Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🔗 Паведамляйце інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна» «Вясна» на сёння мае інфармацыю пра 234 пацверджаных асуджаных менавіта па «справе Гаюна». Агульная ж лічба фігурантаў гэтай справы значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 526 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна». Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі. ❗️Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай

Views over time

01K2K9 Sep 11:0210 Nov 23:301.9K9 Sep 11:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,850 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 11:020
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)