🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па правах людзей з інваліднасцю Для Беларусі Канвенцыя па правах людзей з інваліднасцю з'яўляецца параўнальна "маладой" — улады краіны падпісалі яе ў 2016 годзе і вельмі ганарацца яе вынікамі — менавіта так было сказана кіраўніцай дэлегацыі Марынай Арцёменкай падчас сваёй першай справаздачнасці Беларусі ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю. Аднак, як адзначае юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва, Беларусь цалкам праваліла гэты цыкл справаздачнасці. «Чальцамі Камітэта выказвалася занепакоенасць пра аўтарытарнае становішча лекараў у медыцыне. Яны вырашаюць за людзей з інваліднасцю, што ўключаць у іх рэабілітацыю, могуць прымаць рашэнне ў дачыненні да іх праваздольнасці, ставяць чалавека ў пасіўнае становішча» Падчас справаздачнасці Беларусі ў Камітэце закраналіся такія тэмы, як рэпрэсіі, катаванні, ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў. «Нават калі прыбраць увесь палітычны кантэкст, беларускае заканадаўства ў дачыненні да людзей з інваліднасцю абсалютна супярэчыць Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю», — адзначае Святлана Галаўнёва. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121095 🌿 Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube