💔 Дапаможам былой палітзняволенай Ларысе Шыраковай пачаць жыццё нанова Былая гомельская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шыракова цяпер жыве ў Беластоку і мае патрэбу ў падтрымцы. У 2023 годзе Ларысу асудзілі на 3,5 года калоніі. За кратамі яна страціла маці — на пахаванне жанчыну не адпусцілі і паведамілі пра смерць толькі праз месяц. Яе сын-падлетак вымушаны быў нейкі час чакаць на маці ў прытулку. У верасні 2025 года Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву — за тры месяцы да заканчэння тэрміну. Цяпер яна чакае рашэння па справе аб міжнароднай абароне ў Польшчы. З-за Дублінскай працэдуры Ларысу могуць вярнуць у Літву. Пакуль былая палітзняволеная не можа афіцыйна працаваць. Таму ёй патрэбная дапамога з жыллём, юрыдычнымі выдаткамі і набыццём тэхнікі, каб вярнуцца да любімай справы — фатаграфіі. 🤝 Падтрымаць Ларысу можна па спасылцы BYSOL. 💛"Жоўтае сястрынства там існуе", — журналістка Ларыса Шчыракова пра амаль тры гады за кратамі