Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 7 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл плануе наведаць Беларусь 14 верасня
Пра гэта паведаміў вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з планамі візіту.
«Спецпасланнік Трампа Джон Коўл плануе зноў наведаць Беларусь 14 верасня, паведамілі мне дзве крыніцы, знаёмыя з падрыхтоўкай візіту. Коўл разлічвае дамагчыся вызвалення яшчэ адной групы зняволеных. Ён кажа людзям са свайго атачэння, што дапамог вызваліць 700–800 чалавек і спадзяецца давесці гэтую колькасць да 1000», — напісаў журналіст у сацсетцы X.
Нагадаем, раней у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» Джон Коўл паведаміў, што ў сярэдзіне верасня збіраецца ў Беларусь, каб дамагчыся новага вызвалення палітзняволеных.
edited
🗣 Былы палітзняволены таксіст з Гродна: «Да мяне ўламіліся “маскі-шоу” з аўтаматамі»
Руслан Красаў — той самы таксіст з Гродна, які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыі.
На той момант Руслан ужо звольніўся з працы правадніком пасажырскіх ліній на маршруце Гродна—Гомель, пра якую марыў з дзяцінства, і працаваў у таксі «Яндэкс». Падчас аднаго з выклікаў ён прыехаў да Кастрычніцкага РАУС Гродна. Калі ў машыну сеў супрацоўнік міліцыі ў форме, Руслан адмовіўся яго везці.
«Я сказаў, што супрацоўнікаў МУС не ваджу. Ён спытаў чаму, але я сказаў, што маю права не тлумачыць прычыну. Ён выйшаў з машыны, і я паехаў».
Праз паўтара года, у чэрвені 2022 года, Руслана затрымалі. Паводле яго, раніцай да яго дадому прыехалі супрацоўнікі АМАПа.
«А дзявятай гадзіне раніцы да мяне ўламіліся “маскі-шоу” з аўтаматамі. Мне сказалі, што я затрыманы за той інцыдэнт з міліцыянтам. Завалаклі ў бусік — там збівалі».
Пасля затрымання праўладныя каналы апублікавалі з Русланам «пакаяльнае відэа».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121081
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Леанідам Козырам
Леанід Козыр быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Міска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021) і ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Вынік суда невядомы. Зараз месцазнаходжанне Леаніда высвятляецца.
✍️ Калі вы перасякаліся з Леанідам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔗 Што рабіць пры затрыманні на мяжы
Калі вас затрымліваюць на памежным кантролі або ў аэрапорце іншай краіны, юрыстка раіць прытрымлівацца некалькіх строгіх правілаў у першыя хвіліны камунікацыі з мясцовымі праваахоўнікамі:
• Неабходна паведаміць толькі базавыя ідэнтыфікуючыя даныя (імя, грамадзянства, падставу для ўезду). Абавязкова трэба заявіць пра свой статус міжнароднай абароны;
• Не варта адразу ж выдаваць мясцовай паліцыі ці памежнікам усе падрабязнасці сваёй палітычнай дзейнасці і дэталі пераследу ў Беларусі. Гэтую інфармацыю трэба пакінуць да прыезду і кансультацыі з адвакатам;
• Ні ў якім разе не падпісвайце дакументы на незразумелай вам мове, нават калі прадстаўнікі ўлады вусна патлумачылі або пераклалі вам іх змест.
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі
📝Звяртаемся да былых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра людзей, з якімі вы былі за кратамі
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаны палітычным вязняем 888 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра 10 058 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
Звяртаемся да вызваленых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра фігурантаў палітычных справаў, з якімі вы перасякаліся за кратамі. Ваша інфармацыя можа дапамагчы даведацца пра людзей, пра якіх не ведаюць праваабаронцы.
Калі вы былі за кратамі разам з палітвязнямі — вы можаце распавесці пра тое, у якім стане яны знаходзяцца. Родныя гэтых людзей будуць удзячныя вам за любыя навіны пра сваіх блізкіх.
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
@ViasnaSOS | @Viasnainfo
🤬 Непаўналетні, пенсіянер і грамадзянін Літвы: у жніўні ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 25 чалавек
У жніўні беларускія ўлады чатыры разы абнаўлялі "спіс экстрэмістаў" і дадалі ў яго 25 чалавек. Сярод іх — непаўналетні, пенсіянер, тры жанчыны і грамадзянін Літвы. Некаторыя ўжо адбываюць шматгадовыя тэрміны ў калоніях. Адзін з новых фігурантаў, Максім Дземчук, за адзін месяц трапіў адразу ў два рэпрэсіўныя пералікі — спачатку ў "спіс экстрэмістаў", а пасля і ў спіс КДБ асоб, датычных да "тэрарыстычнай дзейнасці".
У жніўні МУС дадавала новых людзей у свой пералік чатыры разы: 7, 14, 21 і 28 жніўня. Адпаведна, у спісе з'явіліся 4, 4, 5 і 12 чалавек.
Для параўнання: у ліпені ў пералік дадалі 66 чалавек, а ў чэрвені — 95. Такім чынам, жнівеньскі паказчык быў істотна ніжэйшы за летнія папярэднія месяцы. Аднак за сухімі лічбамі стаяць вельмі розныя гісторыі людзей — ад непаўналетніх да вядомых музыкаў і палітвязняў, ужо асуджаных на гады калоніі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121085
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Экстрэмізм, тэрарызм, рызыкі безграмадзянства. Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі адказаў Беларусі
"Вясна" разабралася ў дакументацыі ААН і распавядае пра тое, што адбылося, у некалькіх вымярэннях: заўвагі Камітэта, адказ на іх уладаў Беларусі, ценявы даклад беларускіх праваабаронцаў і выніковае рашэнне Камітэта па Беларусі.
У матэрыяле распавядаем:
▪️ Што адбылося?
▪️ Экстрэмізм і тэрарызм, а таксама становішча арганізацый грамадзянскай супольнасці;
▪️ Рызыкі безграмадзянства;
▪️ Навучанне суддзяў;
▪️ Што на гэта адказаў урад Беларусі;
▪️ На што звярнулі ўвагу праваабаронцы;
▪️ Што ў выніку вырашыў Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121068
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй». Алесь Бяляцкі — пра вяртанне Пачобута ў Беларусь
Сёння з'явілася інфармацыя, што былы палітзняволены, журналіст Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Ён перасёк польска-беларускую мяжу і накіраваўся ў бок Гродна, пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza.
Старшыня “Вясны”, праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі на сваёй старонцы ў Facebook адзначыў, што рашэнне Пачобута сведчыць пра яго смеласць і гатоўнасць рызыкаваць дзеля сваіх мэтаў. Аднак, паводле Бяляцкага, успрымаць гэта як сведчанне палітычнай «адлігі» ў Беларусі не варта.
«У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканалу, які будавалі палітычныя зьняволеныя, вазілі пісьменьнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае “злачынцаў”. Неўзабаве некаторыя зь іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях. Ня раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасьць».
Сам Бяляцкі таксама адзначыў, што хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, аднак нагадаў пра новую крымінальную справу супраць сябе:
«Хацеў бы і я так. Але ж новую крымінальную справу ўзбудзілі месяц таму. Прыйдзецца яшчэ трохі пачакаць».
Нагадаем, Анджэй Пачобут — гродзенскі журналіст і сябра «Саюза палякаў Беларусі». Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і асудзілі да васьмі гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 28 красавіка 2026 года Пачобута вызвалілі ў выніку абмену беларускімі і польскімі зняволенымі. За кратамі ён правёў 1860 дзён.
🇵🇱 Нагадваем пра наш даклад «Схаваныя рэпрэсіі» — цяпер пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі можна прачытаць і па-польску
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове.
Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій.
Паводле праваабаронцаў, штогод у Беларусі фіксуецца каля 5000 новых палітычна матываваных крымінальных спраў. У дакладзе "Вясна" адзначае, што знешні спакой у краіне не азначае змяншэння рэпрэсій — яны сталі менш прыкметнымі, але застаюцца сістэмнымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120925
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якім супрацоўнікі КДБ у Беларусі прапаноўвалі супрацоўніцтва
Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра выпадкі, калі супрацоўнікі КДБ асабіста кантактавалі з людзьмі ў Беларусі і прапаноўвалі ім супрацоўніцтва альбо спрабавалі завербаваць.
Калі вас выклікалі на размову з супрацоўнікамі КДБ, прыйшлі да вас дадому ці на працу, прапаноўвалі перадаваць інфармацыю, сачыць за кімсьці або іншым чынам супрацоўнічаць са спецслужбамі — раскажыце пра гэта журналістам Праваабарончана цэнтра “Вясна”.
✍️ Напісаць праваабаронцам на @Viasnainfo.
🫂 «Проста пабачыць, як нас шмат». Экс-палітзняволеная расіянка пра жыццё да пратэстаў і ўдзел у маршы
Да затрымання Святлана (імя зменена ў мэтах бяспекі) вяла звычайнае жыццё законапаслухмянай грамадзянкі. Пераехаўшы з Расіі пасля ўніверсітэта, яна знайшла працу інжынерам, выйшла замуж і ўладкавалася ў адным з новых мікрараёнаў Мінска.
«Я пражыла ў Беларусі з відам на жыхарства амаль 10 гадоў. Працавала на заводах і ў фармацэўтычных прадстаўніцтвах. Усе гэтыя гады маё прафесійнае і асобаснае станаўленне адбывалася менавіта ў Беларусі. Жыла я ў Новай Баравой, таму падзеі 2020 года мяне дакладна не абмінулі. Я была ў самым цэнтры гэтага руху»
Жанчына адзначае, што назіранні за праблемамі малога бізнэсу ў краіне і агульнае стаўленне дзяржавы да прыватнай ініцыятывы сталі для яе галоўнымі штуршкамі. Гэта прывяло яе на самы масавы марш летам 2020 года.
«Галоўная прычына майго выхаду банальная: я б проста не змагла інакш. Я ўдзельнічала ў самым маштабным маршы ў жніўні 2020 года, і тады гэта зусім не здавалася небяспечным. Ішлі сем'і з дзецьмі, усе ў светлым, з мэтай проста пабачыць, як нас шмат»
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Адмова везці міліцыянта, калонія за 3 000 каментароў і спроба вярбоўкі КДБ: гісторыя былога палітзняволенага таксіста з Гродна
Руслан Красаў — той самы таксіст з Гродна, які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыі. Яго затрымалі праз паўтара года, але ў чым яго абвінавачвалі тады, не паведамлялася. Як высветлілася, нагодай для крымінальнага пераследу сталі тры тысячы каментароў, якія ён пакідаў у "Аднакласніках" з 2017 года — за гэта яму прызначылі тры гады калоніі. У 2024 годзе мужчына выйшаў па памілаванні, але праз паўтара года выехаў з Беларусі пад пагрозай новага пераследу.
Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра выбітыя дубінкай зубы ў 2020 годзе, падрабязнасці свайго пераследу за адмову везці міліцыянта і каментары, жыццё пад наглядам у Беларусі і спробу вярбоўкі з боку КДБ.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121081
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Мне сказалі: мы нічога не забыліся, ты паедзеш зноў па этапе!» — дапамога Вячаславу Рагашчуку
Вячаслаў — фігурант «Пінскай справы», які вечарам 9 жніўня 2020 года бараніў мірных людзей ад гвалту АМАПа. Былы палітвязень прабыў у зняволенні шэсць гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў ад адміністрацыі калоніі і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі яго збівалі да страты прытомнасці і свядома адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе.
«Са сваёй „падзельніцай“ (як сказалі мянты) Аленай Маўшук мы ўдваіх першыя пабеглі абараняць людзей, калі іх акружылі і пачалі збіваць. Каля Пінскага гарвыканкама стаялі жанчыны, мужчыны, дзеці. Яны чакалі падліку галасоў. Стаялі, размаўлялі, не крычалі, нічога такога не рабілі».
Нагадваем нашу размову з Вячаславам, які распавёў пра турэмную салідарнасць, дапамогу Алесю Пушкіну ў яго апошнія дні і пра тое, чаму ні пра што не шкадуе.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
«Зона бязмоўя»: як трыццаць гадоў вынішчалі беларускае вольнае слова
У Міжнародны дзень салідарнасці з журналістамі, які ва ўсім свеце адзначаецца восьмага верасня, мы распавядаем пра хроніку закручвання гэтай рэпрэсіўнай спіралі за апошнія трыццаць гадоў — ад шляху ад папяровых «белых плямаў» да поўнай крыміналізацыі вольнай думкі і кнігі.
У нашай хроніцы:
• Снежань 1994 года і першыя нажніцы: нараджэнне эпохі «Белых плямаў»
• Канец 1990-х і 2000-я гады: эканамічны ціск, пагром радыёэфіру і першыя арышты
• 2010-я гады: рэгулятыўны замок на Інтэрнэт і «Справа БЕЛТА»
• Пасля 2020 года: Таталітарны разгром, «экстрэмізм» і крыміналізацыя прафесіі
📌 Для падрыхтоўкі гэтага матэрыялу выкарыстаны гістарычныя дакументы і маніторынгі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), матэрыялы прафесійнага часопіса «Чацвёртая ўлада», а таксама звесткі з выдання «Жоўтая кніга» (1998 г.).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121073
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Каліноўскім
Дзмітрый Каліноўскі затрыманы паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Асуджаны ў пачатку 2026 г., вынік суда невядомы.
Цяпер мужчына адбывае пакаранне — імаверна, яму прысудзілі калонію.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
#️⃣ «Краты — толькі хэштэг». Гісторыі 20 беларускіх журналістаў-палітвязняў
У Міжнародны дзень салідарнасці з журналістамі, які ва ўсім свеце адзначаецца восьмага верасня, мы распавядаем пра тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі за сваё імкненне да праўды. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, мінімум 20 супрацоўнікаў медыя зараз утрымліваюцца ў зняволенні.
Гэтыя людзі пакараныя жорсткімі тэрмінамі за сваю прафесійную дзейнасць — ім прысудзілі ад двух з паловай да 14 гадоў калоніі. Большасць з іх ужо адбывае прысуды, а астатнія застаюцца ў СІЗА ў чаканні этапавання.
За кожнай лічбай і судовым выракам стаіць рэальны чалавек, ягоная праца, мары і блізкія, якія чакаюць яго на волі. Мы вырашылі распавесці асабістыя гісторыі кожнага з іх, каб падкрэсліць, хто менавіта знаходзіцца ў зняволенні і чаму іх імёны нельга забываць.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121078
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якім супрацоўнікі КДБ у Беларусі прапаноўвалі супрацоўніцтва
Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра выпадкі, калі супрацоўнікі КДБ асабіста кантактавалі з людзьмі ў Беларусі і прапаноўвалі ім супрацоўніцтва альбо спрабавалі завербаваць.
Калі вас выклікалі на размову з супрацоўнікамі КДБ, прыйшлі да вас дадому ці на працу, прапаноўвалі перадаваць інфармацыю, сачыць за кімсьці або іншым чынам супрацоўнічаць са спецслужбамі — раскажыце пра гэта журналістам Праваабарончана цэнтра “Вясна”.
✍️ Напісаць праваабаронцам на @Viasnainfo.
📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
⚖️ У Азербайджане праваабаронцу Анара Мамедлі асудзілі на 13 гадоў зняволення
Азербайджанскага праваабаронцу Анара Мамедлі, аднаго з вядомых прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнасці краіны, асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта 7 верасня паведаміў Фонд "Дом правоў чалавека", дырэктарка якога Марыя Дале назвала прысуд палітычна матываваным.
«Мы заклікаем азербайджанскія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Анара Мамедлі і ўсіх зняволеных за мірнае ажыццяўленне сваіх асноўных правоў», — заявіла Марыя Дале.
Анар Мамедлі амаль тры дзесяцігоддзі займаўся праваабарончай дзейнасцю, назіраннем за выбарамі і пытаннямі дэмакратыі ў Азербайджане. Ён заснаваў Цэнтр маніторынгу выбараў і даследавання дэмакратыі (EMDS), які ўваходзіць у "Азербайджанскі дом правоў чалавека".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121075
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Зона бязмоўя»: як трыццаць гадоў вынішчалі беларускае вольнае слова
У сучасным праваабарончым вымярэнні свабода слова і прэсы разглядаецца не проста як прывілей для журналістаў, а як першасны і фундаментальны гарант існавання дэмакратычнага і прававога грамадства. Паводле Канстытуцыі Беларусі і Закона аб СМІ, манапалізацыя інфармацыйнага поля і цэнзура наўпрост забароненыя.
Аднак у беларускай рэчаіснасці напісанае на паперы даўно перакрэслена жорсткім дзяржаўным гвалтам. Інфармацыйны ціск, якім сістэматычна карыстаецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі, накіраваны не толькі супраць прафесійных рэпарцёраў, але і супраць мільёнаў звычайных грамадзян.
Таму напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з журналістамі, які ва ўсім свеце адзначаецца восьмага верасня, мы распавядаем пра хроніку закручвання гэтай рэпрэсіўнай спіралі за апошнія трыццаць гадоў — ад шляху ад папяровых «белых плямаў» да поўнай крыміналізацыі вольнай думкі і кнігі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121073
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка