⚠️ Паездкі ў Беларусь застаюцца небяспечнымі «Вясна» працягвае атрымліваць інфармацыю пра выпадкі, калі беларусаў затрымліваюць пасля вяртання ў краіну з-за мяжы. Пра адзін з такіх выпадкаў праваабаронцам стала вядома на гэтым тыдні. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што нават кароткая паездка дадому можа скончыцца затрыманнем, крымінальнай справай і некалькімі месяцамі ці нават гадамі зняволення. Рызыка пераследу захоўваецца і для тых, хто едзе ў Беларусь ненадоўга — наведаць родных, вырашыць асабістыя справы, забраць дакументы ці рэчы. Перад паездкай у Беларусь важна ўлічваць гэтыя рызыкі і не ўспрымаць адсутнасць папярэдніх праблем з сілавікамі як гарантыю бяспекі. 🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі