Пажар у Магілёве — МНС эвакуявала з інтэрната 104 чалавекі Пра пажар у інтэрнаце ў Магілёве паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Узгаранне здарылася раніцай 11 кастрычніка, гаворка пра дзевяціпавярховы інтэрнат на вуліцы Бялінскага. “На момант прыбыцця да месца здарэння падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне ў акне на восьмым паверсе. Спрацавала сістэма маўленчага апавяшчэння аб пажары. Праз задымленне ў калідоры стварылася пагроза жыццю і здароўю людзей”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"