Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 7 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
Беларуса пасля вяртання з Польшчы асудзілі на пяць гадоў за данаты
31-гадовы палітвязень Дзмітрый Новікаў атрымаў пяць гадоў зняволення за два грашовыя пераводы на гуманітарныя патрэбы беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Пасля вяртання з Польшчы ён прабыў на волі каля трох месяцаў, піша "Радыё Свабода".
Дзмітрыя Новікава затрымалі 16 снежня 2025 года. Да гэтага ён некалькі гадоў жыў і працаваў у Польшчы, а ў Беларусь вярнуўся прыкладна ў верасні. З 2019 года Новікаў працаваў у сэрвісе прагнозу надвор’я WindyApp, дзе кіраваў маркетынгавай камандай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121112
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці справы вядомага адваката Дзмітрыя Лаеўскага
Учора Мінскі гарадскі суд вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда. Адваката абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Дзмітрыю былі інкрымінаваныя дзевяць эпізодаў: восем з іх — паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), адзін — паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Паводле сябра і былога калегі Яўгена Пыльчанкі, падставай для пераследу сталі інтэрв'ю Лаеўскага розным незалежным беларускім медыя.
Суд над Лаеўскім пачаўся 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачванне сцвярджала, што ў інтэрв'ю адвакат распаўсюджваў «свядома ілжывыя звесткі» пра сітуацыю ў Беларусі і дзейнасць дзяржаўных органаў.
Паводле Пыльчанкі, абвінавачванне не прывяло ніводнага канкрэтнага выказвання Лаеўскага, якое змяшчала б «ілжывыя звесткі», і не патлумачыла, у чым заключалася іх «ілжывасць». Ён падкрэслівае, што пераважна гаворка ішла пра меркаванні і ацэначныя суджэнні адваката.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121100
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
❗️ Наста Кухта і Ірына Такарчук выйшлі на волю
Палітзняволеныя Наста Кухта і Ірына Такарчук сёння выйшлі на волю пасля заканчэння тэрмінаў зняволення.
🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"(спецсезона "ААН на зразумелай мове") мы на прыкладах разбіраем, як улады Беларусі зрабілі справаздачу ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю.
Сярод тэмаў, якія там можна пачуць:
• Медыкаментозны падыход vs праваабарончы — "за чалавека вырашае лекар"?
• Пазбаўленне людзей дзеяздольнасці: абарона або парушэнне Канвенцыі?
• Людзі з інваліднасцю, што памерлі ў турме праз канфлікт у краіне
• Прымусовае псіхіятрычнае лекаванне — што тут не так?
• Свабода выказвання меркаванняў людзей з інваліднасцю
• Адхіленне параалімпійцаў ад міжнародных спаборніцтваў — ці справядліва гэта?
Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
📌 Алесь Бяляцкі: «Раней ці пазней мы даб’ёмся пазітыўных зменаў, якіх хоча большасць беларусаў»
Працягваем публікаваць цыкл інтэрв'ю, падрыхтаваны ў супрацы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека. У ім былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню.
Гэтым разам сваёй гісторыяй дзеліцца старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
«За чатыры з паловай гады я ўжо быў прызвычаіўся да турмы. Я адчуваю й разумею, што ўся Беларусь цяпер суцэльная турма, акупаваная зона. Якая настальгія можа быць па турме? Я моцна веру, што вярнуся, таксама як вернуцца ўсе, хто вымушаны быў з'ехаць і хто захоча вярнуцца».
Галоўнае, што Алесь хацеў бы сказаць чытачам:
«Як бы вас ні пераконвалі, што б вам ні казалі, як бы на вас ні ўплывалі, як бы вас ні ламалі: ніколі не здавайцеся!»
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121098
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«У рэжыме сакрэтнасці». За паўгода ў "спіс экстрэмістаў" унеслі 10 чалавек па справах аб "здрадзе дзяржаве"
Па стане на дзясятае верасня 2026 года праваабаронцам вядома пра 148 фігурантаў спраў аб "здрадзе дзяржаве" паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса Беларусі пасля падзей 2020 года.
За апошнія паўгода ў "спіс экстрэмістаў" унеслі 10 чалавек, асуджаных паводле гэтага артыкула. Іх сярэдні ўзрост — 46 гадоў, а ўзрост самага маладога і самага старэйшага складае адпаведна 30 і 66 гадоў. Палова прысудаў паводле гэтых справаў невядомыя.
"Вясна" распавядае, хто гэтыя людзі і што вядома пра іх справы, а юрыстка Святлана Галаўнёва каментуе тэндэнцыю да выкарыстання абвінавачанняў у "здрадзе дзяржаве" і тлумачыць, чаму праваабаронцы разглядаюць такі пераслед як палітычна матываваны.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121107
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
Кнігу Марка Леві і сайт Калегіума Усходняй Еўропы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Сайты: «Kolegium Europy Wschodnej» (Калегіум Усходняй Еўропы);
📍 Друкаваныя выданні: раман Марка Леві «Ноа»;
📍 Threads-акаўнты: «Ілля Мiронаў | Concert Promoter», «Aleks», «volnybelarus», «kalifornija.324m»;
📍 Telegram-каналы і чаты: «Полковник Трухан», «Олег Шаландин», «Чат Олег Шаландин»;
📍 Відэаплатформы і іншыя рэсурсы: каналы «Полковник Трухан» (YouTube, МАХ), «Олег Шаландин» (Rutube, VK-видео), TikTok-акаўнт «S&B».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 9-10 верасня
edited
⚠️ Ціск на былых палітвязняў, якія выехалі з Беларусі, працягваецца
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра выпадкі, калі сілавікі прыходзяць з ператрусамі да бацькоў былых палітвязняў, выклікаюць іх на допыты ў межах новых крымінальных спраў і спрабуюць высветліць месцазнаходжанне былых зняволеных.
Калі пасля вашага вызвалення сілавікі цікавіліся вамі, прыходзілі да вашых родных, праводзілі ператрусы, выклікалі блізкіх на допыты або вам вядома пра распачатую супраць вас новую крымінальную справу, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам «Вясны».
Гэта дапаможа нам зафіксаваць маштабы і формы пераследу былых палітвязняў пасля вызвалення.
✍️ Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS. Калі вы хочаце асобна распавесці пра свой выпадак журналістам «Вясны», напішыце на @Viasnainfo.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 9-10 верасня
🗣 «Ён быў пакараны за любоў да Радзімы». Алесь Бяляцкі — пра прысуд Дзмітрыю Лаеўскаму
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пракаментаваў прысуд былому адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму, якога 9 верасня асудзілі да трох гадоў зняволення.
«9 верасня былы адвакат Дзмітры Лаеўскі, якога два разы звальнялі з адвакатуры, першы раз за абарону мяне ў 2011 годзе, другі — за абарону Віктара Бабарыкі, урэшце сам быў несправядліва асуджаны да трох гадоў няволі.
У Дзмітрыя — выдатная юрыдычная падрыхтоўка, светлая галава і бліскучая аргументацыя, падмацаваная ягонай працавітасцю. У іншым грамадстве ён быў бы высока ацэнены. Але не ў сістэме пастаяннага тэрору і здзеку з чалавечай годнасці. Ён любіць Беларусь, ён упарта трымаўся за Радзіму і быў пакараны за любоў да яе. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца».
Нагадаем, за кратамі знаходзіцца і Віталь Брагінец — адвакат, які раней абараняў Алеся Бяляцкага. Яго затрымалі ў 2022 годзе, а пазней асудзілі па палітычна матываванай справе.
⚡️ Адваката Дзмітрыя Лаеўскага сёння асудзілі да трох гадоў зняволення
Мінскі гарадскі суд 9 верасня вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта "Вясне" паведаміў сябар і былы калега Лаеўскага Яўген Пыльчанка.
Адваката абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Падставай для абвінавачанняў, паводле якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв'ю розным незалежным беларускім медыя.
У 2020–2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе.
Яшчэ раней, у 2011–2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121100
edited
У маці палітычнага актывіста Ігара Кляшчука адбыўся ператрус
Палітычны актывіст і мастак Ігар Кляшчук, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі, распавёў у сацсетцы Threads пра тое, што ў ягонай маці адбыўся ператрус.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 9-10 верасня
Наста Лойка: «Я б хацела вярнуцца ў Беларусь, калі яна будзе сапраўды бяспечнай для праваабаронцаў»
Працягваем публікаваць цыкл інтэрв'ю, падрыхтаваны ў супрацы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека. У ім былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню.
Гэтым разам сваёй гісторыяй дзеліцца праваабаронца Наста Лойка.
«Свабода — гэта не толькі знешнія абставіны, але й унутраныя адчуванні. Чым больш я рэфлексую апошнія падзеі, тым больш мне падаецца, што свабоднай я пачала сябе адчуваць яшчэ 17 сакавіка 2026 года ў Гомелі — за два дні да вызвалення».
Падчас зняволення Наста спрабавала ўспрымаць тое, што адбываецца, як часовае выпрабаванне і адначасова магчымасць яшчэ глыбей зразумець сістэму.
«Доўгія гады ў зняволенні я гаварыла сабе дзве рэчы. Першая: гэта ўсё часовае выпрабаванне, проста перапынак. І другая: гэта проста ўключаны маніторынг, каб я глыбей усё даследавала і потым змагла больш зрабіць па тэме правоў чалавека ў Беларусі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121090
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі
«Вясне» стала вядома, што былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму з акаўнта @dapamoga_pzk нібыта для атрымання дапамогі.
Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі.
Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны».
Заклікаем не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Будзьце пільнымі і верыфікуйце акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.
📌 Калі нехта звязваецца з вамі ад імя «Вясны», вы заўсёды можаце спраўдзіць, ці сапраўды гэты акаўнт належыць нашай арганізацыі, праз @ViasnaSOS.
✍️ Калі вам таксама прапаноўвалі запоўніць форму, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 9-10 верасня
⚠️ Паездкі ў Беларусь застаюцца небяспечнымі
«Вясна» працягвае атрымліваць інфармацыю пра выпадкі, калі беларусаў затрымліваюць пасля вяртання ў краіну з-за мяжы. Пра адзін з такіх выпадкаў праваабаронцам стала вядома на гэтым тыдні.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што нават кароткая паездка дадому можа скончыцца затрыманнем, крымінальнай справай і некалькімі месяцамі ці нават гадамі зняволення.
Рызыка пераследу захоўваецца і для тых, хто едзе ў Беларусь ненадоўга — наведаць родных, вырашыць асабістыя справы, забраць дакументы ці рэчы.
Перад паездкай у Беларусь важна ўлічваць гэтыя рызыкі і не ўспрымаць адсутнасць папярэдніх праблем з сілавікамі як гарантыю бяспекі.
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі
edited
🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
Для Беларусі Канвенцыя па правах людзей з інваліднасцю з'яўляецца параўнальна "маладой" — улады краіны падпісалі яе ў 2016 годзе і вельмі ганарацца яе вынікамі — менавіта так было сказана кіраўніцай дэлегацыі Марынай Арцёменкай падчас сваёй першай справаздачнасці Беларусі ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю. Аднак, як адзначае юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва, Беларусь цалкам праваліла гэты цыкл справаздачнасці.
«Чальцамі Камітэта выказвалася занепакоенасць пра аўтарытарнае становішча лекараў у медыцыне. Яны вырашаюць за людзей з інваліднасцю, што ўключаць у іх рэабілітацыю, могуць прымаць рашэнне ў дачыненні да іх праваздольнасці, ставяць чалавека ў пасіўнае становішча»
Падчас справаздачнасці Беларусі ў Камітэце закраналіся такія тэмы, як рэпрэсіі, катаванні, ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў.
«Нават калі прыбраць увесь палітычны кантэкст, беларускае заканадаўства ў дачыненні да людзей з інваліднасцю абсалютна супярэчыць Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю», — адзначае Святлана Галаўнёва.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121095
🌿 Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
Алесь Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам
Сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам адбылася ўчора ў Вашынгтоне.
«Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы», — распавёў Алесь Бяляцкі.
🔗 Паведамляйце інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна»
«Вясна» на сёння мае інфармацыю пра 234 пацверджаных асуджаных менавіта па «справе Гаюна».
Агульная ж лічба фігурантаў гэтай справы значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу.
Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 526 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».
Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.
❗️Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай
«Нас выкінулі на мяжы. Гэта лес, траса, куча фур». Экс-палітзняволеная расіянка — пра дэпартацыю з Беларусі
У дзень дэпартацыі Святлану (імя змененае ў мэтах бяспекі) разам з іншымі асуджанымі грамадзянамі Расіі павезлі да мяжы ў старой службовай «Газэлі», якая, паводле жанчыны, пастаянна глохла. Сярод тых, каго везлі разам з ёй, былі двое палітычных вязняў. Мужчын везлі закаванымі і прывязанымі адзін да аднаго доўгім ланцугом. Пры гэтым адзін з іх, паводле Святланы, нават не паспеў атрымаць рашэнне адміністрацыйнага суда.
«Ён проста сядзеў у ізалятары, а яго моўчкі закінулі ў машыну на высылку».
Дарога заняла шмат гадзін. Каля дзясятай гадзіны вечара людзей высадзілі на наземнай мяжы — каля трасы, побач з лесам і фурамі. Святлану загадзя чакалі сваякі на машыне, а двое палітычных засталіся ўначы без грошай і магчымасці самастойна дабрацца далей.
«Двое палітычных хлопцаў, якіх выкінулі разам са мной, засталіся літаральна ні з чым. Мне падаецца, што астатнія адразу ж павярнуліся назад у Беларусь. У іх проста не было іншага выйсця і грошай. Беларускі закон літаральна штурхаў іх на новае злачынства».
Для самой Святланы гісторыя на гэтым таксама не скончылася. Падчас высылкі беларускія службы паставілі штамп аб дэпартацыі непасрэдна ў яе ўнутраны расійскі пашпарт. У выніку дакумент стаў юрыдычна несапраўдным, што стварыла жанчыне новыя праблемы ўжо пасля дэпартацыі з Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔 Дапаможам былой палітзняволенай Ларысе Шыраковай пачаць жыццё нанова
Былая гомельская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шыракова цяпер жыве ў Беластоку і мае патрэбу ў падтрымцы. У 2023 годзе Ларысу асудзілі на 3,5 года калоніі. За кратамі яна страціла маці — на пахаванне жанчыну не адпусцілі і паведамілі пра смерць толькі праз месяц. Яе сын-падлетак вымушаны быў нейкі час чакаць на маці ў прытулку.
У верасні 2025 года Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву — за тры месяцы да заканчэння тэрміну. Цяпер яна чакае рашэння па справе аб міжнароднай абароне ў Польшчы. З-за Дублінскай працэдуры Ларысу могуць вярнуць у Літву.
Пакуль былая палітзняволеная не можа афіцыйна працаваць. Таму ёй патрэбная дапамога з жыллём, юрыдычнымі выдаткамі і набыццём тэхнікі, каб вярнуцца да любімай справы — фатаграфіі.
🤝 Падтрымаць Ларысу можна па спасылцы BYSOL.
💛"Жоўтае сястрынства там існуе", — журналістка Ларыса Шчыракова пра амаль тры гады за кратамі
Уладзь Лабковіч: «Нашая місія яшчэ працягваецца, наперадзе шмат выклікаў, але і перамог»
Мінула амаль дзевяць месяцаў з таго часу, як лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і праваабаронца Уладзімір Лабковіч былі вызваленыя з турмы, а таксама шэсць месяцаў з моманту вызвалення і прымусовай дэпартацыі за межы краіны праваабаронцаў Марфы Рабковай, Валянціна Стэфановіча і Насты Лойкі.
У цыкле інтэрв’ю, падрыхтаваным у супрацы Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека, былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню.
«Першыя тры месяцы пасля вызвалення я не мог спаць па начах. Ірацыянальна я баяўся, што толькі я засну, толькі я згублю кантроль над абставінамі, як мяне скрадзе КГБ і я зноў апынуся ў турме. [...] Я баяўся надыходу кожнай ночы», — распавёў Уладзь Лабковіч.
Нягледзячы на перажытае, Уладзь працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю і верыць, што правы чалавека стануць прынцыпам жыцця беларускага грамадства.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121086
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка