❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі «Вясне» стала вядома, што былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму з акаўнта @dapamoga_pzk нібыта для атрымання дапамогі. Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі. Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны». Заклікаем не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Будзьце пільнымі і верыфікуйце акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў. 📌 Калі нехта звязваецца з вамі ад імя «Вясны», вы заўсёды можаце спраўдзіць, ці сапраўды гэты акаўнт належыць нашай арганізацыі, праз @ViasnaSOS. ✍️ Калі вам таксама прапаноўвалі запоўніць форму, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 9-10 верасня