Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.8/day last 44 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

ААЭ экстрадавалі ў Беларусь грамадзяніна Мадагаскара, які абвінавачваецца ў арганізацыі нелегальнай міграцыі Пра экстрадыцыю ў Беларусь з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў грамадзяніна Мадагаскара паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. “Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола па абвінавачванні ў арганізацыі незаконнай міграцыі”, — адзначае ведамства. “Устаноўлена: у чэрвені 2024 года зламыснік, дзейнічаючы групай асоб, арганізаваў незаконнае знаходжанне на тэрыторыі нашай краіны і далейшы выезд у Еўрасаюз па-за памежнымі пераходамі 13 замежнікаў — грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх выспаў і Нігерыі”, — гаворыцца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што месцазнаходжанне фігуранта ў ААЭ было ўстаноўлена з дапамогай каналаў Інтэрпола. Там ён быў затрыманы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

Views over time

020040011 Oct 09:4612 Nov 01:4339811 Oct 09:46: 0 views12 Nov 01:43: 398 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Oct 2026, 09:460
12 Nov 2026, 01:43398

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.