📌 Алесь Бяляцкі: «Раней ці пазней мы даб’ёмся пазітыўных зменаў, якіх хоча большасць беларусаў» Працягваем публікаваць цыкл інтэрв'ю, падрыхтаваны ў супрацы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека. У ім былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню. Гэтым разам сваёй гісторыяй дзеліцца старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. «За чатыры з паловай гады я ўжо быў прызвычаіўся да турмы. Я адчуваю й разумею, што ўся Беларусь цяпер суцэльная турма, акупаваная зона. Якая настальгія можа быць па турме? Я моцна веру, што вярнуся, таксама як вернуцца ўсе, хто вымушаны быў з'ехаць і хто захоча вярнуцца». Галоўнае, што Алесь хацеў бы сказаць чытачам: «Як бы вас ні пераконвалі, што б вам ні казалі, як бы на вас ні ўплывалі, як бы вас ні ламалі: ніколі не здавайцеся!» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121098 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка