Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Мінабароны паведаміла пра пачатак у Беларусі вучэнняў АДКБ Пра пачатак вучэнняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы паведаміла 11 кастрычніка Міністэрства абароны. Адзначаецца, што ў Віцебску будуць праходзіць камандна-штабныя вучэнні “Непарушнае братэрства-2026” (Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ), у Старых Дарогах (Мінская вобласць) — спецыяльныя вучэнні “Бар’ер-2026” (сумесныя фарміраванні радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, а таксама медыцынскага забеспячэння). Паводле слоў начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны Уладзіміра Белага, вучэнні праводзяцца “ва ўмовах глабальнага ваенна-палітычнага крызісу, дэградацыі міжнароднай архітэктуры бяспекі, сутнасць якой можна сёння ахарактарызаваць простым прынцыпам: хто мацней, той і мае рацыю”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны

  2. Ціханоўская наведвае Чэхію Прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла пра яе візіт у Чэхію 11 кастрычніка. У Празе палітык возьме ўдзел у адкрыцці міжнароднага форуму Forum 2000. Таксама анансаваны ўдзел у закрытай сустрэчы. “Дэмакратычныя ўрады ў выгнанні або ў спрэчным становішчы: абмен досведам і ўмацаванне супрацоўніцтва”. Чакаецца, што, акрамя Ціханоўскай, у мерапрыемстве будуць удзельнічаць дэмакратычныя сілы Венесуэлы, Нікарагуа, Тыбету, М’янмы і Турцыі. “Удзельнікі абмяркуюць сумесныя выклікі і магчымасці для супрацоўніцтва”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фэйсбук Ганны Красулінай

  3. Чытачы “Позірку” ў Беларусі паведамляюць пра збоі ў працы дадаткаў “Яндэкса” Перабоі ў працы інтэрнэт-дадаткаў кампаніі “Яндэкс” (РФ) фіксуюцца ў Беларусі, пра гэта “Позірку” паведамілі чытачы. Са збоямі працуюць розныя сэрвісы “Яндэкса”, у тым ліку таксі. “Яндэкс таксі” працавала крыва, але замовіць атрымалася. Кіроўца казаў, што раніцай наогул нічога не працавала. Я гатоўкай плаціў, ён быў вельмі рады, бо па карце сумы рандомные паказвае”. — паведаміў адзін з чытачоў. Раней незалежныя СМІ паведамілі пра збоі ў працы дадаткаў “Яндэкс”. Раніцай не працавалі сэрвіс заказу таксі “Яндэкс GO”, а таксама “Яндэкс Пэй”, “Яндэкс Музыка”, “Дома з Алісай”, “Кінопошук”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт "Яндэкс Go"

  4. edited

    У вайне супраць Украіны з расійскага боку загінула каля 700 беларусаў У вайне Расіі супраць Украіны загінула каля 700 беларусаў, якія ваявалі на баку РФ, такія звесткі прыводзяцца ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК). Адзначаецца, што некалькі дзясяткаў беларусаў цяпер знаходзіцца ў палоне Узброеных сіл Украіны. Паводле звестак АПК, на баку РФ цяпер ваюе каля 3–4 тыс. грамадзян Беларусі. “Для 80% штурмавых пяхотнікаў расійскай арміі першы выхад на заданне становіцца апошнім”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 factcheck.kg

  5. Латвія 200 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі Аб гэтым сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву аператыўных звестак Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай краіны. З 25 сакавіка па 10 кастрычніка ведамства зафіксавала 11.927 спробаў незаконнага пераходу мяжы (у сярэднім 60 у дзень). З 1 студзеня па 24 сакавіка (83 дні) такіх спробаў было 141 (сярэднесутачны паказчык — 1,7), агулам з пачатку года — 12.068 (43 у дзень). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Mareks Steins / unsplash.com

  6. Пажар у Магілёве — МНС эвакуявала з інтэрната 104 чалавекі Пра пажар у інтэрнаце ў Магілёве паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Узгаранне здарылася раніцай 11 кастрычніка, гаворка пра дзевяціпавярховы інтэрнат на вуліцы Бялінскага. “На момант прыбыцця да месца здарэння падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне ў акне на восьмым паверсе. Спрацавала сістэма маўленчага апавяшчэння аб пажары. Праз задымленне ў калідоры стварылася пагроза жыццю і здароўю людзей”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  7. ААЭ экстрадавалі ў Беларусь грамадзяніна Мадагаскара, які абвінавачваецца ў арганізацыі нелегальнай міграцыі Пра экстрадыцыю ў Беларусь з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў грамадзяніна Мадагаскара паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. “Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола па абвінавачванні ў арганізацыі незаконнай міграцыі”, — адзначае ведамства. “Устаноўлена: у чэрвені 2024 года зламыснік, дзейнічаючы групай асоб, арганізаваў незаконнае знаходжанне на тэрыторыі нашай краіны і далейшы выезд у Еўрасаюз па-за памежнымі пераходамі 13 замежнікаў — грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх выспаў і Нігерыі”, — гаворыцца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што месцазнаходжанне фігуранта ў ААЭ было ўстаноўлена з дапамогай каналаў Інтэрпола. Там ён быў затрыманы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  8. МНС паведаміла аб ліквідацыі ляснога пажару ў Столінскім раёне Пра ліквідацыю ляснога пажару каля вёскі Альманы Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць) паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пажар быў ліквідаваны 10 кастрычніка ў 17:00. Для гэтага было задзейнічана 19 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі, з іх чатыры адзінкі тэхнікі МНС і дзевяць супрацоўнікаў ведамства. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС

  9. На рынку працы ў Беларусі звыш 130 тыс. вакансій 130.138 вакансій налічваецца на рынку працы ў Беларусі на раніцу 11 кастрычніка, вынікае са звестак Дзяржаўнай службы занятасці. У Мінску адкрыта 34.235 вакансій, Мінскай вобласці — 22.176, Брэсцкай — 18.993 (Брэст — 5.511), Гродзенскай — 14.841 (Гродна — 5.619), Гомельскай — 14.629 (Гомель — 5.169), Магілёўскай — 13.482 (Магілёў — 5.196), Віцебскай — 11.781 (Віцебск — 3.597). Раней “Позірк” паведамляў, што на фоне дэфіцыту работнікаў на рынку працы ўлады перасталі публікаваць даныя аб колькасці вакансій для замежнікаў. У апошні час колькасць такіх вакансій няўхільна павялічвалася. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Мінск-Навіны"

  10. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 11 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Шоу Спатканняў Усляпую ва Уроцлаве (Wędrówki pub, Podwale 37/38, 20:00) ▪️Багач у Лос-Анджэлесе (Mal Packer Mesa Picnic Area, Monrovia Canyon Park, 1200 N Canyon Blvd, Monrovia, 14:00) ▪️Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску (Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5А, 10:00) ▪️Павел Севярынец у Лодзі (MAL, ul. Legionow, 20, 11:00) 🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!

  11. edited

    🌙 Галоўныя навіны 10 кастрычніка: ☝️Украіна можа дазволіць беларусам выкарыстоўваць пратэрмінаваныя пашпарты для некаторых міграцыйных працэдур ❗️ У ААН прадстаўнік Беларусі заклікаў не палітызаваць міграцыю — у адказ краіны Балтыі запатрабавалі перастаць выкарыстоўваць мігрантаў ⛓️ ЕС, Савет Еўропы і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікалі паўсюдна скасаваць смяротнае пакаранне ☝️ Кіеў заклікаў Мінск устрымацца ад "беспадстаўных абвінавачанняў" на фоне заявы пра наўмысны ўдар па беларускім грузавіку ў РФ 🌐 Правайдэр А1 увайшоў у лік пастаўшчыкоў паслуг хостынгу для сайтаў дзяржорганаў 📷 "Яскравы, цудойны мурал, Няміга, самы цэнтр" Крынiца: Threads@_bielaruska_

  12. Жыхар Салігорска захоўваў дома больш за 2 кг марыхуаны — распачатая крымінальная справа Падчас прафілактычных мерапрыемстваў у яго кватэры выявілі высушаную раслінную масу і насенне канабісу. Экспертыза пацвердзіла, што гэта марыхуана — больш за 2,1 кг. Затрыманы сцвярджае, што нарыхтаваў "траву" выключна для ўласнага спажывання. Аднак аб'ёмы канфіскаванага выклікаюць у праваахоўнікаў пытанні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  13. Спустя 14 месяцев после назначения послом в Судане по совместительству Соболевский вручил копии верительных грамот главе МИД этой страны Стороны дали положительную оценку активизации взаимодействия и обсудили расширение торгово-экономических связей. Соболевский был назначен послом в Судане по совместительству 14 августа 2025 года — почти 14 месяцев назад. Причины задержки МИД не уточняет. С весны 2023 года в Судане идёт гражданская война. Основная должность дипломата — посол Беларуси в Египте, также он посол в Алжире, Омане и Ливии. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 МИД Беларуси

  14. Украина может разрешить белорусам использовать просроченные паспорта для некоторых миграционных процедур Это связано с прекращением работы белорусских и российских дипломатических представительств в Украине. Законопроект предлагает разрешить обмен временного вида на жительство по ряду оснований (трудоустройство, учёба, бизнес, семейные обстоятельства и другие) по просроченному паспорту. Для оформления ВНЖ по другим основаниям — воссоединение семьи с гражданами Украины, военная служба в ВСУ, помощь украинским военным — потребуется действительный проездной документ или документ о международной защите в другой стране. Постоянный ВНЖ предлагается оформлять белорусам и россиянам в том числе по просроченному паспорту или копии утраченного. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  15. У ААН прадстаўнік Беларусі заклікаў не палітызаваць міграцыю — у адказ краіны Балтыі запатрабавалі перастаць выкарыстоўваць мігрантаў Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Вадзім Пісарэвіч на пасяджэнні Другога камітэта Генасамблеі ААН назваў міграцыю глабальнай з'явай, якая пры правільным рэгуляванні спрыяе развіццю, і заявіў, што Беларусь "пастаянна чуе дзіўныя абвінавачанні" ад суседзяў. У адказ намеснік пастаяннага прадстаўніка Латвіі пры ААН Олегс Ілгіс ад імя Рыгі, Вільнюса і Таліна заявіў, што краіны Балтыі больш за пяць гадоў сутыкаюцца з наўмысным выкарыстаннем Беларуссю мігрантаў як інструмента. Ён адзначыў, што сёлета Латвія прадухіліла каля 12 тыс. спроб незаконнага перасячэння мяжы, а 5–6 кастрычніка памежнікі сутыкнуліся з арганізаваным пранікненнем групы мігрантаў у суправаджэнні людзей у масках. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы

  16. ЕС, Савет Еўропы і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікалі паўсюдна скасаваць смяротнае пакаранне Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк заявіў, што ААН выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Ён заклікаў усе краіны неадкладна спыніць прывядзенне смяротных прысудаў у выкананне, назваўшы іх несумяшчальнымі з правам на жыццё і звязанымі з катаваннямі. Кіраўніца дыпламатыі ЕС Кая Калас і генсакратар Савета Еўропы Ален Берсэ ў сумеснай заяве падкрэслілі, што ЕС і СЕ адназначна выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках. ☝️Аўтары нагадалі, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне, і заклікалі ўсе дзяржавы ўвесці мараторый як першы крок да яго скасавання. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Tim Hüfner / unsplash.com

  17. Кіеў заклікаў Мінск устрымацца ад "беспадстаўных абвінавачанняў" на фоне заявы пра наўмысны ўдар па беларускім грузавіку ў РФ "Асуджаем спробы перакласці адказнасць за наступствы расійскай агрэсіі, сфармаваць вобраз Украіны як крыніцы пагроз для Беларусі і свядома нагнятаць напружанасць у рэгіёне", — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны. ☝️Нагадаем, 9 кастрычніка МЗС Беларусі выклікала ўкраінскага дыпламата Івана Навіцкага і ўручыла ноту пратэсту. Паводле Мінска, 8 кастрычніка ў выніку атакі БПЛА на грузавік з беларускай рэгістрацыяй цяжка параненая беларуска. Мінск заявіў, што пакідае за сабой права на адекватныя меры. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС Украіны ў "Фэйсбуку"

  18. Лясны пажар у Столінскім раёне лакалізаваны, але пакуль не патушаны — звесткі МНС Пажар на балоце ў Кашара-Альманскім лясніцтве Столінскага лясгаса ўзнік 8 кастрычніка. Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, у той жа вечар ён быў лакалізаваны, ранкам 9 кастрычніка праводзіліся мерапрыемствы па яго канчатковай ліквідацыі. У тушэнні ўдзельнічалі работнікі двух лясгасаў — Столінскага і Палескага. Было заяўлена, што, нягледзячы на моцны вецер і балоцістую, цяжкапраходную мясцовасць, буйны лясны масіў атрымалася адстаяць. Раней Беларусь атрымлівала сістэматычнае фінансаванне ў рамках праектаў з Еўрапейскім саюзам па лініі абароны лясоў і падтрымкі службы выратавання. Супраца ЕС з Мінскам у выглядзе міжнароднай тэхнічнай дапамогі была прыпыненая. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Raquel Raclette / unsplash.com

  19. У дэмакратычнай Беларусі не павінна быць практыкі смяротнага пакарання — Марозаў Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях заявіў: "Самае страшнае ў смяротным пакаранні — пасля яго выканання чалавек больш не мае шанцу даказаць сваю невінаватасць". Марозаў адзначыў, што ў Беларусі яму даводзілася прысутнічаць у судзе пры вынясенні смяротных выракаў. Ён заявіў, што цяжкае злачынства павінна мець цяжкае пакаранне, але пажыццёвае зняволенне — гэта пакаранне, а смяротнае — пазбаўленне жыцця. Для дэмакратычнай Беларусі такой практыкі быць не павінна. Ён таксама адзначыў, што ў сучаснай Беларусі гэта асабліва небяспечна, калі суды выкарыстоўваюцца для палітычных рэпрэсій. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

  20. На латвійска-беларускай мяжы пашкоджваецца абсталяванне, крадуцца відэакамеры — прадстаўнік рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржпагранічнай аховы У будынку аддзялення службы ў Коплаве быў пашкоджаны размеркавальны шафа, з-за чаго адключыліся некалькі камер. Паводле кіраўніка Нацыянальнага цэнтра крызісных сітуацый Арвіса Зіле, мігранты выкарыстоўваюць "спецыяльныя лесвіцы", вырабленыя пад дакладным вуглом, каб пераадолець забор. "У апошні час нашы камеры зноў дэмантуюцца, іх крадуць. Гэта прымушае думаць, што ціск узмацняецца", — сказаў ён. ☝️6 кастрычніка кіраўнік МУС Латвіі Яніс Дамбрава заявіў пра "дэманстратыўную і агрэсіўную" правакацыю: узброеныя людзі ў масках гналі мігрантаў да мяжы, перайшлі яе, пашкодзілі камутатар і скралі камеры. Беларускія дзяржСМІ назвалі гэта "фейкам". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  21. Older posts