Кіеў заклікаў Мінск устрымацца ад "беспадстаўных абвінавачанняў" на фоне заявы пра наўмысны ўдар па беларускім грузавіку ў РФ "Асуджаем спробы перакласці адказнасць за наступствы расійскай агрэсіі, сфармаваць вобраз Украіны як крыніцы пагроз для Беларусі і свядома нагнятаць напружанасць у рэгіёне", — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны. ☝️Нагадаем, 9 кастрычніка МЗС Беларусі выклікала ўкраінскага дыпламата Івана Навіцкага і ўручыла ноту пратэсту. Паводле Мінска, 8 кастрычніка ў выніку атакі БПЛА на грузавік з беларускай рэгістрацыяй цяжка параненая беларуска. Мінск заявіў, што пакідае за сабой права на адекватныя меры. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС Украіны ў "Фэйсбуку"