«Вельмі радасна быць на волі». Першыя словы Дзмітрыя Наважылава пасля вызвалення Былы палітзняволены Дзмітрый Наважылаў, які правёў за кратамі больш за пяць гадоў, падзяліўся першымі эмоцыямі на волі. «Адчуванне проста неверагоднае, таму што ўсё было вельмі нечакана. Бяссонная ноч, пераезды, этапы... Увогуле, вельмі радасна быць на волі, я вам скажу. Пяць гадоў і адзін месяц. Трэба проста прыняць новую рэальнасць, усвядоміць, дзе я і што са мной, а потым ужо з нейкімі цвярозымі думкамі я змагу вам нешта расказаць. Пакуль знаходзімся ў такім крыху разгубленым стане эйфарыі, таму дзякуй усім». Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»