Далучайцеся да мерапрыемстваў да Ночы расстраляных паэтаў у сваім горадзе! Напрыканцы кастрычніка ў розных краінах праходзяць акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Сёлета беларусы зноў збяруцца на паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і сустрэчы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. Каб было прасцей знайсці мерапрыемства побач, Офіс Святланы Ціханоўскай стварыў інтэрактыўную мапу беларускіх акцый і падзей. Як гэта працуе? – Знайдзіце свой горад на мапе і даведайцеся, дзе і калі адбудуцца мерапрыемствы. – Арганізуеце ўласную імпрэзу? Дадайце яе праз спецыяльную кнопку на мапе! На платформе таксама можна знайсці акцыі да іншых важных беларускіх дат: Дня Волі, Чарнобыльскага шляху, Дня салідарнасці з палітвязнямі і іншых. Шукайце свой горад на мапе і далучайцеся!