Жыхар Салігорска захоўваў дома больш за 2 кг марыхуаны — распачатая крымінальная справа Падчас прафілактычных мерапрыемстваў у яго кватэры выявілі высушаную раслінную масу і насенне канабісу. Экспертыза пацвердзіла, што гэта марыхуана — больш за 2,1 кг. Затрыманы сцвярджае, што нарыхтаваў "траву" выключна для ўласнага спажывання. Аднак аб'ёмы канфіскаванага выклікаюць у праваахоўнікаў пытанні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"