Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Сярод вызваленых — два пенсіянеры. За кратамі застаюцца яшчэ 42 чалавекі сталага ўзросту Сёння сярод вызваленых і выдвараных у Літву апынуліся два пенсіянеры: 69-гадовы Зміцер Колас і 66-гадовая Вольга Строева. Зміцера затрымалі падчас хвалі масавых ператрусаў і затрыманняў кнігароў 17-18 лютага 2026 года ў Беларусі. Яму прызначылі адміністрацыйны арышт, пасля якога мужчына не выйшаў на волю. Верагодна, яго абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу, бо 3 сакавіка 2026 года "кааліцыю" друкаваных выдавецтваў унеслі ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў". Палітвязень знаходзіўся ў СІЗА-1 у чаканні суда. Вольгу затрымалі ў верасні 2025 года за каментары ў тэлеграме. Пазней яе асудзілі да пяці гадоў калоніі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў. Раней гамяльчанка займалася ўласным бізнесам але мусіла яго згарнуць праз наступствы пандэміі каронавірусу. ❗️Па стане на 16 верасня ў зняволенні працягваюць утрымліваць не менш за 42 пенсіянеры, сярод якіх людзі з цяжкімі захворваннямі.

Views over time

01K2K3K16 Sep 14:0010 Nov 23:302.5K16 Sep 14:00: 0 views10 Nov 23:30: 2,520 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 14:000
10 Nov 2026, 23:302.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.