Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«У рэжыме сакрэтнасці». За паўгода ў "спіс экстрэмістаў" унеслі 10 чалавек па справах аб "здрадзе дзяржаве" Па стане на дзясятае верасня 2026 года праваабаронцам вядома пра 148 фігурантаў спраў аб "здрадзе дзяржаве" паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса Беларусі пасля падзей 2020 года. За апошнія паўгода ў "спіс экстрэмістаў" унеслі 10 чалавек, асуджаных паводле гэтага артыкула. Іх сярэдні ўзрост — 46 гадоў, а ўзрост самага маладога і самага старэйшага складае адпаведна 30 і 66 гадоў. Палова прысудаў паводле гэтых справаў невядомыя. "Вясна" распавядае, хто гэтыя людзі і што вядома пра іх справы, а юрыстка Святлана Галаўнёва каментуе тэндэнцыю да выкарыстання абвінавачанняў у "здрадзе дзяржаве" і тлумачыць, чаму праваабаронцы разглядаюць такі пераслед як палітычна матываваны. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121107 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K10 Sep 08:5010 Nov 23:301.8K10 Sep 08:50: 0 views10 Nov 23:30: 1,750 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 08:500
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.