Лясны пажар у Столінскім раёне лакалізаваны, але пакуль не патушаны — звесткі МНС Пажар на балоце ў Кашара-Альманскім лясніцтве Столінскага лясгаса ўзнік 8 кастрычніка. Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, у той жа вечар ён быў лакалізаваны, ранкам 9 кастрычніка праводзіліся мерапрыемствы па яго канчатковай ліквідацыі. У тушэнні ўдзельнічалі работнікі двух лясгасаў — Столінскага і Палескага. Было заяўлена, што, нягледзячы на моцны вецер і балоцістую, цяжкапраходную мясцовасць, буйны лясны масіў атрымалася адстаяць. Раней Беларусь атрымлівала сістэматычнае фінансаванне ў рамках праектаў з Еўрапейскім саюзам па лініі абароны лясоў і падтрымкі службы выратавання. Супраца ЕС з Мінскам у выглядзе міжнароднай тэхнічнай дапамогі была прыпыненая. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Raquel Raclette / unsplash.com