Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🗣 «Ён быў пакараны за любоў да Радзімы». Алесь Бяляцкі — пра прысуд Дзмітрыю Лаеўскаму Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пракаментаваў прысуд былому адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму, якога 9 верасня асудзілі да трох гадоў зняволення. «9 верасня былы адвакат Дзмітры Лаеўскі, якога два разы звальнялі з адвакатуры, першы раз за абарону мяне ў 2011 годзе, другі — за абарону Віктара Бабарыкі, урэшце сам быў несправядліва асуджаны да трох гадоў няволі. У Дзмітрыя — выдатная юрыдычная падрыхтоўка, светлая галава і бліскучая аргументацыя, падмацаваная ягонай працавітасцю. У іншым грамадстве ён быў бы высока ацэнены. Але не ў сістэме пастаяннага тэрору і здзеку з чалавечай годнасці. Ён любіць Беларусь, ён упарта трымаўся за Радзіму і быў пакараны за любоў да яе. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца». Нагадаем, за кратамі знаходзіцца і Віталь Брагінец — адвакат, які раней абараняў Алеся Бяляцкага. Яго затрымалі ў 2022 годзе, а пазней асудзілі па палітычна матываванай справе.

Views over time

01K2K10 Sep 07:0510 Nov 23:301.9K10 Sep 07:05: 0 views10 Nov 23:30: 1,930 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 07:050
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.