Ціханоўская наведвае Чэхію Прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла пра яе візіт у Чэхію 11 кастрычніка. У Празе палітык возьме ўдзел у адкрыцці міжнароднага форуму Forum 2000. Таксама анансаваны ўдзел у закрытай сустрэчы. “Дэмакратычныя ўрады ў выгнанні або ў спрэчным становішчы: абмен досведам і ўмацаванне супрацоўніцтва”. Чакаецца, што, акрамя Ціханоўскай, у мерапрыемстве будуць удзельнічаць дэмакратычныя сілы Венесуэлы, Нікарагуа, Тыбету, М’янмы і Турцыі. “Удзельнікі абмяркуюць сумесныя выклікі і магчымасці для супрацоўніцтва”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фэйсбук Ганны Красулінай