Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці справы вядомага адваката Дзмітрыя Лаеўскага Учора Мінскі гарадскі суд вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда. Адваката абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Дзмітрыю былі інкрымінаваныя дзевяць эпізодаў: восем з іх — паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), адзін — паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Паводле сябра і былога калегі Яўгена Пыльчанкі, падставай для пераследу сталі інтэрв'ю Лаеўскага розным незалежным беларускім медыя. Суд над Лаеўскім пачаўся 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачванне сцвярджала, што ў інтэрв'ю адвакат распаўсюджваў «свядома ілжывыя звесткі» пра сітуацыю ў Беларусі і дзейнасць дзяржаўных органаў. Паводле Пыльчанкі, абвінавачванне не прывяло ніводнага канкрэтнага выказвання Лаеўскага, якое змяшчала б «ілжывыя звесткі», і не патлумачыла, у чым заключалася іх «ілжывасць». Ён падкрэслівае, што пераважна гаворка ішла пра меркаванні і ацэначныя суджэнні адваката. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121100 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K10 Sep 10:5710 Nov 23:302.1K10 Sep 10:57: 0 views10 Nov 23:30: 2,070 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 10:570
10 Nov 2026, 23:302.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.