На рынку працы ў Беларусі звыш 130 тыс. вакансій 130.138 вакансій налічваецца на рынку працы ў Беларусі на раніцу 11 кастрычніка, вынікае са звестак Дзяржаўнай службы занятасці. У Мінску адкрыта 34.235 вакансій, Мінскай вобласці — 22.176, Брэсцкай — 18.993 (Брэст — 5.511), Гродзенскай — 14.841 (Гродна — 5.619), Гомельскай — 14.629 (Гомель — 5.169), Магілёўскай — 13.482 (Магілёў — 5.196), Віцебскай — 11.781 (Віцебск — 3.597). Раней “Позірк” паведамляў, што на фоне дэфіцыту работнікаў на рынку працы ўлады перасталі публікаваць даныя аб колькасці вакансій для замежнікаў. У апошні час колькасць такіх вакансій няўхільна павялічвалася. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Мінск-Навіны"