Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
📌 Тэрміновы збор на шэлтары для вызваленых палітвязняў
У Літву прымусова вывезлі новую групу беларускіх палітвязняў. Для часткі з іх шэлтары фонду «Краіна для Жыцця» ў Вільні стануць першым домам пасля вызвалення.
Цяпер фонду патрэбная дапамога, каб забяспечыць вызваленых часовым жыллём і ўсім неабходным на першы час.
🔗 Падтрымаць тэрміновы збор можна па спасылцы 👉 https://www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
⏺️ Працуе гарачая лінія для сваякоў і блізкіх вызваленых палітзняволеных — @hotline202512.
⚠️ Звяртайцеся да нас, каб дазнацца:
• ці ёсць паміж вызваленных ваш родны;
• перадаць яму кантакт для сувязі з вамі;
• задаць пытанні наконт вызвалення.
Па ўсіх астатніх пытанніх працуе гарачая лінія ПЦ Вясна @ViasnaSOS.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых - рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка запоўніце спецыяльную форму дзеля дапамогі: https://forms.gle/6e8K4c4GBoiFa5ZS6
ℹ️ Сачыце за навінамі. Мы будзем абнаўляць інфармацыю па меры паступлення звестак.
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
❗️25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні
Сёння па памілаванні выйшла на волю чарговая група беларускіх палітвязняў.
Сярод іх — журналісты, даследчыкі, грамадскія актывісты і музыкі. У спісе ёсць людзі, якія правялі за кратамі некалькі гадоў і мелі шматгадовыя тэрміны.
Чытайце, хто гэтыя людзі, па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121176
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
На волі — Андрэй Цалюк
Жыхара Брэста асудзілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса за “больш як дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў”. Тэрмін, які прызначылі мужчыне, быў невядомы, але ён утрымліваўся ў ПК № 2 каля трох гадоў.
Сярод вызваленых — Яніна Пазняк
Яна апынулася на волі разам са сваім бацькам Кірылам Пазняком.
Бацьку і дачку абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — арт. 361-1 («стварэнне экстрэмісцкага фармавання») і арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).
edited
Вызвалілі Сяргея Рабцава
19-гадовага юнака затрымалі па "справе Зельцэра" восенню 2021 года за каментары пасля перастрэлкі і гібелі айцішніка Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Сілавікі зладзілі на Сяргея пастку: хлопца спецыяльна выклікалі ў ваенкамат, дзе яго ўжо чакалі, а дома ў ягоную адсутнасць правялі ператрус.
Сяргея абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "масавыя беспарадкі", "распальванне варожасці" і "абразу прэзідэнта". Сяргея асудзілі да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Больш за год да суда хлопец утрымліваўся ў гарадзенскай турме №1. Пазней улады традыцыйна ўнеслі яго ў спісы "тэрарыстаў" і "экстрэмістаў". Свой тэрмін палітвязень адбываў у ПК №3.
edited
❗️ Экстранны збор для вызваленых 16 верасня 2026 года
16 верасня на волю выйшлі 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрыў экстранны збор у іх падтрымку.
Поўны спіс палітвязняў, якія апынуліся на волі:
1. Андрэй Аляксандраў
2. Павал Белавус
3. Ірына Злобіна
4. Яўген Бурло
5. Тацяна Кузіна
6. Яна Пінчук
7. Дзмітрый Наважылаў
8. Алена Лазарчык
9. Людміла Чэкіна
10. Яўген Юшкевіч
11. Алесь Чумакоў
12. Святлана Якубовіч
13. Дзмітрый Галавач
14. Анастасія Лазарэнка
15. Павел Петручэня
16. Кірыл Пазняк
17. Андрэй Цалюк
18. Дзяніс Сальмановіч
19. Ілля Верамееў
20. Зміцер Колас
21. Вольга Строева
22. Кірыл Гняздзілаў
23. Сяргей Рабцаў
24. Яніна Пазняк
25. Андрэй Ярэмчык
«Мэта — выплаціць як мінімум па €1000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў і побытавыя выдаткі».
📌 Падтрымаць збор можна па спасылцы.
На волі Дзяніс Сальмановіч
Сілавікі называлі Дзяніса "галоўным візуальным рэдактарам" ролікаў "Кібер-партызан" і "Супраціву".
У верасні 2022 года суд прызнаў Дзяніса вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 6 400 рублёў.
На волі Ілля Верамееў
Іллю затрымалі ў лютым 2022 года за паведамленні ў тэлеграм-чатах, якія сталі ягонай рэакцыяй на пачатак вайны ва Украіне. На момант затрымання яму было 18 гадоў. Хлопца абвінавацілі ў "замаху на арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванні варожасці" і асудзілі да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазней КДБ і МУС унеслі яго ў спісы "тэрарыстаў" і "экстрэмістаў".
За кратамі Ілля сутыкаўся з жорсткім ціскам адміністрацыі: вясной 2026-га яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на жорсткі турэмны рэжым. Хлопца неаднаразова закідвалі ў ШІЗА - у ізалятары ён сустрэў свой дзень народзінаў.
З'явіліся фотаздымкі вызваленых палітвязняў
Крыніца: фэйсбук Asta Andrijauskienė
На волі кнігавыдавец Зміцер Колас
Зміцер выбітная постаць у сучасным беларускім кнігавыданні і ўвогуле ў беларускай культуры. Стварыў уласнае выдавецтва, якое «Зміцер Колас» спецыялізавалася на перакладах на беларускую мову сусветнай літаратуры — паэзіі, прозы і драматургіі. Асаблівую вядомасць атрымала серыя «Паэты планеты».
Быў затрыманы падчас хвалі масавых ператрусаў і затрыманняў кнігароў 17-18 лютага 2026 года ў Беларусі.
Сярод вызваленых — 66-гадовая Вольга Строева
Жыхарка Гомеля займалася ўласным бізнесам — больш за дваццаць гадоў яна прадавала рыбныя далікатэсы. Сваю справу ёй давялося згарнуць праз наступствы пандэміі каронавірусу.
Была затрымана ў верасні 2025 года за каментары ў тэлеграме, асуджаная да пяці гадоў зняволення паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
На волі былы супрацоўнік міліцыі Кірыл Гняздзілаў
Кірыл Гняздзілаў з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў працаваць у сферу IT.
3 жніўня 2023 года яго асудзілі паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 (Садзейнічанне распальванню іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці) Крымінальнага кодэкса і прызначылі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Палітзняволеная Яна Пінчук на волі
Дзяўчыну затрымалі 1 лістапада 2021 у Санкт-Пецярбургу і асудзілі да 12 гадоў калоніі. Затым унеслі ў спіс “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”. Па дадзеных следства, Яна з верасня 2020 па лістапад 2021 года адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы. Палітзняволеная мела сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Нядаўна Яну змяшчалі ў ШІЗА на 15 сутак.
edited
На волі журналіст Кірыл Пазняк
Кірыла Пазняка разам з дачкой Янінай затрымалі восенню 2025 года ў дзень прызнання "экстрэмісцкім фарміраваннем" ютуб-канала "Платформа 375". Кірыл быў адным з вядучых дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і апанентамі рэжыму.
Летам 2026 года Кірыла з дачкой абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і "дыскрэдытацыі Беларусі" і асудзілі да 3,5 гадоў калоніі.
У няволі Кірыл трапляў у рэанімацыю турэмнага шпіталя з пнеўманіяй і кавідам.
edited
❗️ Спіс палітвязняў, якія апынуліся на волі:
1. Андрэй Аляксандраў
2. Павал Белавус
3. Ірына Злобіна
4. Яўген Бурло
5. Тацяна Кузіна
6. Яна Пінчук
7. Дзмітрый Наважылаў
8. Алена Лазарчык
9. Людміла Чэкіна
10. Яўген Юшкевіч
11. Алесь Чумакоў
12. Святлана Якубовіч
13. Дзмітрый Галавач
14. Анастасія Лазарэнка
15. Павел Петручэня
16. Кірыл Пазняк
17. Андрэй Цалюк
18. Дзяніс Сальмановіч
19. Ілля Верамееў
20. Зміцер Колас
21. Вольга Строева
22. Кірыл Гняздзілаў
23. Сяргей Рабцаў
24. Яніна Пазняк
25. Андрэй Ярэмчык
⏺️ Працуе гарачая лінія для сваякоў вызваленных палітзняволеных @hotline202512
⚠️ Звяртайцеся да нас, каб дазнацца:
• ці ёсць паміж вызваленных ваш родны;
• перадаць яму кантакт для сувязі з вамі;
• задаць пытанні наконт вызвалення.
Па ўсіх астатніх пытанніх працуе гарачая лінія ПЦ Вясна @ViasnaSOS.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых - рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка запоўніце спецыяльную форму дзеля дапамогі: https://forms.gle/6e8K4c4GBoiFa5ZS6
ℹ️ Сачыце за навінамі. Мы будзем абнаўляць інфармацыю па меры паступлення звестак.
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
Вызвалены былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў
Дзмітрый — фігурант «справы БелаПАН», асуджаны да 6 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Наважылава абвінавачвацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).
Вызвалілі валанцёрку гомельскай «Вясны» Святлану Якубовіч
Святлану затрымалі ў Гомелі і абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
26 лістапада 2025 года жанчыну асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вызвалілі Паўла Петручэню, асуджанага па справе "Чорнай кнігі Беларусі"
Берасцейца Паўла Петручэню затрымалі зімой 2022 года і абвінавацілі ў перадачы даных у "Чорную кнігу Беларусі".
Мужчыну асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На волі яго чакалі двое непаўналетніх дзяцей