Замест сотняў — 25 чалавек: Уладзімір Лабковіч пракаментаваў новую хвалю вызваленняў Вызваленне людзей павінна працягвацца, аднак галоўнай умовай дыялогу з рэжымам мусіць быць не толькі выхад палітвязняў на волю, але і поўны спыненне рэпрэсій як унутры краіны, так і за яе межамі. Такое меркаванне агучыў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч у адмысловым эфіры Еўрарадыё. «Мы вітаем усе вызваленні, якія адбываюцца. Мы вельмі радыя за людзей, якія сёння выйшлі на волю, — сказаў праваабаронца. — Зразумела, што мы чакалі значна большую лічбу. Пра гэтую лічбу казаў і спадар Коўл, калі казаў, што яго задача — давесці вызваленні да тысячы чалавек. Маё меркаванне: перамовы былі цяжкія і скончыліся нічым». Пры гэтым праваабаронца адзначыў, што вельмі радуе заява Джона Коўла пра працяг працэсу вызвалення. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121183 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка