⚖️ 26-гадовага гамельчука асудзілі на пяць з паловай гадоў калоніі Палітвязня Мацвея Баранава абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а ў жніўні 2026 года ўнеслі ў спіс асобаў, якіх улады Беларусі лічаць датычнымі да "тэрарыстычнай дзейнасці". Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Беларусі). Прысуд Мацвею Баранаву быў вынесены ў 2025 годзе. Яму прызначылі пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дакладная дата прысуду не вядомая. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121194 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка