Латвія 200 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі Аб гэтым сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву аператыўных звестак Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай краіны. З 25 сакавіка па 10 кастрычніка ведамства зафіксавала 11.927 спробаў незаконнага пераходу мяжы (у сярэднім 60 у дзень). З 1 студзеня па 24 сакавіка (83 дні) такіх спробаў было 141 (сярэднесутачны паказчык — 1,7), агулам з пачатку года — 12.068 (43 у дзень). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Mareks Steins / unsplash.com