Чытачы “Позірку” ў Беларусі паведамляюць пра збоі ў працы дадаткаў “Яндэкса” Перабоі ў працы інтэрнэт-дадаткаў кампаніі “Яндэкс” (РФ) фіксуюцца ў Беларусі, пра гэта “Позірку” паведамілі чытачы. Са збоямі працуюць розныя сэрвісы “Яндэкса”, у тым ліку таксі. “Яндэкс таксі” працавала крыва, але замовіць атрымалася. Кіроўца казаў, што раніцай наогул нічога не працавала. Я гатоўкай плаціў, ён быў вельмі рады, бо па карце сумы рандомные паказвае”. — паведаміў адзін з чытачоў. Раней незалежныя СМІ паведамілі пра збоі ў працы дадаткаў “Яндэкс”. Раніцай не працавалі сэрвіс заказу таксі “Яндэкс GO”, а таксама “Яндэкс Пэй”, “Яндэкс Музыка”, “Дома з Алісай”, “Кінопошук”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт "Яндэкс Go"