто рассуждает о смертной казни как о «справедливом наказании», стоило бы хотя бы раз оказаться в таком зале суда. Увидеть человека, которому государство объявляет, что оно его убьёт, увидеть его близких — и после этого ответить себе на вопрос, действительно ли это правосудие. Мы не говорим, что за тяжкие преступления не должно быть тяжёлого наказания. Должно. Но пожизненное заключение — это наказание. Смертная казнь — это лишение государством человеческой жизни. Для современной демократической Беларуси такой практики быть не должно. А в сегодняшней Беларуси это особенно опасно: когда суды используются для политических репрессий, а обвинения в терроризме и преступлениях против государства — против политических оппонентов, нельзя оставлять такой системе ещё и право на необратимую ошибку».

  15. «У спісе людзей, пра якіх вы клапоціцеся, вы таксама павінны быць» Кастрычнік ва ўсім свеце прысвечаны барацьбе з ракам малочнай залозы. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх жанчын з важным напамінам пра клопат пра сябе. «Мы, жанчыны, вельмі добра ўмеем знаходзіць час для ўсіх: памятаем пра справы дзяцей, дапамагаем бацькам запісацца да лекара, трымаем у галаве працу, сустрэчы, просьбы блізкіх. А сябе ў гэтым спісе часта проста не бачым. Таму хачу пакінуць адно маленькае заданне на сёння. Калі вы даўно адкладалі абследаванне ці нешта вас турбуе, адкрыйце каляндар і знайдзіце час для сябе».

  16. Новыя прызначэнні ў Офісе Святланы Ціханоўскай – Юлія Міцкевіч прызначаная дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя. У гэтай ролі Юлія Міцкевіч будзе кансультаваць Офіс Святланы Ціханоўскай у пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя, супрацьдзеяння дыскрымінацыі і гвалту, а таксама ўдзельнічаць у выпрацоўцы палітычных пазіцыяў дэмакратычных сілаў, падрыхтоўцы праектаў рэформаў для дэмакратычнай Беларусі. Юлія будзе ўзаемадзейнічаць з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі ў напрамку развіцця жаночага палітычнага лідарства і ўдзелу. Юлія Міцкевіч — беларуская праваабаронца, актывістка і гендарная экспертка з 25-гадовым досведам. Займала пасаду першай намесніцы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сузаснавальніца FemGroup Belarus, займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці, правоў жанчын і ЛГБТК+, іншых уразлівых груп, развіццём жаночага палітычнага лідарства і прасоўваннем прынцыпаў роўнасці і недыскрымінацыі. Мае шматгадовы досвед працы ў грамадзянскай супольнасці, медыя і міжнародных структурах, у тым ліку ў Кантактнай групе Рады Еўропы па Беларусі і Працоўнай групе па гендарнай роўнасці Усходняга Партнёрства. Атрымала за сваю дзейнасць прэстыжную Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн за 2025 год. – Станіслаў Салавей прызначаны дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях аховы здароўя. У гэтай ролі Станіслаў Салавей будзе кансультаваць Офіс па пытаннях аховы здароўя, дапамагаць рыхтаваць палітычныя пазіцыі, аналітычныя матэрыялы і публічныя каментары. Ён будзе супрацоўнічаць з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі, а таксама дапамагаць распрацоўваць рэформы і законапраекты для дэмакратычнай Беларусі, каб яны ўлічвалі патрэбы сістэмы аховы здароўя. Станіслаў Салавей — беларускі лекар, акушэр-гінеколаг, эксперт у сферы аховы здароўя. Займаў пасаду намесніка прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здароўя, у тым ліку аналізам яе стану, распрацоўкай прапаноў па рэформах і медыцынскай экспертызай.

  17. repost

    Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская прызначыла Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Рашэнне прынятае на падставе рэкамендацыі Каардынацыйнай Рады, у адпаведнасці з працэдурай. «Я шчыра віншую Вераніку Станкевіч з прызначэннем. Яе досвед працы з былымі палітвязнямі і разуменне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта найперш пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дапамозе. Упэўнена, што досвед Веранікі дапаможа ўзмацніць працу Кабінета ў гэтым кірунку. Зычу ёй поспехаў і плённай працы», — адзначыла Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Нагадаем, напярэдадні ў Каардынацыйнай Радзе прайшлі слуханні трох кандыдатак на гэтую пасаду. Па выніках рэйтынгавага галасавання КР рэкамендавала да прызначэння Вераніку Станкевіч. Яе кандыдатуру вылучыла фракцыя «Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду”». Вераніка Станкевіч — каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітычным зняволеным адаптавацца да жыцця на волі і атрымаць неабходную сацыяльную, юрыдычную і іншую падтрымку. Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета выконвала Юлія Міцкевіч, якая заняла гэтую пасаду пасля прызначэння Вольгі Зазулінскай кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.

  18. «Рэвалюцыі не з'яўляюцца актамі гераізму аднаго чалавека. Гэта маленькія акты гераізму мільёнаў» У размове з La Razón Святлана Ціханоўская распавяла пра залежнасць Лукашэнкі ад Расіі, вызваленне палітвязняў, рызыку ўцягвання Беларусі ў вайну і будучыню краіны пасля дэмакратычных пераменаў. Галоўнае з інтэрв'ю: Пра залежнасць Лукашэнкі ад Пуціна «Палітычная, эканамічная і вайсковая залежнасць Беларусі ад Масквы паглыбілася з пачатку поўнамаштабнай вайны. Колькі рэальнай свабоды мае Лукашэнка для прыняцця самастойных ад Пуціна рашэнняў? Мабыць, адзіная вольная прастора, якая ў яго ёсць, — гэта ўнутраная палітыка, рэпрэсіі, таму што Пуціну да гэтага няма справы. Ён проста хоча, каб Лукашэнка заставаўся лаяльным. У іх нешта накшталт сімбіятычнага сяброўства, таму што Лукашэнку патрэбны Пуцін, але і Пуціну патрэбны Лукашэнка. Яны выкарыстоўваюць адзін аднаго, і таму думаць, што мы можам адарваць Лукашэнку ад Пуціна — гэта ілюзія». Пра змены ў беларускай ідэнтычнасці «Шэсць гадоў таму адбыўся злом у ментальнасці беларускага народа. Мы пачалі верыць у сябе і пабачылі, што сапраўды можам выклікаць змены. Многія пачалі больш ганарыцца сваёй ідэнтычнасцю. Раней, жывучы пад парасонам Расіі, наша нацыянальная ідэнтычнасць была абмежавана. Але за гэтыя годы шмат людзей зразумела, што азначае быць беларусам. Наша мова, якая душылася дзесяцігоддзямі, становіцца ўсё больш папулярнай. Бацькі размаўляюць з дзецьмі пра нашу гісторыю і культуру. Было б глупствам чакаць, што 30-гадовая дыктатура і спадчына Савецкага Саюза могуць знікнуць за адзін, два ці тры дні. Мусіць адбыцца трансфармацыя нацыі. Таму што рэвалюцыі звычайна не з'яўляюцца актамі гераізму аднаго чалавека. Гэта маленькія акты гераізму мільёнаў».

  19. Что делать, если вас задержала миграционная служба США? Беларусы, оказавшиеся в США, могут столкнуться с задержанием миграционными органами. Юридическая команда Офиса Светланы Тихановской уже сопровождала более 30 подобных случаев и знает, какие шаги могут помочь защитить вас. В новом видео советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов рассказывает: — что делать сразу после задержания; — почему важно как можно быстрее найти иммиграционного адвоката; — к кому обращаться за поддержкой в беларусской диаспоре и правозащитных организациях; — каких ошибок нельзя допускать при взаимодействии с миграционными органами США; 📩 Если ваше дело связано с политически мотивированным преследованием со стороны режима Лукашенко, обращайтесь в юридическую команду Офиса Светланы Тихановской: legal@tsikhanouskaya.org Чем мы можем помочь: – подготовим необходимые юридические документы (supportive letters и affidavits), – при необходимости, предоставим экспертную информацию о политических репрессиях в Беларуси для использования в вашем деле.

  20. Святлана Ціханоўская сустрэлася з вызваленымі палітвязнямі і камандай «Вольных» у Варшаве У Музеі Вольнай Беларусі беларуская лідарка сустрэлася з вызваленымі палітзняволенымі, камандай арганізацыі «Вольныя», ментарамі і валанцёрамі, якія дапамагаюць людзям пасля выхаду на волю. Святлана падзякавала валанцёрам, камандзе «Вольных» і іншым арганізацыям, якія дапамагаюць вызваленым. Самі палітвязні таксама адзначылі ўсебаковую падтрымку і клопат, хуткую дапамогу і якасныя кансультацыі. Падчас сустрэчы разбіралі праблемы, з якімі беларусы сутыкаюцца ў Польшчы: легалізацыю, замену пасведчанняў кіроўцы, афармленне банкаўскіх картак і адкрыццё рахункаў. Шмат пытанняў было пра далейшае вызваленне палітвязняў: як ідзе гэтая праца і што яшчэ можна зрабіць для тых, хто застаецца за кратамі. Асобна абмеркавалі ціск на сваякоў палітзняволеных, які працягваецца ў Беларусі. Святлана Ціханоўская: «За дапамогай пасля вызвалення стаіць вялікая штодзённая праца. Нехта дапамагае разабрацца з дакументамі, нехта суправаджае ў банк ці знаходзіць адказ на пытанне, з якім чалавек сутыкнуўся ўпершыню. Я вельмі ўдзячная камандзе «Вольных», валанцёрам і ўсім арганізацыям, якія бяруць на сябе гэты клопат. Важна, каб чалавек мог звярнуцца па дапамогу і атрымаць яе своечасова. Мы павінны працягваць прыкладаць намаганні, каб усе несправядліва зняволеныя выйшлі на волю».

  21. Older posts