Уладзь Лабковіч: «Нашая місія яшчэ працягваецца, наперадзе шмат выклікаў, але і перамог» Мінула амаль дзевяць месяцаў з таго часу, як лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і праваабаронца Уладзімір Лабковіч былі вызваленыя з турмы, а таксама шэсць месяцаў з моманту вызвалення і прымусовай дэпартацыі за межы краіны праваабаронцаў Марфы Рабковай, Валянціна Стэфановіча і Насты Лойкі. У цыкле інтэрв’ю, падрыхтаваным у супрацы Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека, былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню. «Першыя тры месяцы пасля вызвалення я не мог спаць па начах. Ірацыянальна я баяўся, што толькі я засну, толькі я згублю кантроль над абставінамі, як мяне скрадзе КГБ і я зноў апынуся ў турме. [...] Я баяўся надыходу кожнай ночы», — распавёў Уладзь Лабковіч. Нягледзячы на перажытае, Уладзь працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю і верыць, што правы чалавека стануць прынцыпам жыцця беларускага грамадства. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121086 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка