Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Наста Лойка: «Я б хацела вярнуцца ў Беларусь, калі яна будзе сапраўды бяспечнай для праваабаронцаў» Працягваем публікаваць цыкл інтэрв'ю, падрыхтаваны ў супрацы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека. У ім былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню. Гэтым разам сваёй гісторыяй дзеліцца праваабаронца Наста Лойка. «Свабода — гэта не толькі знешнія абставіны, але й унутраныя адчуванні. Чым больш я рэфлексую апошнія падзеі, тым больш мне падаецца, што свабоднай я пачала сябе адчуваць яшчэ 17 сакавіка 2026 года ў Гомелі — за два дні да вызвалення». Падчас зняволення Наста спрабавала ўспрымаць тое, што адбываецца, як часовае выпрабаванне і адначасова магчымасць яшчэ глыбей зразумець сістэму. «Доўгія гады ў зняволенні я гаварыла сабе дзве рэчы. Першая: гэта ўсё часовае выпрабаванне, проста перапынак. І другая: гэта проста ўключаны маніторынг, каб я глыбей усё даследавала і потым змагла больш зрабіць па тэме правоў чалавека ў Беларусі». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121090 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K9 Sep 15:1010 Nov 23:302K9 Sep 15:10: 0 views10 Nov 23:30: 2,040 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 15:100
10 Nov 2026, 23:302K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.