Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Нас выкінулі на мяжы. Гэта лес, траса, куча фур». Экс-палітзняволеная расіянка — пра дэпартацыю з Беларусі У дзень дэпартацыі Святлану (імя змененае ў мэтах бяспекі) разам з іншымі асуджанымі грамадзянамі Расіі павезлі да мяжы ў старой службовай «Газэлі», якая, паводле жанчыны, пастаянна глохла. Сярод тых, каго везлі разам з ёй, былі двое палітычных вязняў. Мужчын везлі закаванымі і прывязанымі адзін да аднаго доўгім ланцугом. Пры гэтым адзін з іх, паводле Святланы, нават не паспеў атрымаць рашэнне адміністрацыйнага суда. «Ён проста сядзеў у ізалятары, а яго моўчкі закінулі ў машыну на высылку». Дарога заняла шмат гадзін. Каля дзясятай гадзіны вечара людзей высадзілі на наземнай мяжы — каля трасы, побач з лесам і фурамі. Святлану загадзя чакалі сваякі на машыне, а двое палітычных засталіся ўначы без грошай і магчымасці самастойна дабрацца далей. «Двое палітычных хлопцаў, якіх выкінулі разам са мной, засталіся літаральна ні з чым. Мне падаецца, што астатнія адразу ж павярнуліся назад у Беларусь. У іх проста не было іншага выйсця і грошай. Беларускі закон літаральна штурхаў іх на новае злачынства». Для самой Святланы гісторыя на гэтым таксама не скончылася. Падчас высылкі беларускія службы паставілі штамп аб дэпартацыі непасрэдна ў яе ўнутраны расійскі пашпарт. У выніку дакумент стаў юрыдычна несапраўдным, што стварыла жанчыне новыя праблемы ўжо пасля дэпартацыі з Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K9 Sep 10:2010 Nov 23:301.7K9 Sep 10:20: 0 views10 Nov 23:30: 1,740 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 10:200
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.