Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)16.1%1.5K avg views
Posting13.7/daylast 6 hours ago
Reactions per 1K views22.3🤬 ❤ 😢
📌 Музей Вольнай Беларусі збірае на падарункі дзецям палітвязняў і добраахвотнікаў
У Варшаве рыхтуюць навагоднюю Ялінку для 50 дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі або ваююць. Кожнаму дзіцяці хочуць уручыць падарунак коштам каля 40 еўра.
На данны момант сабралі 905 еўра з неабходных 2100.
Падтрымаць збор можна па спасылцы 👉 https://gronka.org/#/causes/recCp3p9MyEdNgd1a
💔 «Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсьць гадоў пасля ягонай смерці
Стрыечная сястра Рамана Вольга Кучарэнка расказала "Радыё Свабода", як сям’я перажывае гэтую страту, чаму людзі працягваюць наведваць магілу Рамана і ці ёсць надзея на справядлівасць.
«Мы з мамай Ромы пастаянна на сувязі, пастаянна пераасэнсоўваем усё, што адбылося, з надзеяй на тое, што людзі, якія ўчынілі гэтае злачынства, калі-небудзь будуць пакараныя», — кажа Вольга.
Паводле Вольгі, нават праз шэсьць гадоў людзі наведваюць магілу Рамана Бандарэнкі ў Беларусі. Яны прыносяць кветкі, прыбіраюць і паведамляюць родным, што былі там.
Таксама жанчына расказала пра тое, як цяпер жыве маці Рамана.
«Яна трымаецца, але, натуральна, гэтая страта застаецца на ўсё жыццё незагойнай ранай. Бо вярнуць блізкага, роднага сына ніхто, вядома, ня ў стане. Ніякія новыя сэнсы, мэты і заняткі».
📄 Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў новы даклад пра сістэмную палітычную дыскрымінацыю ў Беларусі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў даклад «Вы ж усё разумееце. Сістэмная палітычная дыскрымінацыя ў Беларусі: механізмы, маштаб, наступствы». У ім прапануецца паглядзець на рэпрэсіі ў Беларусі праз прызму сістэмнай палітычнай дыскрымінацыі, каб лепш зразумець іх прыроду, рэальныя маштабы і наступствы для людзей.
Канцэпцыя сістэмнай палітычнай дыскрымінацыі дапамагае зразумець прыроду і маштабы таго, што адбываецца ў краіне. Гаворка ідзе не пра эпізадычныя парушэнні правоў чалавека, а пра мэтанакіраваную дзяржаўную палітыку, якая рэалізуецца на розных узроўнях і ў розных сферах.
«Кола пацярпелых ад гэтай палітыкі значна шырэйшае за кола асоб, якіх звычайна адносяць да ахвяр палітычных рэпрэсій».
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
💔 «Да гэтага часу я не адчуваю сябе вольным». Як былыя палітвязні пачынаюць жыццё ў эміграцыі і з якімі праблемамі сутыкаюцца
👉 Чытаць па спасылцы
Пасля вызвалення з беларускіх калоній і турмаў некаторыя былыя палітвязні не могуць вярнуцца да звычайнага жыцця ў Беларусі. Частку з іх улады прымусова вывозяць за мяжу, не пытаючыся пра згоду і часта не вяртаючы пашпарты. Іншыя спачатку выходзяць на волю, але пазней з'язджаюць праз пагрозу паўторнага затрымання і пераследу.
Жыццё ў эміграцыі становіцца для іх новым выпрабаваннем. Пасля некалькіх гадоў зняволення трэба нанова вучыцца жыць у свабодным свеце, афармляць дакументы, шукаць жыллё і працу, аднаўляць здароўе і стасункі з блізкімі. Да гэтага дадаюцца моўны бар'ер, адсутнасць звыклага асяроддзя і трывога за тых, хто застаўся ў Беларусі.
"Вясна" сабрала гісторыі былых палітвязняў, якія расказалі пра выдварэнне, вымушаную эміграцыю і спробы пачаць жыццё нанова.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎨 Галерэя турэмнай творчасці папоўнілася малюнкамі былой палітзняволенай Алены Лазарчык
У віртуальную галерэю PrisonArt дадалі малюнкі былой палітзняволенай Алены Лазарчык.
Алену затрымалі 30 снежня 2021 года па крымінальнай справе аб удзеле ў акцыях пратэсту. Пазней яе абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі», «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» і «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Жанчыну асудзілі да васьмі гадоў зняволення.
16 верасня 2026 года Алену вызвалілі ў межах памілавання пасля перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША з рэжымам Лукашэнкі. Пасля вызвалення яе прымусова перамясцілі ў Літву.
На дадзены момант у галерэі сабраныя малюнкі больш за 70 творцаў. Частка з іх ужо выстаўлялася ў розных месцах: Варшаве, Гданьску, Рызе, Уроцлаве, Вільні і інш.
Паглядзець можна тут 👉 https://prisonart.spring96.org/lazarchyk
☝️ Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
💔 «Стан органа — вынік прыступаў, якія я перанёс у зняволенні»: былы палітвязень пра адсутнасць медыцынскай дапамогі за кратамі
👉 Чытаць па спасылцы
Яшчэ ў баранавіцкім СІЗА ў Кірыла (імя змененае з меркаванняў бяспекі) здарыўся моцны прыступ жоўцевакаменнай хваробы. Мужчына качаўся па падлозе, біў нагамі ў дзверы і патрабаваў выклікаць хуткую дапамогу. Але супрацоўнікі адмовіліся гэта зрабіць.
«Начальнік змены сказаў: “Ты ў нас не першы, выклікаць не будзем”. Прыкладна а 10-й раніцы мне далі нейкую таблетку ад болю і на гэтым усё».
Пасля вызвалення і прымусовай дэпартацыі Кірыл прайшоў медыцынскія абследаванні. Высветлілася, што жоўцевая бурбалка амаль не працуе і зраслася з іншымі органамі. Выдаліць яе запланаваным спосабам не ўдалося.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📄 Без тэрміну даўніны: чаму вінаватым у рэпрэсіях у Беларусі не ўдасца перачакаць час
👉 Чытаць па спасылцы
56 гадоў таму была ратыфікаваная Канвенцыя аб неўжывальнасці тэрміну даўніны да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Сярод удзельніц Канвенцыі — і Беларусь. Падзеі, якія адбываюцца ў краіне пасля 2020 года, праваабаронцы называюць злачынствамі супраць чалавечнасці.
У новым матэрыяле расказваем:
▪️ Адкуль узялася Канвенцыя?
▪️ Што такое злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы?
▪️ Як злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі разглядаюцца на міжнароднай арэне?
▪️ Якія абавязкі ў Беларусі як удзельніцы Канвенцыі?
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬 Мільёны на станкі і капейкі за працу. Маштабныя планы мадэрнізацыі і сведчанні пра эксплуатацыю ў калоніі "Віцьба"
👉 Чытаць па спасылцы
Дзяржава плануе выдаткаваць больш за 72 мільёны рублёў на будаўніцтва і рэканструкцыю калоніі №3 пад Віцебскам, у тым ліку новага вытворчага корпуса. А былыя палітвязні "Віцьбы" распавядаюць пра заробкі ў 20 ці 92 капейкі на месяц, працу без рэспіратараў і зімовы холад у цэхах.
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч разабраўся, на што ідуць грошы і што атрымліваюць людзі, якія там працуюць.
«У Беларусі зняволеныя часам не атрымліваюць за працу практычна нічога: на капейкі ў турэмнай краме нічога не купіш. Каб хоць крыху разнастаіць рацыён ці набыць сродкі гігіены, ім застаецца разлічваць толькі на сям'ю».
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🗣️ Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Да смерці Рамана датычныя асобы, звязаныя з уладамі»
👉 Чытаць па спасылцы
Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч лічыць, што забойства Рамана Бандарэнкі трэба разглядаць разам з іншымі смерцямі 2020 года, адказнасць за якія ляжыць на сілавых ведамствах: Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава і Аляксандра Віхора.
«Гэта адзін з характэрных для сённяшняй сітуацыі выпадкаў, калі злачынства не расследаванае, а вінаватыя не панеслі адказнасці».
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🥋 «Нават у калоніі стаў чэмпіёнам»: былому члену зборнай Беларусі па каратэ Дзянісу Марусевічу патрэбная дапамога
Былы палітзняволены Дзяніс Марусевіч з дзяцінства займаўся спортам, выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па каратэ, а ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам СНД. Пасля падзей жніўня 2020 года ён выйшаў на пратэст у Брэсце. Праз месяц яго затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі паводле справы аб «масавых беспарадках».
«Нават у калоніі я не кінуў спорт: удзельнічаў у турніры па боксе сярод зняволеных і стаў чэмпіёнам».
Увесну 2024 года Дзяніс выйшаў на волю. Ён спрабаваў вярнуцца да звычайнага жыцця, але сілавікі зноў пачалі выклікаць яго на допыты і складаць пратаколы. Асцерагаючыся новага крымінальнага пераследу, Дзяніс з'ехаў з Беларусі.
Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы і чакае рашэння па заяве на міжнародную абарону. Пакуль дакументы не гатовыя, ён не можа афіцыйна працаваць.
Дзяніс працягвае займацца спортам, выступае за беларускі клуб «Волат» і рыхтуецца да новых турніраў. Але пакуль яму патрэбная падтрымка, каб пакрыць самыя неабходныя выдаткі — на жыллё і харчаванне.
❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL
✍️ «Я не хачу баяцца. Я рады, што я дома». Адвакат Аляксандр Данілевіч распавёў пра пераслед і вызваленне
👉 Чытаць па спасылцы
Былы палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook аўтаінтэрв’ю — незвычайны фармат, у якім сам задае сабе пытанні і адказвае на іх.
Ён расказаў пра затрыманне і зняволенне, спробы схіліць яго да супрацоўніцтва з КДБ, падтрымку сяброў і родных, памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта, а таксама пра тое, як вяртаецца да жыцця пасля калоніі.
«У КДБ мне прапаноўвалі здзелку, супрацоўніцтва, абяцалі свабоду або максімальны тэрмін у выпадку адмовы. Я адмовіўся. Яны сваё слова стрымалі, я атрымаў максімальныя тэрміны па абодвух артыкулах, нягледзячы на тое, што быў «пасобнікам» па адным з артыкулаў».
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
❗️ Дапамажыце праваабаронцам даведацца пра лёс палітвязняў
Лёсы многіх палітвязняў пасля затрымання або суда застаюцца невядомымі. На сённяшні дзень праваабаронцам «Вясны» бракуе звестак пра месцазнаходжанне 141 чалавек.
Акрамя таго, у зняволенні супраць палітвязняў нярэдка ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы і павялічваюць ім тэрміны. Аднак праз тое, што рэжым Лукашэнкі працягвае хаваць факты рэпрэсій і ізаляваць палітвязняў, інфармацыя пра новыя справы і іх вынікі не заўсёды становіцца вядомай.
✍️ Дапамажыце нам даведацца пра лёс гэтых людзей. Калі вы ведаеце, дзе ўтрымліваюць каго-небудзь з палітвязняў, або маеце звесткі пра новыя справы супраць іх, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
❓ Як з-за мяжы даведацца, ці заведзена супраць вас крымінальная справа ў Беларусі
👉 Чытаць па спасылцы
Адно з першых правоў падазраванага — ведаць, у чым яго падазраюць, і мець на руках афіцыйны дакумент пра справу.
Беларускі рэжым парушае гэтае права: беларусы часта не ведаюць, што супраць іх узбуджаная крымінальная справа. Сілавікі распачынаюць крымінальныя справы і нават праводзяць працэсуальныя дзеянні, не паведамляючы пра гэта самому чалавеку.
Даведка аб несудзімасці можа стаць важным доказам пераследу. Разам з юрысткай "Вясны" Вікай Рудзянковай тлумачым, як атрымаць яе з-за мяжы і чаму з гэтым лепш не цягнуць.
«У нас ёсць падставы меркаваць, што хутка гэтай магчымасці можа не стаць, бо праваабаронцы назіраюць, як улады ўсё мацней абмяжоўваюць доступ да інфармацыі пра рэпрэсіі. Таму не адкладайце!».
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎥 Роўна шэсць гадоў таму ў Мінску памёр Раман Бандарэнка
Раман — жыхар «Плошчы Перамен». 11 лістапада 2020 года ён убачыў у дваровым чаце паведамленне пра тое, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі каля яго дома, і выйшаў паразмаўляць з імі.
Невядомыя ў цывільным адзенні і масках збілі хлопца. У цяжкім стане Раман трапіў у бальніцу. Яму зрабілі аперацыю, якая доўжылася некалькі гадзін, але стан працягваў пагаршацца.
Увечары 12 лістапада Раман Бандарэнка памёр.
📌 «Вінаватыя не панеслі адказнасці». Шэсць гадоў са дня смерці жыхара "Плошчы перамен" Рамана Бандарэнкі
🤡 На Мазырскім НПЗ супрацоўнікаў папярэдзілі пра адказнасць за каментары і распаўсюд кантэнту ў TikTok
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе працягваюць праводзіць прафілактычныя сустрэчы, прысвечаныя "супрацьдзеянню экстрэмізму". Супрацоўнікам расказваюць пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за каментары і перасылку матэрыялаў з недзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, паведамляе MAYDAY.TEAM.
Напярэдадні выходных спецыяліст аддзела ідэалагічнай і інфармацыйнай працы Дзмітрый Захаранка папярэдзіў супрацоўнікаў, што "экстрэмісцкія рэсурсы" ў TikTok могуць вонкава нагадваць афіцыйныя крыніцы інфармацыі. Таму, паводле ягоных словаў, падчас прагляду і распаўсюду кантэнту трэба быць асцярожнымі.
З верасня ідэалагічны аддзел паслядоўна арганізуе такія гутаркі ва ўсіх падраздзяленнях прадпрыемства.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 12 лістапада
🤬 «Пракладкі даводзілася выпрошваць у супрацоўнікаў»: былая палітзняволеная пра ўмовы на Акрэсціна
👉 Чытаць па спасылцы
Былая палітзняволеная Святлана (імя змененае) распавяла пра антысанітарныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна.
Ніякіх перадач палітычным не дазвалялася, акрамя лекаў (і тое інгалятары астматыкам на ноч забіралі). Каб падмыцца, жанчыны набіралі цёплую ваду ў бутэлькі. Сродкі гігіены даводзілася выпрошваць.
«Грукаеш у кармушку і просіш у супрацоўніка-мужчыны пракладкі. Ён пытаецца: “Колькі?”. Кажаш: “Восем”. Ён: “А навошта вам столькі?”. А таму, што ў нас у паловы камеры месячныя. Мы сінхранізаваліся».
Туалетную паперу выдавалі па адным метры на чалавека ў суткі, таму яе даводзілася разрываць на малюсенькія кавалачкі. Раніцай і ўвечары праводзілі жорсткія ператрусы.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
⚖️ Экс-падпалкоўніку КДБ, які "зліў" тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Бандарэнкі, дадалі год зняволення
👉 Чытаць па спасылцы
Па звестках праваабаронцаў "Вясны", у Магілёве нядаўна разглядзелі новую крымінальную справу супраць Аляксея Храловіча — паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Суд дадаў яму да 10 гадоў пазбаўлення волі яшчэ адзін год зняволення.
Былога падпалкоўніка КДБ утрымліваюць пад вартай ужо больш за пяць з паловай гадоў.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🥀 «Вінаватыя не панеслі адказнасці». Шэсць гадоў са дня смерці жыхара "Плошчы перамен" Рамана Бандарэнкі
👉 Чытаць па спасылцы
12 лістапада 2020 года ў мінскай бальніцы памёр 31-гадовы Раман Бандарэнка. Напярэдадні ён выйшаў у двор "Плошчы Перамен" спыніць людзей, якія зрывалі бел-чырвона-белыя стужкі, і быў жорстка збіты невядомымі ў цывільным і масках.
За шэсць гадоў у Беларусі так і не правялі належнага расследавання, і ніхто не адказаў за яго смерць. Затое пакаралі тых, хто распавёў праўду: журналістак "Белсата" Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву) і Дар'ю Чульцову, журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, а таксама былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча.
Праваабаронца "Вясны" тлумачыць, хто насамрэч мусіць несці адказанасць за смерць Рамана Банадрэнкі.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Корсакавым
Дзмітрыя Корсакава затрымалі 26 верасня 2025 года разам з жонкай Таццянай.
Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).
У чэрвені 2026 года палітвязню прызначылі 14 гадоў калоніі. Падчас зняволення ў Дзмітрыя пачаліся праблемы са здароўем.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo