У ААН прадстаўнік Беларусі заклікаў не палітызаваць міграцыю — у адказ краіны Балтыі запатрабавалі перастаць выкарыстоўваць мігрантаў Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Вадзім Пісарэвіч на пасяджэнні Другога камітэта Генасамблеі ААН назваў міграцыю глабальнай з'явай, якая пры правільным рэгуляванні спрыяе развіццю, і заявіў, што Беларусь "пастаянна чуе дзіўныя абвінавачанні" ад суседзяў. У адказ намеснік пастаяннага прадстаўніка Латвіі пры ААН Олегс Ілгіс ад імя Рыгі, Вільнюса і Таліна заявіў, што краіны Балтыі больш за пяць гадоў сутыкаюцца з наўмысным выкарыстаннем Беларуссю мігрантаў як інструмента. Ён адзначыў, што сёлета Латвія прадухіліла каля 12 тыс. спроб незаконнага перасячэння мяжы, а 5–6 кастрычніка памежнікі сутыкнуліся з арганізаваным пранікненнем групы мігрантаў у суправаджэнні людзей у масках. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы