Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚡️ Адваката Дзмітрыя Лаеўскага сёння асудзілі да трох гадоў зняволення Мінскі гарадскі суд 9 верасня вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта "Вясне" паведаміў сябар і былы калега Лаеўскага Яўген Пыльчанка. Адваката абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Падставай для абвінавачанняў, паводле якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв'ю розным незалежным беларускім медыя. У 2020–2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе. Яшчэ раней, у 2011–2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121100

Views over time

01K2K3K9 Sep 16:5810 Nov 23:302.5K9 Sep 16:58: 0 views10 Nov 23:30: 2,450 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 16:580
10 Nov 2026, 23:302.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)