Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. ⚖️ 26-гадовага гамельчука асудзілі на пяць з паловай гадоў калоніі Палітвязня Мацвея Баранава абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а ў жніўні 2026 года ўнеслі ў спіс асобаў, якіх улады Беларусі лічаць датычнымі да "тэрарыстычнай дзейнасці". Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Беларусі). Прысуд Мацвею Баранаву быў вынесены ў 2025 годзе. Яму прызначылі пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дакладная дата прысуду не вядомая. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121194 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. edited

    🤬 «Ужо тры месяцы КДБ тэрарызуе маю сям’ю ў Беларусі». Дэлегат КР Яўген Караулаў — пра ціск на родных Дэлегат Каардынацыйнай рады, сябра фракцыі «Моладзевы наступ» Яўген Караулаў распавёў, што ўжо тры месяцы супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на яго сям’ю ў Беларусі і праз родных спрабуюць выйсці з ім на сувязь. Паводле яго, 25 чэрвеня яму патэлефанавалі з тэлефона бабулі. Мужчына прадставіўся Жэнем і сказаў: «Ты ж ведаеш, хто мы». Падчас размовы яго распытвалі пра вучобу, месца жыхарства, працу і паездкі, але найбольш — пра Каардынацыйную Раду. «У нейкі момант мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. Спачатку я адказаў „угу“, але ад мяне патрабавалі адназначнага адказу, і пад ціскам, баючыся за сям’ю, я сказаў „так“». Пасля гэтага ў яго запатрабавалі код з SMS для ўваходу ў Telegram. Мужчына адмовіўся яго перадаваць і спыніў размову. 28 жніўня маці мужчыны зноў затрымалі — гэтым разам на працы. Паводле яе слоў, падчас затрымання ёй «жартам» казалі, што будуць заціскаць пальцы дзвярыма. Праз дзве гадзіны яе адпусцілі і папрасілі перадаць сыну, што хочуць з ім «проста паразмаўляць». Цяпер супрацоўнікі зноў спрабуюць звязацца з мужчынам праз тэлефон яго бабулі. «Калі вам тэлефануюць з КДБ, у тым ліку з нумароў вашых родных, не ўступайце ў размову. Адразу блакуйце, бо калі пачнеце гаварыць, яны ўжо не адчэпяцца. І адразу пішыце праваабаронцам, яны дапамогуць». 🔹 Паведаміць праваабаронцам можна на гарачую лінію @ViasnaSOS. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 17 верасня

  3. ⚖️ Дзевяць гадоў калоніі: палітвязня асудзілі па справе Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Палітычны зняволены Сяргей Высоцкі стаў чарговым фігурантам справы Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, якая расследуецца беларускімі ўладамі з 2021 года. Мужчыну затрымалі прыкладна 11 снежня 2025 года. У верасні 2026 года яму прызначылі дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сяргея абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Якія менавіта дзеянні следства і суд паставілі яму ў віну, не вядома. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121193 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. edited

    Старонку блогеркі і экс-палітзняволенай Вольгі Такарчук дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Instagram-акаўнт: Вольгі Такарчук («Оля Токарчук»), а таксама старонка «stepanovna4866»; 📍 TikTok-акаўнты: «Жизнь с нуля», «Жизнь с нуля 2», «belprogect»; 📍 Threads-акаўнт: «Глеб» (horiziro); 📍 Telegram-канал: «Дурніца news». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 17 верасня

  5. 💔 «Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі»: першыя словы на волі вызваленых палітвязняў 16 верасня з беларускіх калоній і СІЗА па памілванні выйшла чарговая група палітвязняў. "Вясна" сабарала іх першыя словы пасля вызвалення — пра сустрэчу з блізкімі, першыя ўражанні ад свабоды, здароўе і пакуты за кратамі ў Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121186 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  6. 💔 27 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі 16 верасня 1999 года былі гвалтоўна выкрадзеныя першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання, былы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнесмен, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі. Паводле сведчання былога начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева, Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя і расстраляныя па загадзе асобаў, набліжаных да ўлады. Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч нагадвае, што знікненні Ганчара, Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага праваабаронцы расцэньваюць як адны з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. «Ёсць падазрэнні, што гэтыя гвалтоўныя знікненні былі спалучаныя з пазасудовымі казнямі, усё гэта насіла палітычна матываваны характар. І гэта ўтварае склад злачынства супраць чалавечнасці, па якім няма тэрміну даўніны. Гэта самыя сур'ёзныя абвінавачванні, якія можна прад'явіць кіраўніцтву нашай краіны і прадстаўнікам дзяржаўных органаў». Нагадаем, што 22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе былога спецназаўца Юрыя Гараўскага, які раней звязаўся з журналістамі і заявіў пра сваю датычнасць да знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі. 📌 Гвалтоўныя знікненні ў Беларусі: палітычныя выкраданні апанентаў улады і сучасны рэжым інкамунікада

  7. 🗣 «Кожны вызвалены зняволены мае значэнне». Кіраўнік NED адрэагаваў на вызваленне беларускіх палітвязняў Прэзідэнт і генеральны дырэктар Нацыянальнага фонду дэмакратыі (NED) Дэйман Уілсан адрэагаваў на вызваленне беларускіх палітвязняў, падзякаваўшы за працу па іх вяртанні дадому. Ён адзначыў: «Кожны вызвалены зняволены мае значэнне. І праца працягваецца да таго часу, пакуль усе, хто быў несправядліва зняволены за ажыццяўленне сваіх асноўных свабод, не будуць на свабодзе». У сваім паведамленні Дэйман Уілсан таксама падкрэсліў, што на мінулым тыдні ў Маўнт-Вэрнане лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага ўшанавалі медалём NED «За заслугі перад дэмакратыяй» (Democracy Service Medal).

  8. 🎤 «Рэпарцёры без межаў» прывіталі вызваленне журналістаў, але асудзілі іх прымусовую высылку Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) выказала радасць у сувязі з вызваленнем Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка. Аднак у арганізацыі падкрэслілі: «прымусовае выгнанне вызваленых у Літву вызваленых — гэта жорсткі крок». RSF запатрабавала неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх журналістаў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі ў Беларусі. Нагадаем, сярод вызваленых палітвязняў шасцёра звязаныя з медыя. Гэта медыяменеджер і журналіст Андрэй Аляксандраў, ягоная жонка Ірына Злобіна і былы дырэктар агенцтва «БелаПАН» Дзмітрый Наважылаў (усе трое асуджаныя паводле «справы БелаПАН»), былая генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, журналіст Кірыл Пазняк і ягоная дачка Яніна.

  9. 📌 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў Сярод вызваленых і выдвараных у Літву апынуліся тры фігуранты сумнавядомай "справы Чорнай кнігі Беларусі" — Кірыл Гняздзілаў, Павел Петручэня і Анастасія Лазарэнка. Яны былі затрыманыя ў 2021-2022 гадах і асуджаныя ад шасці да васьмі гадоў калоніі. "Справа ЧКБ" стала адной з самых нашумелых і сумнавядомых крымінальных справаў пасля падзей 2020 года. Створаны праект задумваўся як пляцоўка па дэананімізацыі тых, хто здзяйсняў рэпрэсіі. Любы жадаючы мог даслаць дадзеныя чыноўнікаў ці міліцыянтаў праз чат-бот. Аднак ініцыятыва амаль ад пачатку была асуджаная на правал: у яе ўкараніўся супрацоўнік ГУБАЗіКу Артур Гайко, які адпрацаваў там дзесяць месяцаў. Паводле звестак "Вясны", за "злівы" быў асуджаны мінімум 31 чалавек, 18 з іх знаходзяцца ўсё яшчэ за кратамі. Упершыню за гісторыю памілаванняў пры садзейнічанні ЗША былі вызваленыя фігуранты "справы ЧКБ". 👀"Справа Чорнай кнігі Беларусі": мінімум 31 асуджаных, з якіх 21 усё яшчэ за кратамі

  10. +2

    📸 Першыя гадзіны на волі: фотарэпартаж з Вільні, куды даставілі вызваленых палітвязняў Нагадем, што ў выніку чарговай хвалі памілавання на волю выйшлі 25 палітвязняў. Пасля вызвалення іх вывезлі з Беларусі ў Літву. Фотарэпартаж цалкам можна паглядзець па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121187 📌 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні

  11. Сярод вызваленых — два пенсіянеры. За кратамі застаюцца яшчэ 42 чалавекі сталага ўзросту Сёння сярод вызваленых і выдвараных у Літву апынуліся два пенсіянеры: 69-гадовы Зміцер Колас і 66-гадовая Вольга Строева. Зміцера затрымалі падчас хвалі масавых ператрусаў і затрыманняў кнігароў 17-18 лютага 2026 года ў Беларусі. Яму прызначылі адміністрацыйны арышт, пасля якога мужчына не выйшаў на волю. Верагодна, яго абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу, бо 3 сакавіка 2026 года "кааліцыю" друкаваных выдавецтваў унеслі ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў". Палітвязень знаходзіўся ў СІЗА-1 у чаканні суда. Вольгу затрымалі ў верасні 2025 года за каментары ў тэлеграме. Пазней яе асудзілі да пяці гадоў калоніі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў. Раней гамяльчанка займалася ўласным бізнесам але мусіла яго згарнуць праз наступствы пандэміі каронавірусу. ❗️Па стане на 16 верасня ў зняволенні працягваюць утрымліваць не менш за 42 пенсіянеры, сярод якіх людзі з цяжкімі захворваннямі.

  12. 🗣 Джон Коўл плануе прыехаць у Мінск праз месяц: «Спадзяюся на вызваленне яшчэ сотняў зняволеных» Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў Reuters, што плануе зноў наведаць Беларусь прыкладна праз месяц. Падчас наступнага візіту ён спадзяецца дамагчыся вызвалення яшчэ сотняў зняволеных. «Спадзяюся, што [вызваляць] сотні. Я не ведаю. Гэта мая надзея», — сказаў Коўл пра наступную паездку ў Мінск. Ён таксама заявіў, што ўпэўнены ў магчымасці дамагчыся вызвалення значна большай колькасці людзей.

  13. ❗️ «Вельмі важна атрымліваць інфармацыю ад тых, хто вызваляецца». Уладзімір Лабковіч — пра звесткі аб палітвязнях Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч у эфіры «Радыё Свабода» заклікаў вызваленых палітвязняў, а таксама родных і блізкіх паведамляць праваабаронцам інфармацыю пра людзей, якія застаюцца за кратамі па палітычных матывах. «Мы радыя за кожнага і кожную, хто вызваліўся. Мы будзем размаўляць з вызваленымі людзьмі, каб атрымаць больш інфармацыі пра тое, што адбываецца за кратамі, каб папоўніць спіс палітвязняў, бо яны — вялікая крыніца інфармацыі для нас. Мы прызнаем, што не ведаем кожнага і кожную, хто знаходзіцца за кратамі, і нам вельмі важна атрымліваць інфармацыю ад тых, хто вызваляецца». Цяпер галоўнае для вызваленых, па словах праваабаронцы, — спакой і перыяд адаптацыі. «Я прашу ўсіх родных і блізкіх паведамляць пра палітычных вязняў, бо іх знаходжанне ў спісе палітычных вязняў вельмі моцна павялічвае іх шанцы быць вызваленымі ў межах амерыканскіх перамоваў». 🔹 Паведаміць праваабаронцам можна на @Viasnainfo.

  14. «Вельмі радасна быць на волі». Першыя словы Дзмітрыя Наважылава пасля вызвалення Былы палітзняволены Дзмітрый Наважылаў, які правёў за кратамі больш за пяць гадоў, падзяліўся першымі эмоцыямі на волі. «Адчуванне проста неверагоднае, таму што ўсё было вельмі нечакана. Бяссонная ноч, пераезды, этапы... Увогуле, вельмі радасна быць на волі, я вам скажу. Пяць гадоў і адзін месяц. Трэба проста прыняць новую рэальнасць, усвядоміць, дзе я і што са мной, а потым ужо з нейкімі цвярозымі думкамі я змагу вам нешта расказаць. Пакуль знаходзімся ў такім крыху разгубленым стане эйфарыі, таму дзякуй усім». Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»

  15. ❤️‍🩹 «Гэта як быць пахаваным жывым». Першыя словы Людмілы Чэкінай на волі Вызваленая палітзняволеная Людміла Чэкіна распавяла пра свае першыя адчуванні пасля вызвалення. «Я дагэтуль не паверыла ў рэальнасць таго, што адбываецца. Гэта настолькі эмацыйна зараджана — нават неба іншае. Я ехала ў аўтобусе і глядзела на прыгожыя палі — яшчэ беларускія, глядзела на дубы, птушак і неба». Людміла адзначыла, што цяпер для яе самае галоўнае — каб як мага хутчэй на волю выйшлі астатнія палітвязні. «Гэта вельмі цяжка — быць у няволі. Гэта як быць пахаваным жывым. Нашы бацькі паміралі, а мы не маглі прысутнічаць на пахаваннях, нашыя дзеці раслі без нас. І цяпер там ёсць дзяўчаты, у якіх маленькія дзеці, у якіх сталыя бацькі, якія патрабуюць дагляду». Яна таксама падзякавала людзям, якія ўдзельнічаюць у перамовах аб вызваленні палітвязняў, і выказала спадзяванне на працяг гэтага працэсу. Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»

  16. edited

    «Дзякуй усім, хто за нас змагаецца», — сказала былая палітзняволеная Алена Лазарчык "Я спадзяюся на хутчэйшае вызваленне астатніх людзей. Жыве Беларусь!" Алена была затрымана 30 снежня 2021 года. Пазней яе асудзілі да дзевяці з паловай гадоў калоніі. У Алены ёсць непаўналетняе дзіця. За кратамі ў яе былі сур'ёзныя праблемы са здароўем. Жанчына ўтрымлівалася ў сумнавядомай ПК № 24, дзе на яе аказваўся ціск. Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»

  17. «З жонкай і дзецьмі пагаварыў на мяжы». Павел Белавус — пасля вызвалення У першым каментары СМІ Павел Белавус распавёў, што палітвязняў везлі з Беларусі ў Літву на аўтобусе. Мяхі на галовы ім не надзявалі, але ехаць трэба было тварам уніз. Пра сваё вызваленне Белавус даведаўся толькі сёння. «З жонкай і дзецьмі пагаварыў на мяжы. Далі пагаварыць. Зараз буду чакаць сустрэчы». На пытанне пра здароўе былы палітвязень адказаў: «Трэба правярацца, цяжка было. Розныя былі абставіны, розныя месцы, цяжкая праца, але збольшага — нармальна. Сёння ехаў, а адчувалася, нібы гэтыя пяць гадоў як адзін дзень праляцелі. Але гэта сёння. Далей — будзем глядзець». Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»

  18. edited

    💔 «Пакінуў радзіме 30 кіло вагі». Першыя словы Андрэя Аляксандрава на волі Вызвалены палітзняволены журналіст Андрэй Аляксандраў распавёў у стрыме «Радыё Свабода» пра свой стан пасля амаль шасці гадоў за кратамі. «Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі. Настрой добры. Вельмі рады, што гэтыя амаль шэсць гадоў скончыліся. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працэсы [вызваленні] будуць працягвацца», — сказаў Андрэй.

  19. ❤️‍🩹 Палітвязні, якіх сёння вызвалілі, прыехалі ў Вільню Вызваленыя сёння беларускія палітвязні ўжо прыбылі ў Вільню. Раней стала вядома, што ў выніку памілавання на волю выйшлі 25 чалавек. Пасля вызвалення іх вывезлі з Беларусі ў Літву. 📌 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні

  20. Замест сотняў — 25 чалавек: Уладзімір Лабковіч пракаментаваў новую хвалю вызваленняў Вызваленне людзей павінна працягвацца, аднак галоўнай умовай дыялогу з рэжымам мусіць быць не толькі выхад палітвязняў на волю, але і поўны спыненне рэпрэсій як унутры краіны, так і за яе межамі. Такое меркаванне агучыў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч у адмысловым эфіры Еўрарадыё. «Мы вітаем усе вызваленні, якія адбываюцца. Мы вельмі радыя за людзей, якія сёння выйшлі на волю, — сказаў праваабаронца. — Зразумела, што мы чакалі значна большую лічбу. Пра гэтую лічбу казаў і спадар Коўл, калі казаў, што яго задача — давесці вызваленні да тысячы чалавек. Маё меркаванне: перамовы былі цяжкія і скончыліся нічым». Пры гэтым праваабаронца адзначыў, што вельмі радуе заява Джона Коўла пра працяг працэсу вызвалення. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121183 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  21. Older posts