Мінабароны паведаміла пра пачатак у Беларусі вучэнняў АДКБ Пра пачатак вучэнняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы паведаміла 11 кастрычніка Міністэрства абароны. Адзначаецца, што ў Віцебску будуць праходзіць камандна-штабныя вучэнні “Непарушнае братэрства-2026” (Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ), у Старых Дарогах (Мінская вобласць) — спецыяльныя вучэнні “Бар’ер-2026” (сумесныя фарміраванні радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, а таксама медыцынскага забеспячэння). Паводле слоў начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны Уладзіміра Белага, вучэнні праводзяцца “ва ўмовах глабальнага ваенна-палітычнага крызісу, дэградацыі міжнароднай архітэктуры бяспекі, сутнасць якой можна сёння ахарактарызаваць простым прынцыпам: хто мацней, той і мае рацыю”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны