МНС паведаміла аб ліквідацыі ляснога пажару ў Столінскім раёне Пра ліквідацыю ляснога пажару каля вёскі Альманы Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць) паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пажар быў ліквідаваны 10 кастрычніка ў 17:00. Для гэтага было задзейнічана 19 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі, з іх чатыры адзінкі тэхнікі МНС і дзевяць супрацоўнікаў ведамства. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС