📌 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў Сярод вызваленых і выдвараных у Літву апынуліся тры фігуранты сумнавядомай "справы Чорнай кнігі Беларусі" — Кірыл Гняздзілаў, Павел Петручэня і Анастасія Лазарэнка. Яны былі затрыманыя ў 2021-2022 гадах і асуджаныя ад шасці да васьмі гадоў калоніі. "Справа ЧКБ" стала адной з самых нашумелых і сумнавядомых крымінальных справаў пасля падзей 2020 года. Створаны праект задумваўся як пляцоўка па дэананімізацыі тых, хто здзяйсняў рэпрэсіі. Любы жадаючы мог даслаць дадзеныя чыноўнікаў ці міліцыянтаў праз чат-бот. Аднак ініцыятыва амаль ад пачатку была асуджаная на правал: у яе ўкараніўся супрацоўнік ГУБАЗіКу Артур Гайко, які адпрацаваў там дзесяць месяцаў. Паводле звестак "Вясны", за "злівы" быў асуджаны мінімум 31 чалавек, 18 з іх знаходзяцца ўсё яшчэ за кратамі. Упершыню за гісторыю памілаванняў пры садзейнічанні ЗША былі вызваленыя фігуранты "справы ЧКБ". 👀"Справа Чорнай кнігі Беларусі": мінімум 31 асуджаных, з якіх 21 усё яшчэ за кратамі