Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.8/day last 50 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Провайдер А1 вошёл в число поставщиков услуг хостинга для сайтов госорганов Провайдер и оператор мобильной связи А1 включён в перечень организаций, уполномоченных оказывать услуги хостинга для официальных сайтов и электронной почты госорганов. Поставщики обязаны размещать оборудование только в Беларуси, использовать сертифицированные средства защиты, делать резервные копии сайтов не реже раза в неделю, фильтровать спам и круглосуточно мониторить работу ресурсов. ☝️После 2020 года интернет-ресурсы госорганов неоднократно подвергались кибератакам, ответственность за многие брали "Киберпартизаны". ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  2. Минтруда расширяет список рабочих профессий, но сокращает перечень должностей служащих для упрощенного найма иностранцев Иностранцев можно нанимать без разрешения, достаточно будет уведомить органы по миграции. Список рабочих профессий вырастет с 29 до 31 позиции: добавят водителя погрузчика, тракториста, оператора птицефабрик и механизированных ферм, исключат монтёра пути. Перечень должностей служащих сократится с 18 до 16: исключат акушера и фельдшера, оставят агронома, зоотехника, техника, инженеров, ветврача, медсестру и других. ☝️От 200 до 500 тыс. человек покинули Беларусь после 2020 года, по данным ПАСЕ. В мае 2024 года замминистра экономики говорила, что важнее удерживать своих кадров и возвращать уехавших, чем привлекать иностранцев. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 multifacetedgirl / pixabay.com

  3. Правительство внесло в парламент проект бюджета на 2027 год с дефицитом 1,9 млрд рублей Доходы прогнозируются в размере 58,9 млрд рублей, расходы — 60,8 млрд, дефицит — 1,9 млрд. Приоритет отдан социальной сфере, в размере 12 млрд рублей. Здравоохранение — 3,9 млрд, образование — 3 млрд, соцполитика — 4 млрд. На национальную экономику планируется выделить 10,2 млрд, трансферты в ФСЗН — 2,1 млрд, субвенции местным бюджетам — 12,5 млрд. Лукашенко согласовал проект 30 сентября. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mlyn.by

  4. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 10 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Сустрэча з беларускай пісьменніцай і мастачкай Таццянай Багданавай у Познані (Nowowiejskiego, 15/15а, 12:30) ▪️Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску, 15+ (Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка, вул. Гікалы, 4, 14:00) ▪️Павел Севярынец у Кракаве (Прастора, ul. Mikołajska 4/6, 14:00) ▪️Майстар-клас па гарлячках у Гомелі, 12+, (Філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, 14:00) ▪️Максім Знак у Франкфурце (Mainzer Landstraße 293, 15:00) ▪️Фестываль «Беларусь Старажытная» ў Вільні ( Цэнтр культуры Новай Вільні, Gerovės g. 1, 14:00) ▪️Прэм’ера спектакля «Выбар» у Познані (Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21, 18:00) ▪️Юры Стыльскі ў Сан-Францыска (Studio Anthurium 55 43rd Ave, San Mateo, 19:00)

  5. edited

    🌙 Галоўныя навіны 9 кастрычніка: 🤷‍♂️ Мінск абвінаваціў Кіеў у наўмысным удары БПЛА па беларускім грузавіку ❗️ Устаноўлены яшчэ адзін беларус, датычны да тэракту ў Лейпцыгу 📦 У Літве за адну ноч перахоплена 9 партый цыгарэт, дастаўленых з Беларусі паветрам ⛓️‍💥 Каардынацыйная рада выступіла за “неадкладную адмену” смяротнага пакарання ў Беларусі ⚠️ Дзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі 📷 Праект "Этнафотасэты ў Беластоку" Крынiца: Instagram@larashchyrakova

  6. В Гродно мужчина выбросил собаку с девятого этажа, она не выжила — возбуждено уголовное дело Это произошло в ночь на 7 октября в квартире подруги супруги мужчины: “Компания распивала спиртное, когда гость начал вести себя агрессивно. Женщины выбежали из квартиры, оставив мужчину наедине с собакой“. Предполагается, что йоркширский терьер пытался защитить хозяйку. После этого мужчина взял животное на руки и выбросил в окно. ☝️Уголовная ответственность за жестокое обращение с животными предусмотрена ст. 339 УК. За такое преступление грозят общественные работы, штраф, исправительные работы на срок до одного года или арест. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mfa.gov.by

  7. У грузавым поездзе, які прыбыў з Беларусі ў Польшчу, знойдзена 25 тыс. кантрабандных цыгарэт Мытна-падатковая служба Польшчы знайшла ў грузавым поездзе, які прыбыў з Беларусі, 25 тыс. пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак коштам больш за 500 тыс. злотых. Пры дэтальным аглядзе высветлілася, што ў спецыяльна пераробленай падлозе быў патаемны адсек з люкам, за якім знаходзіліся кардонныя скрынкі з цыгарэтамі. ☝️Раней Памежная ахова Польшчы затрымала шасцёх чалавек па падазрэнні ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з выкарыстаннем метэаралагічных шароў, сярод іх — два грамадзяніны Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 news.zerkalo.io

  8. edited

    За хабары будуць судзіць 46-гадовага намесніка дырэктара прадпрыемства ў Магілёве З лістапада 2024 па чэрвень 2026 года ён атрымліваў незаконнае ўзнагароджанне ад прадстаўнікоў трох камерцыйных арганізацый за забеспячэнне заявак у працэдурах закупак электратэхнічнай прадукцыі і выбар канкрэтных пастаўшчыкоў. За некалькі разоў у Магілёве і Мінску ён атрымаў хабараў на суму звыш 6,2 тыс. рублёў. Атрыманы даход ён кампенсаваў i зараз знаходзіцца пад вартай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 news.kraj.by

  9. У Гомельскай вобласці больш чым удвая павялічылася колькасць загінулых ад знешніх прычын дзяцей Асноўныя прычыны — суіцыд, ДТЗ, утапленне і пажары. Асноўнымі прычынамі суіцыдаў падлеткаў сталі адсутнасць наладжаных дзіцяча-бацькоўскіх адносін і бескантрольнасць з боку бацькоў. Значная колькасць дзяцей загінула ў ДТЗ, у шэрагу выпадкаў вінаватыя самі непаўналетнія. Зафіксавана 42 выпадкі траўмаў пры катанні на сродках персанальнай мабільнасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 oxu.az

  10. Мінск абвінаваціў Кіеў у наўмысным удары БПЛА па беларускім грузавіку МЗС Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Украіны Івана Навіцкага з-за атакі ўкраінскага БПЛА на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці РФ 8 кастрычніка. Дыпламату ўручылі ноту пратэсту, дзе адзначана, што Кіеў раней папярэджвалі аб недапушчальнасці такіх дзеянняў. Паводле МЗС, прыналежнасць аўтамабіля была відавочная, і ў Мінска ёсць падставы разглядаць атаку як наўмысную. У выніку атакі цяжка параненая беларуска, ей спатрэбілася ампутацыя канечнасцяў. Мінск папярэдзіў Кіеў аб адказнасці і пакідае за сабой права на адекватныя меры. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 life.ru

  11. Устаноўлены яшчэ адзін беларус, датычны да тэракту ў Лейпцыгу — расследаванне СМІ The Insider сумесна з Der Spiegel паведаміў, што да тэракту ў Лейпцыгу датычны яшчэ адзін беларус — Максім Лапуноў, які змяніў прозвішча і карыстаўся пашпартам на імя Максіма Каласова. Лапуноў 19 ліпеня 2026 года вылецеў з Пецярбурга ў Анкару, адтуль у Бялград. Па даных крыніц, ён з высокай верагоднасцю быў у гэтыя дні ў Германіі. Не выключана, што ў дыверсіі былі задзейнічаны і іншыя ўдзельнікі, у тым ліку беларусы Раман Кавалеўскі, Вячаслаў Айсін і Дзяніс Шульган. ☝️У ноч на 5 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга знайшлі БПЛА з выбухоўкай каля ўкраінскіх самалётаў Ан-124 "Руслан". Двое падазраваных паспелі пакінуць ЕС, следчыя скептычна ацэньваюць шанцы прыцягнуць іх да суда. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gazeta.ru

  12. edited

    Мінлясгас паведаміў пра пажар на балоце ў Столінскім раёне Узгаранне ў Кашара-Альманскім лясніцтве здарылася 8 кастрычніка, у тушэнні ўдзельнічалі работнікі двух лясгасаў — Столінскага і Палескага — усяго каля 25 чалавек, паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі. Для лакалізацыі ўзгарання былі задзейнічаныя два гусенічныя ўсюдыходы, два пажарныя аўтамабілі і два трактары з плугам. Пажар быў лакалізаваны да вечара 8 кастрычніка, раніцай 9-га праходзілі “мерапрыемствы па яго канчатковай ліквідацыі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінлясгас

  13. КДК праверыў з пачатку года больш за 1,4 тыс. гандлёвых аб’ектаў, пратэрмінаваныя тавары выяўлены ў кожным чацвёртым Як паведамляе ведамства, найбольш распаўсюджанымі парушэннямі сталі невыкананне санітарных нормаў і правілаў, а таксама продаж прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Праверкі таксама выявілі адсутнасць у продажы тавараў, парушэнні правілаў цэнаўтварэння выяўленыя, выпадкі продажу прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку, парушэнні правілаў выкладкі айчынных тавараў. 👆З пачатку года дзейнасць 71 гандлёвага аб’екта прыпынялі праз грубыя парушэнні заканадаўства. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) pravo.by

  14. Мытня знайшла ў перавозчыка з Казахстана тавары на 3,3 млн рублёў, якія увозіліся пад прыкрыццём іншых Грузавік казахстанскага перавозчыка з 20,5 тоны зборнага грузу падаўся мытнікам падазроным. Пры наступным даглядзе ўстаноўлена, што больш за палову тавараў было пазначана іншымі найменнямі, адзначае Дзяржаўны мытны камітэт. Мытнікі лічаць, што заява недакладных звестак дазволіла б перавозчыку зэканоміць на мытных плацяжах звыш 220 тыс. рублёў. У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) ДМК

  15. Мінская кампанія прапануе працу 10 кіроўцам таксі, абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы Вакансіі прапануе ТАА “СьераЛіма”. Пры гэтым, згодна з інфармацыяй на партале Дзяржаўнай службы занятасці, заробак патэнцыйным суіскальнікам прапануецца невялікі: ад 1.000 да 1.200 рублёў. ☝️Паводле звестак МУС на сакавік гэтага года, грамадзяне Туркменістана складалі амаль палову ўсіх працоўных мігрантаў у Беларусі (48%, 23.050 чалавек). Далей ішлі грамадзяне Расіі (10%, 4.677), Украіны (9%, 4.389), Узбекістана (7,5%, 3.618), Кітая (7%, 3.438). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт Дзяржаўнай службы занятасці

  16. 8 кастрычніка ў Беларусі перакрыта дзесяць тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 60-гадовай даўніны Найцяплей было ў Пінску, дзе паветра прагрэлася да 24,4 градуса. Тут перапісаны рэкорд дня, які трымаўся з 1966 года (23,6). Максімумы 35-гадовай даўніны перакрытыя ў Гомелі (21,5 супраць 20,9), Клічаве (21,7 супраць 21,2) і Стоўбцах (20,9 супраць 20,6). Абнавіліся рэкорды таксама ў Акцябрскім, Мазыры, Высокім, Бабруйску, Жлобіне і Нарачы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) "Позірк"

  17. 👁‍🗨 Смяротнае пакаранне ў Беларусі: чаму дагэтуль не адмененае і як (не) працуюць ахоўныя механізмы Геаграфія такога віду пакарання паступова змяншаецца, бо яно ўсё больш лічыцца непрымальным у сучасным цывілізаваным свеце. Да канца 2025 года 113 краін заканадаўча яго адмянілі, а яшчэ 32 не прымяняюць фактычна. Увогуле смяротнае пакаранне захоўваецца ў заканадаўстве 54 краін. Летась да яго звярталіся толькі ў 17 дзяржавах. Чаму Беларусь дагэтуль выкарыстоўвае найвышэйшую меру пакарання? Якія справы сталі найбольш гучнымі? І што адбываецца, калі судовая сістэма памыляецца? З гэтымі пытаннямі ў матэрыяле для @pozirkonline, прымеркаваным да Тыдня супраць смяротнага пакарання, разбіраецца Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку

  18. Два беларусы затрыманыя ў Польшчы за кантрабанду цыгарэт Пра затрыманне шасці чалавек па падазрэнні ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з выкарыстаннем паветраных шароў паведаміла Памежная ахова Польшчы. Сярод іх — два грамадзяніны Беларусі. Адзін з беларусаў, як адзначаецца, перавозіў на аўтамабілі ў гміне Кнышын 11 тыс. пачкаў цыгарэт. Другі разам з саўдзельнікамі затрыманы ў гміне Завады з 14 тыс. пачкаў цыгарэт. Усе затрыманыя паводле рашэння суда заключаныя пад варту на тры месяцы. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін не менш за тры гады. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы

  19. edited

    Жыхар Мінска затрыманы за распаўсюд наркотыкаў У 29-гадовага жыхара сталіцы знойдзена 20 г амфетаміну і каля 100 г рэчыва з групы спайсаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. ☝️Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) www.magnific.com

  20. edited

    Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх таргах тыдня 📉 Курс долара знізіўся да 3,0392 рубля (-0,8%), еўра — да 3,4081 (-0,5%), юаня — да 4,5531 за 10 (-0,65%). 📈 Расійскі рубель падаражэў да 3,5899 рубля за 100 (+0,02%). ☝️На гэтым працоўным тыдні курс долара вырас на 1,06%. За дзевяць месяцаў 2026 года валюта ЗША умацавалася на 4,33%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 neg.by

  21. Older posts